Сёння 11 ліпеня – самы час распавесці смешную гісторыю звязаную з гэтай датай і адной з вуліц Гродна
🧐 Ці ведаеце вы, што ў Гродне ёсць вуліца 11 ліпеня? Яна размяшчаецца побач з плошчай Тызенгаўза ці яшчэ прасцей – за будынкам Гродзенскага гарвыканкама. Гэта адна з самых маленькіх вуліц горада, бо сёння на ёй размяшчаецца толькі два дамы.
✝️ Але ў міжваенны перыяд вуліца насіла назву святога Мікалая. Так яе назвалі ў памяць аб храме ў гонар святога, які ў сярэдзіне XVII стагоддзя знішчылі маскоўскія войскі. Калі ў 1939 годзе Гродна занялі саветы, то праз год вуліцу перайменавалі і яна атрымала назву 11 ліпеня. Бо менавіта ў гэты дзень у 1920 годзе Чырвоная армія вызваліла Мінск ад польскіх войскаў падчас Савецка-польскай вайны.
😂 У 1990-х гадах назвы вуліц перапісвалі на рускую мову і адбывалася смешная памылка. Перакладам займаўся чалавек, які, верагодна, не ведаў беларускай мовы. У лічбе “11” ён убачыў нешта падобнае на літару “П” (можа верхняя рысачка сцёрлася). Такім чынам вуліцу перайменавалі ў гонар нікому невядомай і неіснуючай асобы “П.Липеня”. Такая назва існавала да 2009 года, пакуль не ўбачылі памылку і зразумелі, што такога чалавека ніколі не было.
📷 На фота адзін з будынкаў па вуліцы 11 ліпеня. На шыльдзе з назвай вуліцы можна ўбачыць надпіс “П. Липеня”.
Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee