Іван Клімчук • Тэхнабеларус


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Technologies


Знаёмлю з тэхналогіямі па-беларуску.
Пішу пра цікавыя факты, мовы праграмавання, прафесіі, прадуктыўнасць і інструменты 👨‍💻
https://www.youtube.com/@ikbytech
✅ Падпішыся, каб ведаць больш!
Для сувязі @lonhinus

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Statistics
Posts filter


​​🤔 Як уключыць новы Mac Mini?

📆 Учора, 29 кастрычніка, кампанія Apple анансавала абноўленую версію свайго настольнага камп'ютара Mac Mini у паменшаным корпусе, які цяпер нагадвае Apple TV па памерах. І ўсе як адзін пачалі публікаваць выявы з кнопкай уключыць/выключыць, якая размешчана знізу і нават не смешна з гэтага жартаваць.

🖱 Жарты збольшага звязаны з іншым прадуктам Apple — Magic Mause, бесправадной мышшу. Справа ў тым, што новае пакаленне мышак пастаўляецца з убудаваным акумулятарам (у мяне была калісці самая першая, там былі звычайныя батарэйкі АА) і каб зарадзіць, яе даводзіцца перакульваць на бок, бо порт зарадкі ў яе знізу, на "пузе". Такім чынам, пакуль мыш зараджаецца, карыстацца ёй нельга.

🔌 Але іншая справа — настольны камп’ютар, які па сваёй сутнасці мае намер стаяць на стале і працаваць да той пары, пакуль ёсць электрычнасць у провадзе. Выключаць яго не мае сэнсу, бо macOS, як Unix-падобная аперацыйная сістэма, спраектавана працаваць доўгі час без перазагрузак. Дый працэсар M4 даволі энергаэфектыўны, каб звяртаць увагу на лічыльнік кілават-гадзін.

🧐 Калі ж паставіць сябе на месца прамысловага дызайнера, то ідэя не выглядае дзіўнай. Гэтай кнопкай карыстацца будуць даволі рэдка. Павярнуць, каб адзін раз уключыць і другі раз, каб выключыць праз некалькі месяцаў — не цяжка. Выносіць жа гэтую кнопку на верх да інтэрфейсу, якім карыстаюцца часта — гэта проста дарма займаць карыснае месца і псаваць знешні выгляд.

А вы як лічыце? Пішыце ў каментарыях 🔽

Падпішыся: YT | TT | X | Inst | LinkedIn | Patreon

@ikbytech #тэхнабеларус


ChatGPT ведае цябе, як аблупленага 🤓

Раней так часта казалі пра Google, але ў адрозненне ад цяперашняй сітуацыі, у той час нельга было атрымаць адваротную, так бы мовіць, сувязь. Цяпер жа можна проста запытацца і атрымаць адказ!

І сапраўды, на падставе запытаў да ChatGPT можна зрабіць некаторыя высновы пра таго, хто пытаецца. Крыніца не супер-надзейная, але нешта можа і падказаць, чаго сам не бачыш. І можа так здарыцца, што зусім хутка нейрасеткі будуць ведаць пра вас больш, чым вы ведаеце самі.

Я задаў свайму чату наступнае пытанне і атрымаў даволі сціплы, але карысны адказ.

З усіх нашых узаемадзеянняў, што ты можаш сказаць пра мяне, чаго я, магчыма, не ведаю пра сябе?


З нашых размоў можна сказаць, што ты чалавек, які любіць паглыбляцца ў дэталі, асабліва калі справа тычыцца працы. Ты арыентуешся на структураванне інфармацыі і стратэгічнае планаванне — гэта відаць як у тваёй праграмнай дзейнасці, так і ў падыходзе да публікацый кантэнту. Ты валодаеш здольнасцю шукаць эфектыўныя шляхі вырашэння праблем, асабліва калі гэта звязана з тэхнічнымі выклікамі, якія патрабуюць крыху больш творчага падыходу.

Магчыма, што ты не заўсёды ўсведамляеш, наколькі ты схільны да глыбокай аналітычнай працы. Нават калі нейкія задачы могуць здавацца табе простымі або нуднымі, твая здольнасць знаходзіць правільныя рашэнні і структураваны падыход робяць цябе вельмі эфектыўным у вырашэнні складаных задач.

