Muzyka bielaruskaj


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Education


Матэрыялы, парады і цікавосткі для выкладчыкаў і аматараў акадэмічнай музыкі. Зваротная сувязь праз чат-бот - @muzbiel_bot
instagram.com/muzykabielaruskaj
youtube.com/@muzykabielaruskaj
facebook.com/groups/muzykabielaruskaj

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Education
Statistics
Posts filter


Прывітанне, сябры, на сувязі Ягор Цюкін!

Урэшце атрымалася вярнуць доступ да кіравання каналам. Мяркую, важна сказаць, што абнаўленняў у Музыцы беларускай больш не будзе.

Гэты праект быў вельмі важным у маім творчым шляху, але ён не заняў цэнтральнае месца ў ім.

Спадзяюся, вам былі цікавымі тыя артыкулы, відэа, інфаграфікі і, канешне, мемы, якія рабіліся для вас напрацягу існавання суполкі.

Усе творчыя намаганні цяпер занятыя развіццём крамы "Музычная скарбонка" - там вы можаце ўбачыць працяг тых ідэй, якія я прасоўваў праз MB - развіццё як такога беларускамоўнага навучання музыцы. Калі ласка, заходзьце на сайт m-skarbonka.by і падпісвайцеся на сацсеткі крамы (ніжэй будзе спіс), ну а ад Музыкі беларускай можаце смела адпісацца - гэта быў добры час, але ён скончыўся.

Да сустрэчы :)

instagram.com/m_skarbonka
tiktok.com/@m_skarbonka
twitter.com/m_skarbonka
youtube.com/@m_skarbonka
facebook.com/muz.skarbonka


Для падпісчыкаў крамы ў інстаграме мы зрабілі сёння акцыю: сёння зніжка ў 5% на ўвесь заказ!

Калі вы разважалі, калі вам ажыццявіць вашу першую пакупку ў Музычнай скарбонцы і чакалі знака - вось ён ❤️

instagram.com/m_skarbonka
instagram.com/m_skarbonka
instagram.com/m_skarbonka


У інтэрнэт-краме Музычная скарбонка ўжо можна набыць разнастайныя ўпрыгожванні і сувеніры для музыкантаў, а таксама трэнажоры і іншае абсталяванне для ўрокаў, напрыклад матывацыйныя налепкі ці пульты для нот. Калі ласка, завітвайце на старонку крамы ў інстаграме, а таксама заходзьце на сайт m-skarbonka.by - тавары можна атрымаць самавывазам у Мінску ці з дастаўкай па ўсёй Беларусі праз пошту!

Таксама падпісвайцеся на інстаграм крамы - там будзе інфармацыя аб новых таварах і самыя свежыя навіны!


Добрай раніцы, сябры!

З нецярпеннем і хваляваннем прадстаўляем вам наш новы крок ў пашырэнні беларускамоўнай адукацыі - інтэрнэт-краму "Музычная скарбонка"!

Рашэнне адкрыць такую краму спела доўга, але ўрэшце дазрэла - ўжо цяпер вы можаце набыць там плакаты для ўрокаў музыкі, надрукаваныя на якаснай плотнай паперы з ламінацыяй, трэнажоры для дыхання, нотныя сшыткі, пульты для нот, упрыгожванні з музычнай тэматыкай і шмат якія яшчэ карысныя рэчы.

Каб сачыць за абнаўленнямі ў краме, падпісвайцеся на інстаграм-акаўнт, ну і пра самае цікавае, канешне, мы будзем распавядаць і тут.

m-skarbonka.by - душэўная крама для музыкантаў


07.08.2023 👀


Лекцыя адбылася! Дзякуй усім, хто наведаў - толькі з вашай падтрымкай беларускамоўная адукацыя будзе развівацца і шырыцца.

Для тых, хто не здолеў трапіць - не  сумуйце, праз пэўны час мантажа і рэдактуры мы апублікуем запіс лекцыі.

Заставайцеся з намі ❤️


Video is unavailable for watching
Show in Telegram


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Добры вечар, шаноўныя, заўтра ў нас з вамі важны дзень!

