Врачи за правду и справедливость


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Medicine


Мы помогаем пострадавшим от репрессий в Беларуси защитить право на охрану здоровья.
Наш бот: @doctorsby_bot

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Medicine
Statistics
Posts filter


Калі асабістая прастора адсутнічае

У турме складана адасобіцца нават для захавання асабістай гігіены.
Змяняць адзенне, даглядаць сябе, спраўляць натуральныя патрэбы часта прыходзіцца навідавоку ў іншых. Часам за гэтым могуць назіраць супрацоўнікі ўстановы, у тым ліку мужчыны.
Адсутнасць асабістай прасторы - гэта не проста дыскамфорт, а стрэс і парушэнне права на чалавечую годнасць.

#ЖанчынаНеДляТурмы
#WomenBehindBars


Фотафакт: як беларусы сустракалі Паліну Шарэнда-Панасюк у Вільні.

6 лютага 2025 г.

Фота: Макс Моррыссан.


Доўгі шлях да лекара

Патрапіць да лекара ў турме няпроста. Нават калі ў жанчыны ёсць сур'ёзныя праблемы са здароўем, чаканне можа зацягнуцца на тыдні. Гінекалагічныя агляды праводзяцца рэдка, а атрымаць дапамогу пры парушэннях менструальнага цыклу амаль немагчыма.

Доступ да медыцынскай дапамогі - не прывілей, а базавае права кожнага чалавека. І яно не павінна залежаць ад умоў зняволення.

#ЖанчынаНеДляТурмы
#WomenBehindBars


Сродкі гігіены - не заўсёды даступная неабходнасць

У беларускіх турмах жанчынам могуць выдаваць пракладкі (а могуць і не выдаць), але іх часта не хапае, а тампоны і ўвогуле не прадугледжаны. Застаецца спадзявацца на перадачы або шукаць выйсце самім.

Адмова ў доступе да гігіенічных сродкаў - гэта не проста нязручнасць, а пагроза здароўю і спосаб ціску. Кожная жанчына павінна мець магчымасць даглядаць за сабой годна.

#ЖанчынаНеДляТурмы
#WomenBehindBars


Гігіена як інструмент пакарання

У беларускіх турмах доступ да душу - не права, а магчымасць, якую могуць адабраць. Калі начальству нешта не падабаецца, душ могуць закрыць на нявызначаны тэрмін.
Для жанчын гэта не проста нязручнасць.

Гэта пагроза здароўю: запаленні, інфекцыі, дыскамфорт. Асабліва цяжка ў спякоту і падчас менструацыі, калі захаванне гігіены крытычна важна.
Пазбаўленне вады і чысціні не можа быць інструментам ціску. Гэта парушэнне чалавечай годнасці.

#ЖанчынаНеДляТурмы
#WomenBehindBars


За што судзілі жанчын у Беларусі ў 2024 годзе?

Больш інфармацыі па спасылцы https://doctorsby.com/2025/01/27/13326/

Instagram | Facebook | Напісаць нам


📢 У турмы не жаночае аблічча: новая ініцыятыва «Лекараў за праўду і справядлівасць»

Праваабарончая ўстанова “Лекары за праўду і справядлівасць” ладзіць праект “У турмы не жаночае аблічча”, які прысвечаны абароне правоў жанчын у беларускіх турмах, найперш – права зняволеных жанчын на здароўе. Мэта ініцыятывы – прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем, з якімі сутыкаюцца жанчыны за кратамі ў Беларусі, і спрыяць рэформам, якія палепшаць іх становішча.

🤝 Запрашаем вас далучыцца да праекта, дзяліцца нашымі матэрыяламі і падтрымліваць працу «Лекараў за праўду і справядлівасць». Разам мы можам спрыяць таму, каб турмы перасталі быць месцам сістэмнага гвалту над жанчынамі.

Больш інфармацыі па спасылцы https://doctorsby.com/2025/01/18/13318/


Чаму правы жанчын у турмах - гэта важна для ўсіх?

Можа здавацца, што ўмовы ў турмах тычацца толькі тых, хто там знаходзіцца. Але насамрэч гэта пытанне, якое закранае ўсё грамадства.

