Мая Краіна Беларусь


Channel's geo and language: Belarus, Russian
Category: Politics


Галоўны канал пра Беларусь!
Па ўсіх пытаннях: @MKBelbot
Не сілай, а розумам!

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Russian
Category
Politics
Statistics
Posts filter


Курс долара ў Беларусі дасягнуў новага гістарычнага максімуму.

Ён цяпер складае 3,415 беларускага рубля.

Адзіная еўрапейская і кітайская валюты таксама падаражэлі на сённяшніх таргах Беларускай валютна-фондавай біржы.
Еўра таргаваўся за 3,5928, юань вырас да 4,7112 рубля за 10.

Кошт расейскага рубля да беларускага знізіўся да 3,3927 за 100.

Тое што зараз адбываецца з беларускім рублём - справа звычайная. Але адметнасць у іншым: падзенне нацыянальнай валюты ўвесь час мы назіралі пасля "выбараў", а не наадварот. І гэта сітуацыя сведчыць аб тым, у якім стане лукашэнкаўская эканоміка падыходзіць да чарговага, сёмага тэрміну.








21 лістапада 2013 пачаўся Еўрамайдан/Майдан, які ператварыўся ў рэвалюцыю Годнасці. Падзея, якая моцна паўплывала на нашу частку Еўропы і шматлікіх змусіла пераасэнсаваць многія рэчы, у тым ліку гісторыю, а разам з тым светапогляд.

Падзея, якая чарговы раз напомніла, што будучы суседам Расіі, якая вечна нападае на суседзяў і іншыя краіны, за свабоду і незалежнасць трэба плаціць вялікую цану. Хаця ў розных хапала свядомых разумных людзей, якія папярэджвалі.

Як вы, ваша сям'я і вашы знаёмыя ўспрымалі гэтыя падзеі? Пішыце ў каментарах?

Historyja I Мая краіна Беларусь


Прапаганда сцвярджае, што за лукашэнку ўжо сабрана 1,5 мільёнаў подпісаў

Подпісы за "кандыдатаў" будуць збірацца яшчэ два тыдні - да 6 снежня. Як лічыце, якую колькасць подпісаў у выніку намалююць дзеду?


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Глядзіце, яны нават карту прынеслі😁

Зусім без сораму выкарысталі ганебнае "з чатырох пазіцый".

Дыктатура са смакам шызафрэніі - страшэнная рэч.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Нажаль, адносна каліноўца затрыманага ў Азіі - вельмі дрэнная навіна

Наш ваяр перададзены спецслужбам Лукашэнкі.

3.1k 2 26 15 129

Video is unavailable for watching
Show in Telegram
У сеціве распаўсюджваецца відэа аўдыя размовы Прыгожына і беларускага дыктатара

Нібыта, гэты дыялог адбыўся падчас чэрвеньскага мецяжу "Вагнэр".

Пакуль што пацверджання сапраўднасці такой размовы няма, але з улікам абставін, гутарка выглядае цалкам верагоднай.




"Сначало это и это, а потом эта ваша мова". Значыць ніколі.

Памятаеце, як у 1990-х прарасейскія блакавалі вяртанне беларускай мовы пад лозунгамі, што "сначало колбаса/демократия, а потом эта ваша мова"? Ніл Гілевіч апісваў гэта так:
Усё, што хочаце, — люббя вам, беларусы, дэмакратыя, любое права, — толькі ня права мець сваю мову ў статусе адзінай дзяржаўнай. Чаму? Таму што калі ў Беларусі запануе ваша беларуская мова — дык вы і самі запануеце ў гэтай краіне, станеце гаспадарамі гэтае цудоўнае зямлі. А на гэта мы ніколі згоды не дадзім: гаспадарамі тут будзем мы, а вы будзеце слугаваць нам і гаварыць на мове гаспадароў.


Нядаўна Святлага Алексіевіч заявіла:
Я хочу сказать: давайте сначала демократия, а потом уже все эти вопросы.


Беларусь у 1990-я зноў адмовілася ад ронай мовы на карысць расейскай, для параўнання ў Літве "неяк" змаглі спалучыць эканамічнае развіццё з культурным. Дзе хто - бачна сёння.


АНТ рыхтуе чарговы "шэдэўр" пра орды змагароў, што, нібыта, рыхтуюць узброены захоп Беларусі

Зыходзячы з анонсу, аўтары стужкі маюць непасрэдны доступ да цяжкіх рэчываў.

