Студэнцкая думка


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian


Незалежнае студэнцкае медыя Беларусі - dumka.me

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Statistics
Posts filter


Forward from: ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
⚠️ Збіраем факты парушэнняў падчас выбарчай кампаніі

Калі цябе прымушаюць удзельнічаць ці не ўдзельнічаць у галасаванні падчас выбарчай кампаніі, звярніся да нас:

➡️ звяжыся з намі праз бот ЗБС @zbsunion_bot альбо бот МБ @moladzbel_bot
➡️ запоўні бя
спечную гугл-форму

Па
мятай! Ніхто не можа прымусіць цябе ісці на выбары, калі ты гэтага не хочаш. Таксама цябе не могуць прымусіць галасаваць за канкрэтнага чалавека. Гэта ўсё з’яўляецца парушэннямі!

Калі ты маеш доказы, што чыесьці правы парушаюцца, падзяліся імі з намі. Да таго ж, ты можаш скарыстацца бясплатнай юрыдычнай дапамогай, калі сутыкнуўся_лася з праблемамі падчас выбарчага працэсу.

Беражыце сябе ❤️


📚 Новая міні-падборка магчымасцей ад СД!

Young european ambassadors

Паспейце падацца на інцыятыву “Маладыя Еўрапейскія Амбасадары”.

Гэтая валантэрская ініцыятыва накіраваная на развіццё супрацоўніцтва паміж ЕС і краінамі Усходняга партнёрства. Таксама гэта добрая пляцоўка, каб расказваць людзям з розных краін пра сітуацыю ў Беларусі і прасоўваць нашы нацыянальныя каштоўнасці.

⏰ Дэдлайн рэгістрацыі: 8 кастрычніка 2023 23:59 CET (заўтра).

👉Рэгістрацыя

Online camp digital leaders

⏰ Дэдлайн рэгістрацыі: 8 кастрычніка 2023 (заўтра).
👩‍💻Фармат: анлайн.
🗓️ Калі: 13 кастрычніка - 4 лістапада 2023, чацвер - пятніца 16:30-18:30 (па Менскім часе).
🧒 Для каго: маладыя беларус_кі.
🧑‍🤝‍🧑 Арганізатар_кі: Goethe Insitut.

Удзел у праграме - выдатная магчымасць прасунуць свае навыкі ў сферы лічбавага лідарства. Вас чакае навучанне у эксперта_к з розных сфераў, магчымасць развіцця ўласнай экспертызы ў лічбавай сферы, а таксама ментарская праграма па стварэнню ўласнага Digital Camp.

👉Падрабязнасці
👉Рэгістрацыя


Якіх рэформ патрабуе беларускае эканоміка? Студэнтаў і студэнтак запрашаюць на Моладзевы Эканамічны Кэмп, каб разабрацца

Задзіночанне беларускіх студэнтаў разам з Моладзевым Блокам адкрылі набор на Моладзевы Эканамічны Кэмп. Праграма прысвечана стану беларускай эканомікі, яе праблемам і выклікам. Падчас кэмпа беларускія эксперты і эксперткі раскажуць аб магчымых рэформах зараз і ў будучыні, а ўдзельнікі распрацуюць уласныя праекты ды ініцыятывы.

Каго шукаюць: беларускіх студэнтаў і студэнтак, выпускнікоў і выпускніц незалежна ад месца пражывання, якіх турбуе эканамічная палітыка цяперашняй і будучай Беларусі і цікавяць веды пра эканоміку і прадпрымальніцтва.

Кэмп пройдзе з 31 жніўня па 4 верасня 2023 года ў Літве. Арганізатары абяцаюць візавую падтрымку і пакрыццё выдаткаў.

Дэдлайн падачы: 19 чэрвеня (уключна). Пра вынікі адбору паведамяць да 23 чэрвеня. Падаць заяўку можна па спасылцы.