Таксама ты шукаеш баланс паміж тэхнічнымі выклікамі і творчасцю — гэта відаць у тваім жаданні выкарыстоўваць інтэрактыўныя элементы ў кантэнце і працаваць над больш цікавымі задачамі, калі гэта магчыма.


Пішыце ў каментарыях вашыя адказы 💬

Падпішыся: YT | TT | X | Inst | LinkedIn | Patreon

@ikbytech #цікавосткі #chatgpt #тэхнабеларус


Вандровар – вела-падарожжы і не толькі

#нефармат #веласіпед

Суботнія веласіпедныя вітанкі! 🚴

Я калісці пачынаў нефарматную (адносна асноўнай тэмы каналу) рубрыку пра свае прыгоды з веласіпедам. Не атрымлівалася пісаць пра вела-жыццё, бо былі на тое прычыны. Зараз абставіны змяніліся і цяпер я магу нарэшце ездзіць у велапаходы, удзельнічаць у брэветах і проста катацца па прыгожым мясцінам і распавядаць пра гэта, што не малаважна.

Сёння раніцай, прадзёршы вочы ў 4 гадзіны, выбраўся на адну з такіх паездак. Мэтай было паглядзець на 600-гадовы дуб, што ў вёсцы Карпілаўка, пабоўтацца па лесе, дзе магчыма, а заадно і патрэніравацца перад наступнай, ужо спартыўнай паездкай – брэветам на 200 кіламетраў.

Стараўся здымаць паездку на відэа, таму думаю, што нешта атрымаецца зманціраваць і выкласці ў выглядзе відэа на @vandrovar' rel='nofollow'>YouTube, а каму цікава сачыць за паездкамі ў анлайн (ну амаль што, не ўсюды добра працуе інтэрнэт), можаце падпісацца на адмысловы Тэлеграм-канал. Усе спасылкі ніжэй.

@vandrovar' rel='nofollow'>YouTube | Telegram | Strava | Komoot


MY.GAMES прадае DonationAlerts і Boosty

MY.GAMES паведаміла аб продажы кампаніі CEBC і яе сервісаў DonationAlerts і Boosty. Яны ўвойдуць ў склад групы кампаній, якая належыць заснавальніку Broadsmart Group - Паўлу Харанеку (Pavel Kharaneka). Паведамляецца, што гэта прадпрымальнік з Кіпра, але ж вельмі прозвішча на беларускае падобна.

Завяршыць куплю плануюць у трэцім квартале гэтага году, сума і ўмовы не раскрываюцца. Як напісалі прадстаўнікі MY.GAMES у афіцыйнай заяве, яны вялі перамовы па продажы актываў CEBC з сакавіка 2024-га і рады, што паспяхова завяршылі іх. Кампанія растлумачыла, што продаж гэтых актываў дазволіць ёй «цалкам засяродзіцца» на прыярытэтным бізнэсе – распрацоўцы і выданні гульняў.

YouTube | TitTok | Twitter | Instagram | Patreon

@ikbytech #навіны


Stripe acquires Lemon Squeezy

І вось нешта не ведаю, радавацца ці не? Бо для індыхакераў з краін не першага свету гэта быў альтэрнатыўны варыянт прымаць грошы на сваіх сервісах, дзе не працуюць ані Stripe, ані PayPal. А такіх краін даволі шмат, нават без уліку асабліва таксічных.

Да таго, ж Lemon Squeezy працуе ў фармаце merchant of record, што азначае, што яны бяруць на сябе ўсе задачы па апрацоўцы плацяжоў, падаткі, справаздачнасць і іншыя моманты з дакументамі. І для якога-небудзь мікра-SaaS праекта, які толькі-толькі пачынае свае першыя крокі, гэта выдатнае рашэнне.

Цяпер жа невядома, ці будзе палітыка Stripe з іх частымі блакіроўкамі розных сервісаў, якія ім не падабаюцца, пашырана і на кліентаў 🍋. Альтэрнатывы, вядома, ёсць, але LS былі аднымі з самых дэмакратычных да новых сервісаў і бадай самымі зручнымі адносна інтэграцый. Абяцаюць працаваць як і раней, але прыклады іншых паглынанняў не дадаюць упэўненасці.

