«У арыгінале не так!!!🤬»
Такія каменты можна пачуць ад гледачоў, якіх раздражняе, што пераклад фільма ці мультфільма моцна адрозніваецца ад арыгінальнай аўдыядарожкі.
Што гледачам перадаюць толькі агульны сэнс, а пра дэталі забываюць!
Але ніхто нават і не задумваецца, што:
1️⃣
Працягласць слоў у мовах розная.
2️⃣ Ёсць такія паняцці, як
таймінг і вуснаўкладка. Яны значаць, што працягласць рэплік героя павінна супадаць з рэплікамі акцёра дубляжу. Вы ж не хочаце, каб персанаж ужо закрыў рот, а акцёр дубляжу яшчэ балбытаў, так? Але нават пасля ўсіх намаганняў часам адбываецца і такое.
Давайце разбяром гэтае пытанне на фільме «Санта», які мы агучылі ў снежні.
❗️Чаго толькі вартая фраза «Big bees»! У фільме яна перакладзена як: «велізарныя пчолы» і скараціць яе проста немагчыма. Нават калі б гэта былі «вялікія пчолы», усё адно беларускі варыянт гучыць даўжэй, чым англійскі.
Перакладаць кнігу і фільм — гэта розныя рэчы. У кнізе перакладчык можа не стрымліваць сябе, але для фільма рэплікі прыйдзецца
рэзаць і рэзаць, сціскаючы іх да самай сутнасці. І гэта, безумоўна, вельмі балюча для перакладчыкаў. Гэта, як быццам, губляць глыбіню і мастацкасць.
Больш
прыкладаў «было — стала» глядзіце ў каруселі👇🏻.
Дарэчы, калі хочаце паглядзець таго ж «Санту», «Вэрхал у галаве 2» або «Мікі Маўса» ў нашай агучцы, далучайцеся да закрытага Тэлеграм-канала «Гаварун Прэміум».
Для гэтага перайдзіце на сайт
gavarun.by, выберыце раздзел «Падпіска» і аформіце яе на зручную суму. У асабістым кабінеце ў раздзеле «Маё кіно» будзе сакрэтная спасылка ;)