🟦Віншаванне рэктара БДПУ Аляксандра Iванавіча Жука са 110-годдзем універсітэта
Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты і выпускнікі Беларускага от дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка!
Віншую вас са знамянальнай падзеяй – 110-годдзем з дня заснавання нашай alma mater!
Лічу сімвалічным, што свой Дзень нараджэння ўніверсітэт адзначае ў год, аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Годам якасці. Гэтае рашэнне найлепшым чынам адпавядае нашым доўгатэрміновым мэтам і прыярытэтам.
З днём нараджэння, любімы ўніверсітэт! Vivat, БДПУ!
Рэктар А.І.Жук

Сёння БДПУ ва ўсіх напрамках дзейнасці дэманструе ўменне адпавядаць выклікам часу, эфектыўна вырашаць стратэгічныя задачы, рэалізоўваць грамадска значныя праекты. Эфектыўнасць і якасць нашай працы неаднаразова адзначалася на самым высокім узроўні. Узнагароджанне alma mater Прэміяй Урада Рэспублікі Беларусь у галіне якасці, занясенне БДПУ на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця, прысуджэнне калектыву ўніверсітэта дзяржаўнай прэміі «За духоўнае адраджэнне» – гэтыя і іншыя знакавыя падзеі апошніх гадоў даюць нам падставу ганарыцца, натхняюць на далейшую плённую дзейнасць на карысць айчыннай адукацыі.Ад усёй душы жадаю вам далейшага плёну ва ўсіх справах і пачынаннях, новых прафесійных здзяйсненняў, веры ў сябе і ў свае сілы, моцнага здароўя і жыццёвага дабрабыту!
Дарагія сябры! Хутка мы перагорнем яшчэ адну старонку ва ўнушальным фаліянце гісторыі alma mater. Мне прыемна ўсведамляць, што на гэтым аркушы БДПУ застанецца як універсітэт, які вылучаецца трывалымі акадэмічнымі традыцыямі, эфектыўным партнёрствам з установамі адукацыі Беларусі і замежжа, творчай атмасферай для самарэалізацыі выкладчыкаў і студэнтаў. Удзячны ўсёй нашай згуртаванай сям’і і асабіста кожнаму з вас за тое, што гісторыя БДПУ – гэта гісторыя пра штодзённую стваральную працу, пра ўсведамленне высокай місіі Педагога, пра доўгі шлях, напоўнены бязмежнай любоўю да прафесіі.
З днём нараджэння, любімы ўніверсітэт! Vivat, БДПУ!
Рэктар А.І.Жук