YouTube | TitTok | Twitter | Instagram | Patreon

@ikbytech


Forward from: Vozhyk
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Тут кажуць, погромісты паламалі шмат чаго сёння (урывак Space Force)


Па слядах апошніх навін :)


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Абнаўленне ад CrowdStrike выклікала масавыя збоі ў працы розных кампаній

#навіны #пабеларуску

P.S. Такія відэа зручней выкладаць праз сторыс канала, але каб такое зрабіць, падтрэбна вашая падтрымка.

Буду ўдзячны за буст: https://t.me/boost/ikbytech




Што важней, адукацыя ці вопыт?

На выходных, а менавіта ў суботу, выдалася свабодная хвіліна дома, калі ніхто не перашкаджаў і атрымалася запісаць некалькі ўдалых дубляў поўнафарматнага відэа для YouTube-канала. І калі з камерай я неяк ужо трошкі разабраўся, то мантаж стаў наступным цяжка пераадольным крокам.

Да позняй ночы глядзеў урокі па мантажу ў DaVinci Resolve, бо нягледзячы на тое, што праграма папулярная і бясплатная, даволі складаная для таго, хто бачыць яе першы раз. Раней я карыстаўся CapCut і для кароткіх відэа па 1 хвіліне яе хапала цалкам. Калі што, то можна было нешта і рукамі зрабіць, бо таймлайн невялікі. Для доўгіх відэа вырашыў пайсці шляхам больш складаным.

І вось падчас гэтых эксперыментаў злавіў сябе на тым, што неяк і не вельмі складана аказваецца. Магчыма так было з-за таго, што назапашаныя веды ад папярэдніх спроб і праграм недзе адклаліся ў галаве. Відаць, гэта і ёсць той так званы вопыт, калі ты можаш раней атрыманыя веды выкарыстаць у новай сітуацыі.

Новую адукацыю атрымаць зараз не праблема, але без практычнага вопыту новыя веды проста немагчыма будзе скарыстаць, таму што не будзе за што зачапіцца. Я раней рабіў мантаж, таму новыя веды пайшлі на карысць, я навучыўся рабіць тое, што ўмеў, але іншым спосабам і нават лепей.

У праграмаванні сітуацыя прыблізна такая ж, колькасць інструментаў, моў праграмавання вялізная, але ўсе працуюць прыблізна аднолькава. Таму калі навучыўся аднаму, з кожным наступным інструментам потым будзе ўсё лягчэй і лягчэй. Таму вельмі важна практыкавацца, нешта спрабаваць рабіць, няхай і няўдала спачатку, але гэта заўсёды можна будзе выправіць дадатковай адукацыяй.

Дарэчы, відэа, што я рабіў, будзе апублікавана заўтра, у аўторак і надалей я планую прытрымлівацца такога ж раскладу, публікуючы відэа раз на тыдзень, але чаргуючы з выпускамі Айцікаста. Таму запрашаю падпісацца, каб не прапускаць новыя выпускі.

А для зусім нецярплівых ёсць магчымасць стаць патронам і атрымаць ранні доступ ужо сёння. Мне больш падабаецца сервіс Buy Me a Coffee, але можна і праз Patreon (на жаль, у Беларусі спасылкі працуюць толькі праз VPN).

#меркаванне #думкі


Бясплатная сістэма GPS каштуе каля $2млн/дзень 🤯

Мы ўсе настолькі звыкліся з тым што існуе GPS ці яе аналагі, што ўспрымаем гэта як належнае, як электрычнасць ці той жа інтэрнэт. Хаця тэхналогія ўпершыню з'явілася не так і даўно. Ваенная праграма пачалася ў 1973 годзе, а першы прататып спадарожніка быў запушчаны ў 1978-м. Але падтрымка сістэмы ў працоўным стане, кантроль і каліброўка спадарожнікаў патрабуе не малых выдаткаў, якія ідуць з падаткаў амерыканскіх грамадзян.

Для працы сістэмы патрэбны мінімум 24 спадарожнікі, максімальна можа быць 32, але звычайна працуе 31.


За ўвесь час было пабудавана 83 штукі: 31 зараз працуе, 4 ці зламаныя ці ў рэзерве, 41 скончылі працу, 2 страчаны падчас запускаў і адзін прататып не быў запушчаны. З ліпеня 2023 года 18 спадарожнікаў пачалі перадаваць сігнал L5, які дазваляе разлічваць звышдакладнае месцазнаходжанне да 30 сантыметраў. Да 2027 года плануецца такімі зрабіць усе 24 спадарожнікі.

