Forward from: Радыё Ўнэт | Radio Unet
⚡️«Вы ўсе з’яўляецеся Радзівіламі, Сапегамі, Агінскімі. Бо гэта і ёсць наша агульная культура, наша агульная спадчына»: нашчадак роду Радзівілаў сустрэўся з беларусамі ў Варшаве
▫️ У Варшаве ў сераду прайшла сустрэча князя Мацея Радзівіла з беларусамі. Мерапрыемства выклікала вялікую цікавасць: на сустрэчу людзі ехалі з іншых гарадоў і нават іншых краін. Заля пляцоўкі “Робім Разам” была запоўненая людзьмі, а жадаючых задаць свае пытанні нашчадку адной з галінаў знакамітага роду Радзівілаў было так шмат, што мерапрыемства зацягнулася ледзь не да ночы. Людзей цікавіла стаўленне спадара Мацея да беларускай улады, да яе дзеянняў па аднаўленні гістарычных будынкаў, у тым ліку і тых, якія некалі належалі славутаму роду. Пыталіся пра гісторыю рода Радзівілаў, пра адносіны з нашчадкамі іншых знакамітых шляхецкіх радоў, такіх як, напрыклад, Сапегі, з якімі ў пэўныя моманты гісторыі Радзівілы нават варагавалі.
✅ Падрабязней