🌻 Кветкі замест бомб!
21 красавіка ў Вільнюсе пройдзе бясплатны майстар-клас па партызанскаму садаводству для ўсіх жадаючых. Разам з экаактывістамі можна будзе стварыць так званыя «бомбачкі» або шарыкі з зямлі, гліны ды насення палявых кветак, якія зазвычай закідваюць на пустыры, каб пасля дажджу яны прараслі.
🏛️ Цэнтар беларускай супольнасці і культуры ў Вільні (Vilniaus,20)
⏱️21 красавіка ў 16:00
🆓 Уваход вольны, усе матэрыялы падрыхтуюць арганізатары.
Мерапрыемства арганізавана ў межах Чарнобыльскага тыдня, які ладзіць Экадом
#чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя

Партызанскае садаводства ўзнікла як форма пратэсту і спосаб вяртання сабе права ўплываць на аблічча гарадоў і зямлі. Гэтае жаданне вядома ўсім беларусам і беларускам, правы (і ў тым ліку экаправы) каторых спрабуюць выдраць з коранем. Пасля выбуху на ЧАЭС мы ўжо бачылі масавую вымушаную міграцыю людзей з роднай зямлі, з забруджаных тэрыторый, небяспечных па сённяшні дзень. Прапануем разам з намі сімвалічна апусціць рукі ў зямлю, гліну ды насенне, каб стварыць тое, што наадварот дапаможа зямлі заквітнець.