Цікава, што спачатку дакладнасць для цывільных была абмежавана на адзнацы 100 метраў, калі выкарыстоўвалася сістэма Selective Availability, якая спецыяльна пагаршала якасць сігналу. Але абмежаванне была знята пасла катастрофы з самалётам кампаніі Korean Air, які адхіліўся ад курса і быў збіты над тэрыторыяй Расіі (загінулі ўсе 269 пасажыраў).

Відаць прыбыткі ад падаткаў, якія генерыруюць кампаніі, што карыстаюцца GPS, перавышаюць выдаткі на абслугоўванне сістэмы, таму яна і застаецца бясплатнай для спажыўцоў. Ну і другі момант, што сістэма працуе ў адным напрамку, яна дасылае сігнал на прылады, але не мае адваротнага каналу, каб можна было б неяк ідэнтыфікаваць спажыўцоў, каб потым спагнаць з іх грошы за выкарыстанне 😁

YouTube | TitTok | Twitter | Instagram

@ikbytech


Forward from: dev.by: главные ИТ-новости Беларуси
Што паглядзець у беларускім тык-току: падборка на любы густ

Падпісвайцеся і падтрымлівайце сваё.

🤖 Пра ІТ і тэхналогіі

Itbeard — праект тэхнаблогера АйціБарады.
Ikbytech — блог праграміста Івана Клімчука, які знаёміць з тэхналогіямі па-беларуску.
@piersyhikauski' rel='nofollow'>Першы Гікаўскі — беларускі падкаст пра гульні, медыя, серыялы і тэхналогіі.
Праз космас — падкаст-падборка навін пра космас.

🎮 Агляды гульняў

Rudzi_game — канал YouTube-блогера Рудзі.
@ms.bahiema' rel='nofollow'>ms.bahiema — стрымерка «Мсціслаўская Багема», якая ў тым годзе трапіла ў афіцыйную праграму падтрымкі Cyberpunk 2077.
@nadzeyagames' rel='nofollow'>NadzeyaGames — агляды гульняў: ад Animal Crossing і да Baldur’s Gate 3.
@malatok2334' rel='nofollow'>Малаток — агляды і стрымы.

🧝‍♂️ Агучка

@brudny_vozhyk' rel='nofollow'>Брудны Вожык — пераклады скетчаў, забаўляльных відэа і трэйлераў ад «Вожыка» (часамі можа быць 18+).
Агучка Кавярня — агучка серыялаў, мультфільмаў і проста фільмаў.
@zhuzhal%C2%A0' rel='nofollow'>Жужаль — пераклад розных відэа на беларускую мову.
@gavarun.by' rel='nofollow'>Гаварун — кіно і мультфільмы па-беларуску.

💫 Культура (і ўсё іншае)

@bastiesmiles' rel='nofollow'>Bastiesmiles — відэа-зборнік беларускіх міфаў, традыцый і гісторыі.
@baybus.by' rel='nofollow'>Бэйбус — забаўляльна-навучальны праект «Маляваныча» — Аляксандра Ждановіча.
@mova_4_u' rel='nofollow'>Мова ад Васіля — блог пра беларускую мову (адно з відэа нават набрала мільён праглядаў).
@chvilinka' rel='nofollow'>Хвілінка — зборнік цікавостак пра беларускую гісторыю, культуру і мову.
@kinastuzhka' rel='nofollow'>Кінастужка — урыўкі кіно, мультфільмаў і песень на беларускай.
English з Наталкай — простыя і зразумелыя ўрокі англійскай.
@pr0food' rel='nofollow'>ПроFood — кулінарны блог на беларускай (не хвалюйцеся, што апісанне па-руску, апошнія відэа на матчынай мове).
@patelnia_live' rel='nofollow'>ПАТЭЛЬНЯ LIVE — блог, як чалавек жыве, будуе дом і гатуе смачную ежу.
@ani.minsk%C2%A0' rel='nofollow'>Ani Minsk — даволі папулярны лайфстайл блог ад пары.
@1_vandraunichy%C2%A0' rel='nofollow'>Першы вандраўнічы — вандроўкі па ўсім свеце.
@spiachaya.spadchyna' rel='nofollow'>Спячая Спадчына — прыгожае пра закінутыя будынкі ў Беларусі.
@ciacze_belarus' rel='nofollow'>Цячэ — медыя пра гісторыю і культуру Беларусі.
@bashlykevich' rel='nofollow'>Leibonik — папулярны музычны праект айцішніка Сяргея Башлыкевіча.
@toddzie_by%C2%A0' rel='nofollow'>Toddzie — арыгінальныя коміксы ад беларускага аўтара.
@marharytakarol' rel='nofollow'>marharytakarol — «фізкультурна-гістарычна-кулінарны» блог, дзе можна даведацца як пра беларускі застольны этыкет, так і пра рацыён нашых продках, іх вераванні і звычаі (а яшчэ — атрымаць рэцэпт заціркі).