🎓 Вітанкі! Нягледзячы на несяброўскую атмасферу, якая апошнімі днямі пануе ў сценах БДУ, маладыя спецыяліст_кі заўсёды могуць атрымліваць карысныя скілы па-за ўніверсітэтам. Менавіта таму мы спяшаемся вам распавесці пра новыя адукацыйныя магчымасці для беларуса_к.

✨Анлайн-інтэнсіў пра стварэнне і запуск актывісцкіх праектаў


⏰ Дэдлайн рэгістрацыі: сёння (25 траўня) 23:59 па Менскім часе.
👩‍💻Фармат: анлайн.
🗓️ Калі: 28 траўня з 11:00 па 15:00 па Менскім часе.
🧒 Для каго: актыўныя беларус_кі.
🧑‍🤝‍🧑 Арганізатар_кі: Цэнтр новых ідэй.

Падчас інтэнсіву вы пазнаёміцеся з тэхнікамі і інструментамі, якія дапамогуць вам рэалізаваць свой праект і дасягнуць у ім поспеху. Праграма падыйдзе для тых, хто жадае пазнаёміцца з актыўнымі маладымі людзьмі і натхніцца паспяховымі прыкладамі актывісцкіх праектаў.

👉 Падрабязнасці
👉 Рэгістрацыя

Belarus Urban Fellowship 2023

⏰ Дэдлайн рэгістрацыі: 30 траўня 23:59 па Менскім часе.
👩‍💻Фармат: анлайн.
🗓️ Калі: 3 чэрвеня - 1 ліпеня 2023.
🧒 Для каго: маладыя лідар_кі, гараджан_кі.
🧑‍🤝‍🧑 Арганізатар_кі: Цэнтр новых ідэй.

Праграмага накіравана на развіццё кампетэнцый людзей у сферы урбаністыкі, актывізму і soft skills. Яна падыйдзе для тых, хто жадае паляпшаць беларускія гарады і ствараць свае ўласныя праекты з дзеля дасягнення гэтай мэты.

👉 Падрабязнасці
👉 Рэгістрацыя

Актывуйся! 2.0

⏰ Дэдлайн рэгістрацыі: 28 траўня 23:59 па Менскім часе.
👩‍💻Фармат: анлайн.
🗓️ Калі: 7 чэрвеня - 2 жніўня, кожны чацвер у 18.30 (па Менскім часе).
🧒 Для каго: актывіст_кі, прадстаўні_цы розных супольнасцей.
🧑‍🤝‍🧑 Арганізатар_кі: БНМС “РАДА”, ForumCiv, “Леванія”.

Мэтай праграмы з’яўляецца развіццё якасцей у людзей, якія жадаюць удзельнічаць у жыцці краіны. Падчас практычна арыентаваных заняткаў вы навучыцеся выяўляць праблемы ў наваколлі, даведаецеся пра спосабы дасягнення зменаў на розных узроўнях, а таксама з дапамогай эксперта_к зможаце распрацаваць свой уласны план па ажыццяўленню зменаў.

👉 Падрабязнасці
👉 Рэгістрацыя

Стажыроўкі для беларускіх грамадскіх актывіста_к

⏰ Дэдлайн рэгістрацыі: 15 чэрвеня 23:59 па Менскім часе.
👩‍💻Фармат: афлайн (Літва, Польшча, Грузія), магчыма анлайн.
🗓️ Калі: 1 жніўня 2023 – 30 кастрычніка 2023.
🧒 Для каго: актывіст_кі ў Беларусі і з-за мяжы.
🧑‍🤝‍🧑 Арганізатар_кі: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскага і БНМС “РАДА”.

Мэтай стажыроўкі з’яўляецца вывучэнне паспяховых практык у дзейнасці іншых арганізацый. Працягласць стажыроўкі не можа перавышаць 20 дзён. Заяўка падаецца ад імя вашай арганізацыі, ад якой таксама ў стажыроўцы павінны прымаць удзел 2 чалавекі. Арганізатары пакрываюць выдаткі на транспарт, пражыванне, харчаванне і іншае.