Для таго, каб вам было прасцей дабірацца да музычнай гасцёўні Адажыа, дзе адбудзецца заўтрашняя лекцыя, мы знялі спецыяльнае відэа, на якім вы можаце паглядзець, як проста і хутка можна туды дабрацца ад метро Грушаўка. Чакаем кожнага і кожную з вас заўтра, а 17-й гадзіне. Квіткі на лекцыю можна будзе набыць прама на месцы ❤️


Усім добрага дня! Давайце зладзім невялічкую апытанку па вашых планах на нядзелю. На лекцыю 04.06 я...
Poll
  •   Пайду і ўжо купіў/ла квіток
  •   Пайду, але куплю квіток на месцы
  •   Не пайду
26 votes


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Сябры, да лекцыі па беларускамоўным выкладанні засталося ўсяго некалькі дзён і гэта невялічкае відэазапрашэнне прысвечана тым, хто яшчэ не набыў сабе квіток 😉

Лекцыя "Як пачаць выкладаць па-беларуску?" адбудзецца ў Мінску, 4 чэрвеня, ў 17:00, у музычнай гасцёўні Adagio, па адрасе пр-т Дзяржынскага, 19 (метро Грушаўка). Уваход - 10 р., квіткі можна набыць па гэтай спасылцы, ў інстаграме Adagio music hall альбо па тэлефоне +375(29)6143671.


Хочам паказаць вам адзін з сюрпрызаў, які будзе дасяжны толькі на будучай лекцыі! Мы падрыхтавалі і надрукавалі буклеты для настаўнікаў, што жадаюць пачаць выкладаць на беларускай мове, але не ведаюць, як. Тут у сціслым выглядзе сабраныя: базавая прафесійная лексіка, парады для ўласнага перахода на беларускую мову і такога перахода ў класе, а таксама маленькі размоўнік - падборка карысных фраз для розных сітуацый на ўроку.

А каб атрымаць сабе такі буклет, задаць пытанні нашаму рэдактару і ўвогуле добра правесці час запрашаем вас на лекцыю "Як пачаць выкладаць па-беларуску?" 4 чэрвеня ў 17:00 ў музычную гасцёўню Adagio па адрасе пр-т Дзяржынскага, 19 (метро Грушаўка). Уваход - 10 р., квіткі можна набыць па гэтай спасылцы, ў інстаграме Adagio music hall альбо па тэлефоне +375(29)6143671. Падрабязнасці чытайце тут.


Вітанне, на сувязі Ягор, рэдактар Музыкі беларускай! Гэты пост я пішу ад свайго імя, бо прыйшоў час расказаць, што такое сакрэтнае мы рыхтавалі для вас апошні час.

Было некалькі ідэй, як можна было б урачыста адзначыць заканчэнне вучэбнага года і падвынікаваць працу, што была зроблена для суполкі, і ўсе гэтыя разважанні выліліся ў рашэнне правесці лекцыю і сустрэчу з падпісчыкамі!

4 чэрвеня (нядзеля), у 17:00 у Мінску па адрасе пр-т Дзяржынскага, 19 (м. Грушаўка) у музычнай гасцёўні Adagio я правяду лекцыю на тэму "Як пачаць выкладаць па-беларуску?", адкажу на пытанні адносна суполкі і працы і мы ў цэлым добра правядзем час.

Таксама вы зможаце ўбачыць нашы нотныя сшыткі, выставу нот і слоўнікаў, а яшчэ вас будуць чакаць некалькі сюрпрызаў!

Колькасць гасцёў абмежаваная, таму набывайце квіткі загадзя - уваход будзе каштаваць 10 рублёў, набыць квіткі можна па гэтай спасылцы, ў інстаграме Adagio music hall альбо па тэлефоне +375(29)6143671


Вітанне, сябры! У нас невялікае зацішша, бо проста цяпер мы займаемся арганізацыяй афлайн (!) мерапрыемства ў Мінску з нагоды заканчэння вучэбнага года, каб падвесці пэўную рысу нашай дзейнасці за гэты год.