Вось чаму:
🔹 Правы чалавека ўніверсальныя. Калі парушаюцца правы адной групы людзей, гэта стварае небяспечны прэцэдэнт для астатніх. Мы не можам ігнараваць несправядлівасць, нават калі яна ўтоена за высокімі сценамі.
🔹 Здароўе ў турмах ўплывае на здароўе грамадства. Неналежная медыцынская дапамога і дрэнныя ўмовы ўтрымання павышаюць рызыку распаўсюджвання інфекцый і захворванняў, з якімі жанчыны выходзяць на волю.
🔹 Будучыня. Многія жанчыны - маці і дочкі, якім трэба будзе вярнуцца ў грамадства. Важна, каб яны мелі магчымасць аднавіцца і жыць годна.
Абарона правоў жанчын у турмах - гэта не проста барацьба за справядлівасць, гэта ўклад у здароўе, бяспеку і развіццё ўсяго грамадства.

💬 Давайце казаць пра гэта і дамагацца перамен. Дзяліцеся гэтым пастом, каб больш людзей даведаліся, чаму гэта важна.

#ЖанчынаНеДляТурмы


У турмы не жаночае аблічча

Лекар, праваабаронца Васіль Завадскі пра тое, чаму важна распавядаць грамадскасці пра правы на здароўе жанчын у беларускай пенітэнцыярнай сістэме.

Асабліва апошні час дае нам, на жаль, шмат падставаў яшчэ больш уважліва ставіцца да гэтай праблемы, да гэтай тэмы. Усім нам вядомы выпадкі, калі зняволеныя жанчыны патрабуюць экстрэннай медыцынскай дапамогі. Калі жанчыны не маюць магчымасці кантактаў са знешнім светам, не могуць распавесці пра свае праблемы сваякам, блізкім, - кажа Васіль Завадскі.


Глядзець па спасылцы: https://youtu.be/Q2ep0dYr9Wg

Гэты інфармацыйны матэрыял створаны пры падтрымцы Belarus Beehive і Еўрапейскага Саюза.

#ЖанчыныНеДляТурмы


Колькі жанчын з праблемамі са здароўем знаходзяцца ў зняволенні?

У беларускіх турмах палітзняволеныя жанчыны сутыкаюцца з жудаснымі ўмовамі ўтрымання і ціскам з боку адміністрацыі. Шмат хто з іх трапляе пад катаванні, утрымваецца ў перапоўненых і халодных камерах, пазбаўлены доступу да неабходнай медычнай дапамогі і сродкаў гігіены. За дробныя парушэнні іх змяшчаюць у штрафныя ізалятары (ШІЗА), дзе ўмовы яшчэ больш суворыя.

Чытаць па спасылцы: https://doctorsby.com/2024/12/30/13299/

Гэты інфармацыйны матэрыял створаны пры падтрымцы Belarus Beehive і Еўрапейскага Саюза.

#WomenBehindBars


Як ціснуць на жанчын, падаўжаючы тэрмін іх зняволення?

У 2024 годзе ў Беларусі палітзняволеныя жанчыны падвяргаліся суворым умовам утрымання, у тым ліку частым змяшчэнням у штрафныя ізалятары. Працягнулася і практыка прымянення прысудаў за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі” (арт. 411 КК). Пасля 2020 года гэты артыкул стаў актыўна выкарыстоўвацца ў якасці ціску на палітзняволеных, у тым ліку і на жанчын.

Чытаць па спасылцы: https://doctorsby.com/2024/12/29/13293/

Гэты інфармацыйны матэрыял створаны пры падтрымцы Belarus Beehive і Еўрапейскага Саюза.

#WomenBehindBars


⚡️Колькі жанчын было памілавана ў 2024 годзе?

Паведамляецца, што 28 снежня падпісаны ўказ аб памілаванні 20 палітвязняў, сярод якіх 11 жанчын. Гэта ўжо восьмае памілаванне за 2024 год. А колькі жанчын было памілавана ў 2024 годзе?

Першае паведамленне аб памілаванні з’явілася 13 сакавіка. Тады у спіс трапіла 15 зняволеных, сярод якіх 9 жанчын. Пасля вялікага перапынку 16 жніўня з’явілася інфармацыя аб 30 памілаваных, сярод якіх 14 жанчын. Паведамлялася, што гаворка ішла ў тым ліку аб людзях пенсійнага ўзросту і тых, хто мае сур’ёзныя захворванні.