Дарэчы, калі вам сумна, можаце знайсці лога нашага каналу на застаўцы "шэдэўра"😊


У Азіі затрыманы былы баец Палка Каліноўскага

На дадзены момант невядома - ці здзейсніў хлопец правапарушэнне, ці быў затрыманы па запыце беларускага боку.

Дакладная інфармацыя пра краіну і імя байца не агучваецца ў мэтах бяспекі.

Фармальна, адзінае краіна, што можа бараніць інтарэсы экс-каліноўца - Беларусь, але ж пры дадзенай "падтрымцы" чалавека можа чакаць толькі турма.

Сябры затрыманага паведамляюць, што амбасада Украіны ў гэтай азіяцкай краіне ўжо ведае пра здарэнне і таксама можа здзейсніць абарону хлопца, бо той мае украінскі вайсковы білет. Але ці прымаюцца нейкія захады украінскім бокам - невядома.


⚡️У Беларусі памілаваны 32 палітвязьня

Сярод памілаваных 8 жанчын.

Вядома, што сярод былых вязьняў ёсць людзі з хранічнымі захворваннямі, асобы з інваліднасцю і бацькі непаўнагадовых дзяцей.


Трое студэнтаў знялі кз-сцяг з даху Камароўскага рынку

Хто і калі заўважыў, што сцяг знік - невядома.

Карнікі сцвярджаюць, што па справе затрыманы студэнты аднаго з Менскіх ВНУ. Вядома што два хлопцы - беларусы, адзін - іншаземец.

Студэнтам пагражае крымінальная справа.


Гісторыя з канцом Гайдукевіча набыла працяг

Выданне "Кропка" спытала ў "дэпутата", як ён можа патлумачыць выяву мужчынскага органа на сваей старонцы. У адказ Гайдукевіч панёс нейкую лухту: «Дзе гэта ўсё адбылося? У Польшчы і Літве. На тэрыторыі Беларусі нідзе гэтага не было. Відавочна, хто за гэтым стаіць, каму гэта трэба і хто ўсё гэта арганізаваў».

Між тым, "палітык" запрапанаваў журналістам рабіць працу "больш якасна", а таксама знайсці жанчын, якія б змаглі даць аб'ектыўную ацэнку таму, чыя каштоўнасць на фота.


Такія паведамленні ідуць у маніторынгавых каналах Украіны

Спадзяемся, што ноч на Радзіме будзе ціхай🌙⭐️


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Перадвыбарны крынж ад супрацоўнікаў карных структур

Улада не прыхоўвае таго, што толькі гвалт і прымус забяспечаць жаданні дыктатара быць "абраным" на наступны тэрмін. У адваротным выпадку - як на відэа.


19 лістапада 1918 Янка Купала напісаў свой знакаміты верш «Спадчына»

Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.

Аб ёй мне баюць казкі-сны
Вясеннія праталіны,
І лесу шэлест верасны,
І ў полі дуб апалены.

Аб ёй мне будзіць успамін
На ліпе бусел клёкатам
І той стары амшалы тын,
Што лёг ля вёсак покатам;

І тое нуднае ягнят
Бляянне-зоў на пасьбішчы,
І крык вароніных грамад
На могілкавым кладзьбішчы.


І ў белы дзень, і ў чорну ноч
Я ўсцяж раблю агледзіны,
Ці гэты скарб не збрыў дзе проч,
Ці трутнем ён не з’едзены.


Нашу яго ў жывой душы,
Як вечны светач-полымя,
Што сярод цемры і глушы
Мне свеціць між вандоламі.

Жыве з ім дум маіх сям’я
І сніць з ім сны нязводныя...
Завецца ж спадчына мая
Ўсяго Старонкай Роднаю.

1918


Больш сацыялізму ў "республике"

Дыктатар Аляксандр Лукашэнка сёння запрапанаваў, каб чыноўнікі, якія і так прызначаюцца, прызначалі кіраўнікоў прыватных прадпрыемстваў, якія з'яўляюцца прыватнымі і не належаць дзяржаве.

Зразумела, што прыватная маёмасць - гэта свабода, што абсалютна не ўпісваецца ў светапогляд былога дырэктара саўгасу і савецкага чалавека выхаванага ў савецка-расейскім камуністычным духу.

20 last posts shown.