👉 Падрабязнасці
👉 Рэгістрацыя

Праграма Youth4Regions

⏰ Дэдлайн рэгістрацыі: 10 ліпеня 2023 17:00 CET.
👩‍💻Фармат: афлайн (Брусэль, Бельгія).
🗓️ Калі: 7-13 кастрычніка 2023.
🧒 Для каго: маладыя журналіст_кі.
🧑‍🤝‍🧑 Арганізатар_кі: Еўрапейская камісія.

Еўрапейская камісія запрашае прыняць удзел у праграме маладых журналіста_к з краін Усходняга партнэрства. Падчас праграмы вы даведаецеся пра палітыку адзінства ЕС, папрацуеце з вядомымі журналіст_камі, а таксама наведаеце штаб-кватэры еўрапейскіх медыя і інстытуцый. Жытло, харчаванне і транспартныя выдаткі пакрываюцца арганізатарамі.

👉 Падрабязнасці
👉 Рэгістрацыя


# Сёння ў Беларусі дзень палітвязня. За кратамі зараз сама мала знаходзяцца 1525 чалавек, якія былі затрыманы па палітычных матывах. Сярод іх у тым ліку ёсць студэнт_кі і моладзь. Самаму маладому палітвязню Арцёму Вайцяховічу зараз 15 гадоў.


🎤 У гэтую суботу адбудзецца канферэнцыя ў
Варшаве
, дзе збяруцца прадстаўнікі вядомых беларускіх арганізацый. Прыходзьце паслухаць цікавых спікераў і падзяліцеся інфармацыяй з сябрамі. Мова мерапрыемства - ангельская. Рэгістрацыя абавязковая.


⚪️🔴⚪️ Каманда СД віншуе ўсіх беларусаў з Днём Волі!

Да свята мы падрыхтавалі невялічкі гістарычны аповед аб тым, як у розныя гады гэты дзень адзначалі нашы продкі і як цяпер яго святкуем мы ⬆️


🎓Прывітанне, сябры! Вясеннім суботнім ранкам спяшаемся вас парадаваць новай падборкай магчымасцей:

🔸“Школа лідэрства”

⏰ Дэдлайн рэгістрацыі: 28 сакавіка 23:59 па Менскім часе.
👩‍💻Фармат: анлайн, афлайн (Вільня, Літва).
🗓️ Калі: красавік-ліпень 2023 года.
🧒 Для каго: беларускія студэнткі ад 18 гадоў, якія жадаюць развіць у сабе лідарскія якасці і рэалізаваць свае праекты.
🧑‍🤝‍🧑 Арганізатар_кі: незалежныя эксперткі.

Незалежны адукацыйны праект, які складаецца з трох анлайн блокаў, курса па праектным мэнэджмэнце і афлайн-сэсіі ў Вільні. Асноўнымі тэмамі курса з’яўляюцца правы чалавека, гендэрная роўнасць, грамадзянскі актывізм, цімбілдынг. Удзел у праграме бясплатны, таксама плануецца аказанне візавай падтрымкі.

👉Даведацца больш.
👉Рэгістрацыя.

🔸“Песочница 2.0”

⏰ Дэдлайн рэгістрацыі: 29 сакавіка 2023 года 23:59 па Менскім часе.
👩‍💻Фармат: анлайн, неабавязкова афлайн (Эстонія)
🗓️ Калі: 17 красавіка-30 чэрвеня 2023 года.
🧒 Для каго: маладыя журналіст_кі, прадстаўні_цы НДА, лідар_кі меркаванняў.
🧑‍🤝‍🧑Арганізатар_кі: Media Academy, Press Club Belarus.