Будуць сюрпрызы і нечаканасці, так што плануйце свой вольны час у канцы мая і сачыце за анонсамі 😉


Пэўны час таму мы рабілі схему з назвамі элементаў гітары, але ёсць яшчэ адзін папулярны струнны інструмент, для якога мы палічылі карысным зрабіць падобную схему, і гэта укулеле!

Як і ў мінулы раз, мы не абыйшліся без дапамогі і вось хто удзельнічаў у стварэнні гэтага плаката:

Ідэя і пераклад на беларускую мову назваў элементаў гітары - Алена Сяргеенка.
Стварэнне ілюстрацыі гітары - Лізавета Марцінчык.
Вёрстка - Muzyka bielaruskaj.

Таксама нагадваем, што ў нас ёсць схема з абазначэннямі пальцаў левай і правай рук пры ігры на гітары, бо для ўкулеле яна застаецца актуальнай.

Абавязкова дашліце гэты пост сваім сябрам-укулелістам і пастаўце лайк, калі вам падабаецца наша праца - гэта дапамагае распаўсюджваць нашу дзейнасць! ❤️

#Табліцы
#Укулеле


Міхаіл_Рубін_Фартэпіянны_цыкл_6_01_23.pdf
985.3Kb
Звычайна мы шукаем і публікуем ноты беларускіх класікаў, але і сучасныя беларускія аўтары не пакідаюць справы папаўнення ўласнабеларускай творчай спадчыны. І ў доказ гэтаму мы публікуем фартэпіянны цыкл "6.01.23" віцебскага выкладчыка і кампазітара Міхаіла Рубіна. У гэты цыкл уваходзяць 7 рознахарактарных твораў рознага ўзроўню складанасці:

1. Вальс
2. Блюз
3. Марш
4. Роздум
5. Балада
6. Хваляванне
7. Накцюрн

Калі таксама жадаеце падзяліцца ўласнай творчасцю - пішыце нам у бот зваротнай сувязі @muzbiel_bot

#Нотыдляф
артэпіяна


Сябры, яшчэ ўчора здарыўся новы юбілей - да нас далучыўся чатырохсоты падпісчык!

Тое, што да нас далучаецца ўсё болей аматараў беларускамоўнай адукацыі - натхняе. За час існавання гэтага канала мы выпусцілі вялікую колькасць табліц і схем па тэорыі музыкі, напісалі для вас шэраг артыкулаў, адлічбавалі ўласна і знайшлі ў інтэрнэце шмат нот беларускіх аўтараў, запусцілі серыю ролікаў з дапамогай у навучанні на флейце і, што ёсць на наш погляд галоўным дасягненнем, - выпусцілі беларускамоўны нотны сшытак!

Мы і надалей будзем працягваць гэту працу, а калі вы ўжо выкладаеце па-беларуску, адчуваеце ў сабе жаданне падзяліцца сваёй творчасцю і ўвогуле дапамагчы ў стварэнні матэрыялаў для Музыкі Беларускай - пішыце ў наш бот зваротнай сувязі (@muzbiel_bot) альбо ў дырэкт нашага інстаграма!

Дзякуй і застаемся на сувязі! ❤️


Тэмай сёняшняга артыкула будуць акорды і сёння вы даведаецеся ці проста ўзнавіце ў сваёй памяці:

-Што азначае само слова "акорд"
-Як можна класіфікаваць акорды
-Прыклады акордаў розных відаў з ілюстрацыямі

Чытаць артыкул.

Калі ласка, застаўляйце свае пажаданні наконт новых матэрыялаў ці водгукі ў каментарах - зваротная сувязь дапамагае нам станавіцца лепей! ❤️

#Артыкулы
#Тэорыямузыкі


Сёння мы працягваем публікацыю артыкулаў пра музычную тэорыю і сёняшняй тэмай будуць інтэрвалы. Што такое інтэрвал, як яны называюцца і якія якасці гучання маюць - адказы на гэтыя пытанні вы знойдзеце па спасылцы ніжэй.

Калі ласка, далучайцеся да абмеркавання ў каментарах і дасылайце гэты артыкул сваім сябрам - ўсё гэта вельмі дапамагае нам працаваць далей!

Чытаць артыкул.

#Артыкулы
#Тэорыямузыкі

18 last posts shown.

281

subscribers
Channel statistics