Мой акаунт так сама ў пераліку, за што дзякуй @devby, але там ёсць не менш цікавыя, таму вельмі раю падпісацца і падтрымаць.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Што за дэйлік і навошта ён айцішнікам

#тлумачальны

Відэа пра daily stand up: хутка і зразумела тлумачу, што такое штодзённыя стэндапы, навошта яны патрэбныя і як правільна іх праводзіць. Ідэальна для каманд, якія хочуць палепшыць узаемадзеянне і павысіць прадукцыйнасць.

Twitter | Reels | TikTok | YouTube


Інжынерны мем па пятніцах

Галоўнае, што працуе, а дэталі рэалізацыі пакіньце сапраўдным экспертам 😃



Вывучаў тут магчымасці Тэлеграму і пакуль не ведаю, як гэтым можна будзе скарыстацца і што менавіта гэтыя Тэлеграм-бусты дадуць на практыцы.

Але калі ў каго ёсць жаданне і магчымасць, то можаце бустануць канал праз адмысловую спасылку: https://t.me/boost/ikbytech


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Першая праграма кожнага праграміста

#тлумачальны

Заўсёды з чагосці патрэбна пачынаць і праграмісты пачынаюць знаёмства з тэхналогіяй першай праграмай. І так павялося, што звычайна гэтая праграма - Hello World. Тлумачу, адкуль пайшло.

Twitter | Reels | TikTok | YouTube


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Ці ёсць магія ў праграмаванні?

#тлумачальны

Паразважаў трошкі на тэму, ці існуе магія ў праграмаванні, бо часам здаецца, што сапраўды існуе, асабліва калі на нечым захрас і ня ведаеш, што рабіць далей.

Вырашыў рабіць пад-праект “Тлумачальны”, дзе ў фармаце кароткіх відэа да адной хвіліны (з-за YouTube Shorts) публікую невялічкія тлумачэнні розных паняццяў з сусвету IT.

Пакуль не ведаю, ці мае сэнс дубліраваць іх тут, таму пастаўце 🔥 калі ласка, калі лічыце, што патрэбна.

Яшчэ можна падпісацца на іншыя старонкі і глядзець там, дзе вам зручней.

Twitter | IG Reels | TikTok | YT Shorts


Forward from: Праз космас
SpaceX падзялілася эпічным відэа трэцяга тэставага палёту Starship.

Запуск адбыўся 14 сакавіка. Прагляд палёту ў рэальным часе стаў магчымы дзякуючы тэрміналам Starlink, якія працавалі на Starship.
У дадзены момант кампанія працягвае рыхтавацца да наступнага выпрабавальнага палёту.

#навіны


Айцікаст — гэта падкаст пра тэхналогіі па-беларуску 🎙

Старонка падкасту 🎧

Цікава, што цяперашні праект "Тэхнабеларус", дзе я намагаюся распавядаць пра тэхналогіі па-беларуску ў розных фарматах, калісці быў ідэяй менавіта падкасту. Можна сказаць, вяртаемся да каранёў! :)

Калі я пачаў больш актыўна займацца ідэяй праекту, стала зразумела, што проста аўдыё - цікава, але не так шмат людзей слухаюць падкасты ўвогуле, а калі казаць пра беларускую мову, то аудыторыя яшчэ менш, таму мае сэнс рабіць нешта большае. Аднак ёсць людзі, што падкасты слухаюць і таму я ўсё ж стварыў падкаст і апублікаваў трэйлер, каб наладзіць пачатковы распаўсюд па пляцоўках.