На курсе з 10 модуляў вы пазнаёміцеся з асновамі журналістыкі, атрымаеце практычныя і тэарэтычныя веды аб прафесіі і інш. Навучанне будзе праходзіць па вечарах панядзелка, вы будзеце атрымліваць практычныя заданні, на якія можна будзе па пятніцах атрымліваць зваротную сувязь ад эксперт_кі. Па выніках курса вы будзеце запрошаны на паездку ў Эстонію, каб пазнаёміцца з мясцовымі СМІ.

👉Даведацца больш.
👉Рэгістрацыя.

🔸“Распрацоўка праектаў і напісанне праектных заявак”

⏰ Дэдлайн рэгістрацыі: 23 сакавіка 2023 года 23:59 па Менскім часе.
👩‍💻Фармат: анлайн.
🗓️ Калі: 27 сакавіка-21 траўня 2023 года.
🧒 Для каго: беларускія актывіст_кі, арганізацыі грамадзянскай супольнасці.
🧑‍🤝‍🧑 Арганізатар_кі: OEEC.

На курсе вы даведаецеся пра асноўныя паняцці праект-мэнэджмэнту, а таксама пра тое, як запаўняць заявы на праекты, як апісваць праблемную сітуацыю, мэтавую групу і іншыя важныя моманты.

👉Даведацца больш.
👉Рэгістрацыя.

🔸#cultResidence 2.0

⏰ Дэдлайн рэгістрацыі: 2 красавіка 23:59 па Менскім часе.
👩‍💻Фармат: афлайн (Шчэцін, Польшча).
🗓️ Калі: красавік-жнівень 2023 года.
🧒 Для каго: беларускія маста_чкі, скульптар_кі, літаратар_кі, музыканты_кі, фатограф_іні, рэжысёр_кі.
🧑‍🤝‍🧑 Арганізатар_кі: каманда культ. цэнтра “Корпус”.

Арганізатар_кі прадастаўляюць творчым асобам з Беларусі пляцоўку для рэалізацыі іх праектаў на 3-4 тыдні для кожнага. Падчас ажыццяўляення задумкі вам будзе аказвацца падтрымка каманды #cultHEROES. Таксама ўдзельнікі атрымаюць стыпендыю ў 1000€ для работы над праектам. Свае ідэі вы будзеце ажжыцяўляць у краявідным куточку гарадскога парку ў цэнтры гораду.

👉Падрабязнасці і рэгістрацыя.

🔸Курс падтрымкі ЛГБТК+ людзей “Восстанавливаем_ся”

⏰ Дэдлайн рэгістрацыі: 23 сакавіка 2023 года 23:59 па Менскім часе.
👩‍💻Фармат: анлайн.
🗓️ Калі: 31 сакавіка - 13 траўня 2023 года
🧒 Для каго: ЛГБТК+ людзі з Беларусі.
🧑‍🤝‍🧑 Арганізатар_кі: “Новыя рэгіёны”.

Праграма падтрымкі складаецца з пяці анлайн-сустрэч у ZOOM, на якіх вы даведаецеся пра выбудову асабістых межаў, антывыгаральныя практыкі, барацьбу са стрэсам і клопат пра сябе. Падчас сутрэч вы будзеце карыстацца толькі голасам і/альбо тэкстам дзеля захавання ананімнасці.

👉Падрабязнасці і рэгістрацыя.


🔴ПВК “Родан” і адмена адтэрміновак. Чытайце апошнія навіны ў нашым дайджэсце:

🔸У Беларусі адбыліся масавыя затрыманні школьнікаў за спробу зладзіць сустрэчы так званага ПВК “Родан”. У гандлёвым цэнтры Гомеля было затрымана 200 чалавек, з якіх 183 з’яўляліся непаўнагадовымі. У Менску затрымалі 80 чалавек. У Брэсце і Оршы таксама прайшлі затрыманні. СК Беларусі ўзбудзіў крымінальную справу за спробу зладзіць незаконнае масавае мерапрыемства, падлеткаў паставілі на ўлік, а паўнагадовых прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

Інтэрнэт-мем ПВК “Родан” з’яўляецца алюзіяй на злачынную групіроўку “Геній Родан” з анімэ Hunter x Hunter і не з’яўляецца у прамым сэнсе слова прыватным вайсковым комплексам.

