Мода На Мову


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Linguistics


Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!
#моўныяАсаблівасці
#дакументПаБеларуску
#беларускаяЛацінка
#цытата
#клёвыяСловы
#моваНаСпажывецкімРынку

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Linguistics
Statistics
Posts filter


🤨 Патрапіўшы ў бяду, пойдзеш на любыя саступкі.

#прымаўкі


❤️ Усіх хто святкуе са святам!

🎄 Адвент

Падрыхтоўка да Калядаў у беларускіх каталікоў пачынаецца за чатыры тыдні да свята. Гэты перыяд мае назву Адвент. Лічыцца, што падчас Адвенту трэба прысвячаць асаблівую ўвагу ачышчэнню душы, рабіць дабро.

🕊 Царкоўныя набажэнствы
Увечары 25 снежня – час, які беларускія каталікі называюць Вігілія. Ва ўсіх каталіцкіх храмах краіны адбываюцца святочныя набажэнствы.

🥘 Стол на Каляды
Увечары перад Калядамі 24 снежня, беларусы збіраюцца ўсёй сям’ёй за сталом. Вернікі пачыналі трапезу, калі ў небе з’яўлялася першая зорка. Традыцыйна на Вігілію на стол ставілі 12 посных страў – з грыбоў, рыбы, гародніны.

#віншаванні


📖 НАБЫЦЬ

👉 нажыць, дастаць, узяць, прыдбаць, займець, здабыць, раздабыць, расстарацца, выстарацца, прыстарацца, разжыцца, агораць.

#слоўнік


🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.

Во всё горло.

✅ Усім голасам.
✅ Як варона на дождж.

✅ Крычаць як наняты.

#згадаймаВыраз


💨 ЯК АПАРАНЫ.

💁 Пра імклівы, хуткі, панічны бег.
🖌 бегаць, як апараны

💁 Пра чалавека, які хутка, знянацку выскоквае адкуль-небудзь.
🖌 выскачыць як апараны

💁 Пра хуткую, рашучую, панічную бегатню, мітусню.
🖌 кідацца як апараны

💁 Пра раптоўную, рэзкую рэакцыю на што-небудзь нечаканае.
🖌 падскочыць як апараны

#народныяПараўнанні


😞 Прыгаворвае чалавек, які вельмі сумуе па радзіме.

#прымаўкі


#клёвыяСловы


😎 Калі чалавек адмаўляецца прызнаць, убачыць відавочнае.

#прымаўкі


👩‍🏫 Прыгадайма значэнне слова, ці скарыстаймася падказкаю.

👉 Пякотка — пякучае адчуванне ў вобласці грудзіны праз патраплянне кіслага змесціва страўніка ў стрававод — ізжога.

#згадаймаЗначэнне


🤕 Лянота нярэдка апраўдваецца хваробай.

#прымаўкі


📖 МІТУСНЯ

👉 мітусяніна, мітусенне, сумятня, таўкатня, таўканіна, штурхатня, штурханіна, валтузня, тлум.

#слоўнік


🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.

Во весь дух.

✅ На ўсе застаўкі.
✅ Што моцы.

✅ Колькі змогі.
✅ Як ёсць духу.

#згадаймаВыраз


🤪 ЯК АПАНТАНЫ.

💁 Пра бяссэнсную, імклівую, мітуслівую беганіну.
🖌 бегаць, як апантаны

💁 Пра чалавека, які моцна, голасна, не да справы крычыць.
🖌 крычыць, як апантаны

💁 Пра чалавека, які бяссэнсна ходзіць туды-сюды, паводзіць сябе як душэўна хворы.
🖌 брындаецца, як апантаны

#народныяПараўнанні


😜 Калі чалавек пачынае паводзіцца дзіўна ці неадэкватна.

#прымаўкі


Forward from: Кінакіпа | Фільмы і серыялы па-беларуску
Зямля. Адзін дзівосны дзень | Earth: One Amazing Day | 2017

Сонца ўзыходзіць над Зямлёй, і мноства жывых істот пачынаюць свой дзень, поўны кранальных, займальных і небяспечных падзей. Ігуаны ратуюцца ўцёкамі ад змей, чароўныя панды ласуюцца бамбукам, жырафы змагаюцца за сэрца "выдатнай дамы"... Жыццё ў афрыканскай саване, на бязлюдных выспах у Ціхім акіяне, у лясах Азіі і на марскім дне разгортваецца па законах вострасюжэтнага баявіка, сентыментальнай меладрамы або галавакружнага трылера. Ніколі раней цуды не былі так блізка.

Пераклад і агучка: прафесійны двухгалосы дубляж (Gavarun.by)

Спампаваць BDRip-1080p: https://baravik.org/topic/2271/ (DUB)

IMDb (7,8/10): http://imdb.com/title/tt6238896
Kinopoisk (8,6/10): https://www.kinopoisk.ru/film/1029333/

#сямейны@kinakipa #дакументальны@kinakipa #агучка@kinakipa


#клёвыяСловы


🤪 Адказ тым, хто зычыць штосьці благое.

#прымаўкі


👩‍🏫 Прыгадайма значэнне слова, ці скарыстаймася падказкаю.

👉 Луска — вонкавае покрыва некаторых жывых істот (рыбаў, змеяў), якое ўтвараецца рагавымі або касцянымі пласцінкамі.

#згадаймаЗначэнне


💰 Калі нечакана неймаверна пашчасціла.

#прымаўкі


📖 МАРЫЦЬ

👉 мроіць, летуцець, летуценіць, трызніць, будаваць паветраныя замкі.

#слоўнік

20 last posts shown.