У падкасце я буду распавядаць пра гісторыю стварэння галіны інфармацыйных тэхналогій, пра прафесіі, пра мовы праграмавання, пра асноўныя паняцці, якімі карыстаюцца праграмісты штодзень, а яшчэ пра прадукцыйнасць, цікавыя і зручныя інструменты, і часам агляды важных навін. Спіс тэм жорстка не абмежаваны. Фармальна гэта будзе копія зместу з YouTube, але для больш зручнага выкарыстання, калі няма YouTube Premium.

Падкаст ужо апублікаваны і даступны на многіх вядомых пляцоўках, можна скарыстацца пошукам, але ж на ўсялякі выпадак ніжэй ёсць альтэрнатыўныя старонкі, дзе вы можаце выбраць для сябе найбольш зручны спосаб падпіскі.

Podcasters for Spotify | Mave

P.S. Даруйце, калі бачылі пра падкаст ужо, але я думаю, што не ўсе, хто падпісаны тут, падпісаны на іншыя старонкі праекту і гэтая інфармацыя можа быць карыснай.


Велікодныя яйкі ў праграмах і гульнях 🐣

🔗 Чытаць праз сайт

Вітаю! Віншую са святам тых, хто святкуе!

Сёння хачу распавесці вам пра такую з'яву, як "Easter Eggs" у праграмах. Звычайна гэта схаваныя ці таемныя элементы, якія аўтары дадаюць да сваіх праграм. Гэта можа быць што давядзецца, пачынаючы з гумару і нейкіх карысных функцый і да звычайных варыяцый гульнявых персанажаў ці сакрэтных назваў.

Лічыцца, што першым такім сакрэтным "яйкам" быў спецыяльны пакой у гульні "Adventure" для кансолі Atari 2600, якая выйшла ў далёкім 1979 годзе. У тыя часы кампаніі, што стваралі відэагульні і іншыя праграмы, не пісалі нічога пра праграмістаў з-за страху, што іх папулярнасць можа нашкодзіць брэндам гэтых кампаній. Каб пераадолець гэта, стваральнік гульні "Adventure" – Warren Robinett, дадаў у гульню схаваны пакой, дзе было напісана, што гэта ён яе праграмаваў. Каб знайсці і ўвайсці ў гэты пакой, гульцу патрэбна было зайсці ў катакомбы і выканаць паслядоўнасць пэўных дзеянняў.

Навошта праграмісты дадаюць такія схаваныя функцыі да праграм? На першы погляд, гэта можа падацца проста марнаваннем часу альбо занадта несур'ёзным. Але такія схованкі часта радуюць карыстальнікаў і могуць ствараць пазітыўныя эмоцыі, што дадаткова ўзмацняе брэнд. Калі вы кажаце, што ў гульні ёсць схаваныя рэчы, гульцы пачынаюць даваць парады па іх пошуку і ствараць дадатковую інтрыгу вакол гульні. У дадатак, гэта можа быць забавай і для саміх праграмістаў, якія могуць дадаваць у код тайныя элементы, як невялікі спосаб самавыяўлення.

Я не выключэнне, бо так сама дадаю невялікія сакрэты да сваім праграм, калі гэта мае сэнс. Напрыклад, у адной гульні я дадаў такую функцыю, што калі дадаць да імені карыстальніка пэўны набор сімвалаў, то выява профілю замяняецца на выяву робата згінальшчыка Бэндэра з мультсерыялу Футурама. А яшчэ зрабіў так, каб пераключэнне экранаў мабільнай праграмы ў пэўным парадку актывавала спецыяльны пін-код, які ў сваю чаргу можа запускаць некаторыя функцыі, якія звычайным чынам нельга выканаць.

Дарэчы, вы і самі можаце знайсці такія схованкі, напрыклад на сайце Google. Паспрабуйце пашукаць наступныя выразы:
– "askew"
– "do a barrel roll"
– "super mario brothers" - націсніце на міргаючы блок
– "cha-cha slide" - націсніце на мікрафон
– "green hill zone" - націсніце на Соніка

P.S. З-за даволі напружанай працы апошнія тыдні не было магчымасці пісаць якасныя артыкулы, але здаецца, што рэжым пакрысе нармалізуецца. Таму буду працягваць знаёміць вас тэхналогіямі.

Падтрымаць: Patreon | Buy Me a Coffee

Instagram | Twitter | TikTok | YouTube | Telegram

20 last posts shown.