Менскі ўрбаністычны


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian


Канал Менскай урбаністычнай платформы
https://www.mienskurban.space
instagram.com/miensk_urban_platform
youtube.com/MinskUrbanPlatform
fb.com/mienskurban
Наш бот дапаможа:
знайсці адказы на пытанні
звязацца з камандай Платформы
@Miensk_urban_bot

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Statistics
Posts filter


💧 Баранавічы — адзін з самых незвычайных гарадоў Беларусі. Гэта адзін з нямногіх сярэдніх гарадоў з насельніцтвам больш за 170 тыс. чалавек, дзе няма сваёй ракі! Усе ведаюць, што гарады ў Беларусі звычайна ўзнікаюць на берагах рэк. Але Баранавічы парушылі гэты стэрэатып. 👀

🔘 Як адсутнасць ракі паўплывала на развіццё Баранавічаў і як горад справіўся з праблемамі водазабеспячэння?
🔘 У чым унікальнасць гідралогіі гэтага горада і як яна ўплывае на яго сённяшні лад жыцця?
🔘 Як тэхналогіі і прыродныя працэсы дапамаглі адаптавацца да гэтых асаблівасцяў?

📕 Чытайце ў новым артыкуле «Без ракі, але сярод вады: планы, гараджан_кі і гідралогія ў Баранавічах».

Таксама мы клапатліва пераклалі артыкул на ангельскую, каб вы маглі падзяліцца ім са сваімі замежнымі калегамі і каляжанкамі.
🔗 «Baranavichy's Water Paradox: Planning, People, and Hydrology in a Riverless Town».


🏡 Як надаць новае жыццё раёнам старой драўлянай забудовы і зрабіць іх не проста часткай сучаснага горада, а сапраўдным сімвалам нацыянальнай ідэнтычнасці? 🌿

У Эстоніі раёны драўлянай забудовы ў Таліне і Тарту ўжо сталі сапраўднымі візітоўкамі: іх рэвіталізуюць, адаптуюць пад сучасныя патрэбы і робяць месцамі прыцягнення.

👀 А што адбываецца ў Беларусі? Чаму падобныя праекты сутыкаюцца з цяжкасцямі?

У нашым новым артыкуле мы
🔵 разбіраем эстонскі досвед рэвіталізацыі;
🔵 аналізуем праблемы і магчымасці ў Беларусі;
🔵 абмяркоўваем, чаму драўляная архітэктура можа стаць кропкай росту для гарадоў.

📕 Чытайце: «Рэвіталізацыя раёнаў драўлянай забудовы. Чаму ў Эстоніі атрымліваецца, а ў Беларусі — не?».

💭 А як вы думаеце, ці можа Беларусь паўтарыць эстонскі поспех? Пішыце ў каментарах!












У другой частцы інтэрв'ю «Пра гарады, прафесію і будучыню» архітэктарка Саафа Харафі і гарадскі планіроўшчык Шон Бурлісан дзеляцца сваім бачаннем:

💡 Як гарады могуць адаптавацца да змен клімату, росту насельніцтва і дэфіцыту рэсурсаў?
⬆️ Што такое 15-хвілінны горад і чаму ён становіцца трэндам?
🌱 Якія інавацыі змяняюць гарадское планаванне ўжо сёння?

Чытайце інтэрв'ю і натхняйцеся! ❤️


Гарады ствараюцца людзьмі. Гараджан_кі, прадстаўні_цы адміністрацый, дэвелаперы, праекціроўшчы_цы, прадпрымальні_цы — можна бясконца пералічаць тых, хто фарміруе навакольную прастору.

Але сярод усіх гэтых галасоў часта губляецца меркаванне адной важнай групы — маладых урбаніст_ак. ❗️

💡 Смелыя, амбітныя, з унікальным бачаннем, яны рэдка атрымліваюць магчымасць гучна выказаць сваё меркаванне. А між тым, іх перспектыва — гэта будучыня беларускай урбаністыкі!

Пра што яны думаюць і што прапануюць? 🔜 Чытайце ў новым інтэрв'ю Менскай урбаністычнай платформы «Пра гарады, прафесію і будучыню».


Участкі ўздоўж рэк актыўна забудоўваюцца жылымі кварталамі. Пры гэтым яшчэ на пачатку 1990-х гг. выхад да 25% набярэжных у беларускіх гарадах быў заблакаваны прамысловай забудовай. 🥲

Нягледзячы на ​​тое, што многія з тых прадпрыемстваў ужо не функцыянуюць, шмат у якіх гарадах рачная панарама дагэтуль фарміруецца платамі прадпрыемстваў. Пры гэтым на свабодных берагах рэк вырастаюць шматпавярховыя панэльныя раёны.

☝️ Разбяромся, чаму, нягледзячы на ​​развіццё рынкавай эканомікі і ​​паспяховыя прыклады суседніх краін, рэдэвэлапмент (перавыкарыстанне) прырэчных тэрыторый у Беларусі застаецца непапулярным.
#простапрагарады


💧 Заўтра апошняе мерапрыемства канферэнцыі «Vada ŭ horadzie» — дыскусія «Мастацтва як інструмент і метад працы з воднай прасторай»!

Гаворка пойдзе пра тое, ці можа мастацтва стаць магутнай прыладай для стварэння ўстойлівых і інклюзіўных гарадскіх прастораў і ці можна праз творчасць змяніць прастору, надаўшы ёй новыя сэнсы і глыбіню.👩‍🎨

❗️Запрашаем далучыцца да лекцыі ўжо заўтра 2 лістапада (у суботу) а 11:00 па Менску, анлайн у Zoom!

Рэгістрацыя па спасылцы. 💬


❗️ Увага! Праз гадзіну сустракаемся, каб абмеркаваць прыроду берагоў у беларускіх гарадах і прычыны выкарыстання тых ці іншых рашэнняў для абароны навакольных тэрыторый ці стварэння якасных публічных прастор.

🔜 Дыскусія «Бетон — не бетон: з чаго складаюцца берагі?»

*️⃣ 19:00 па Менску, анлайн у Zoom.

Далучайцеся паслухаць і задаць пытанні падчас размовы. 💙

➡️ Калі вы яшчэ не паспелі зарэгістравацца, вось спасылка.



13 last posts shown.