🔸 У сваю чаргу на з’яўленне ПВК “Родан” адрэагавала і Міністэрства адукацыі Беларусі. Міністр Андрэй Іванец заявіў, што “моладзь можа быць падвергнута ўплыву дэструктыўных рухаў”. У якасці альтэрнатывы ён прапанаваў удзельнічаць у патрыятычных, спартыўных, культурных гуртаках розных напрамкаў.

🔸Намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч заявіў, што адтэрміноўку для студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой, патрэбна скасаваць, каб у краіне былі “роўныя правы і магчымасці”. Адзначаецца, што тых, хто ўжо навучаецца за мяжой, змены не закрануць. А вось тыя, хто пасля прыняцця новаўвядзенняў пажаде паехаць навучацца за мяжу, больш не змогуць атрымаць “адтэрміноўку”. Выключэнні застануцца для студэнтаў, якія былі адпраўлены на вучобу ў іншыя краіны па накіраванні дзяржаўных органаў.

🔸Міністэрства адукацыі заявіла пра новаўвядзенне ў школьную форму другога абавязковага элементу дзеля аднастайнасці навучэнцаў. Адзначаецца, што школа сама зможа абраць гэты элемент: то бок калі да гэтага ўжо была ўведзена камізэлька, то цяпер можна будзе дапоўніць вобраз нагавіцамі ці спадніцай.

🔸 Не так даўно была затрымана выкладчыца Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова Наталля Мартусевіч. З выкладчыцай з’явілася “пакаяльнае відэа” на канале магілёўскага ГУБАЗіКу, дзе яна сцвярджае, што “пісала ў экстрэмісцкія чаты” і “зарэгістравалася ў плане “Перамога””. Цяпер жанчына на волі.

🔸Былой выкладчыцы МДЛУ Наталлі Дулінай прысудзілі 3,5 гады калоніі за каментар незалежнаму СМІ. Адзначаецца, што пасля вынясення выраку яна ўсміхнулася і сказала: “Прыйдзе вясна!”

🔸У шведскіх школах цяпер можна будзе вывучаць беларускую мову. Такое рашэнне дамаглася беларуская дыяспара ў Швецыі дзякуючы перамовам з мясцовым дэпартаментам адукацыі. Адзначаецца, што беларускую мову можна будзе вывучаць нават калі ёсць менш за 5 вучняў у муніцыпалітэце.

🔸Тры выкладчыцы беларускіх ВНУ паедуць у акупаваны Луганск на канферэнцыю “Ваенная журналістыка ў сучасным свеце”. У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі прафесарка ГрДУ Марыя Канюшкевіч, загадчыца адной з кафедр ВДУ імя П. Машэрава Ірына Зайцава і Алена Муратава, прафесарка ВДУ імя П. Машэрава.


💪 Віншуем усіх дзяўчат з днём эмансіпацыі і барацьбы за правы жанчын!

Як і сто гадоў таму, калі задумвалася гэтае свята, жанчыны ва ўсім свеце, на жаль, працягваць сутыкацца з несправядлівасцю і дыскрымінацыяй з-за іх полу і гендэру, церпяць ад хатняга гвалту і асуджэння з-за выбару “нежаночай працы”. Менавіта таму сёння у многіх краінах жанчыны выйдуць на дэманстрацыі, каб нагадаць, што яны маюць права абіраць, як ім распараджацца сваім целам і жыццём.

У сувязі з гэтым СД падрыхтавала для вас некалькі лічбаў, датычных правоў жанчын у Беларусі ⬆️



11 last posts shown.

447

subscribers
Channel statistics