Чытаць па спасылцы: https://doctorsby.com/2024/12/28/13285/

Гэты інфармацыйны матэрыял створаны пры падтрымцы Belarus Beehive і Еўрапейскага Саюза.

#WomenBehindBars




🏥Экспертная группа правозащитной организации "Врачи за правду и справедливость" подготовили ряд предложений для улучшения пенитенциарной медицины и психологии в Беларуси.

Необходимо:
🔻Передать психологическую и медицинскую помощь под юрисдикцию Министерства здравоохранения.
🔻Расширить общественный контроль за пенитенциарными учреждениями Беларуси, включая мониторинг и допуск независимых экспертов.
🔻Ввести систему психологической диагностики для сотрудников пенитенциарных учреждений страны.
🔻Ввести обязательную супервизию для тюремных психологов с обязательной сертификацией.
🔻Внести предложения в парламент по изменению законодательства для гуманизации пенитенциарной системы для женщин.

Ознакомиться с остальными предложениями: https://youtu.be/NVfHuOk79EA


📝 Пенитенциарные реформы: опыт Эстонии и вызовы для Беларуси

Эстония демонстрирует успехи в гуманизации пенитенциарной системы, перейдя от тюрем «лагерного типа» к современным «камерным» учреждениям. Снижение числа заключённых (менее 150 на 100 000 жителей) и внедрение реабилитационных программ подтверждают эффективность реформ. Особое внимание уделяется образованию, трудоустройству и социальной адаптации заключённых.

В Беларуси, напротив, тюремная система сохраняет советские подходы. Заключённые сталкиваются с неудовлетворительными условиями содержания, принудительным трудом, ограничением базовых прав. Гражданский контроль, независимая оценка результатов деятельности пенитенциарных учреждений отсутствуют.

По мнению эксперта, Республика Беларусь должна планомерно приводить законодательство о пенитенциарной системе в соответствие с международными стандартами и современной прогрессивной практикой.

Ознакомиться с остальными рекомендациями: https://doctorsby.com/2024/12/13/13228/


👤 Псіхалагічная дапамога ў беларускіх турмах: праблемы і накірункі рэформы

Беларусь займае адно з лідзіруючых месцаў у свеце па колькасці зняволеных, а сістэма псіхалагічнай дапамогі ў турмах сутыкаецца з сур'ёзнымі праблемамі. Сярод іх – недахоп спецыялістаў, адсутнасць канфідэнцыйнасці, выкарыстанне псіхолагаў для карных мэт.

Канстатуем:
🔻Псіхолагі часта перагружаныя і не маюць рэсурсаў для эфектыўнай дапамогі.
🔻Палітычныя зняволеныя падвяргаюцца дадатковаму ціску .
🔻Адсутнасць супервізій і недастатковая адукацыя спецыялістаў зніжаюць узровень дапамогі.
🔻Міжнародныя стандарты патрабуюць роўнага доступу да псіхалагічнай падтрымкі для ўсіх. У краінах ЕС, напрыклад, псіхолагі працуюць незалежна ад турэмнай адміністрацыі, што забяспечвае эфектыўнасць і канфідэнцыйнасць.

Рэформа псіхалагічнай дапамогі дапаможа зняць напружанне ў турмах і палепшыць правы чалавека. Псіхалагічная падтрымка павінна стаць інструментам адаптацыі і рэабілітацыі, а не часткай карнай сістэмы.

Для паляпшэння сітуацыі ў Беларусі прапануюцца рэформы:
1️⃣ Перадаць псіхалагічную службу пад юрысдыкцыю Міністэрства аховы здароўя.
2️⃣ Забяспечыць адукацыю і супервізію для турэмных псіхолагаў.
3️⃣ Забяспечыць грамадскі кантроль над умовамі ўтрымання.

Больш дэтальна азнаёміцца з прапановамі: https://doctorsby.com/2024/12/13/13220/


🇪🇪Исследование "Беларусь-Эстония: реабилитация и ресоциализация заключённых в Эстонии"

Соблюдение стандартов прав человека в местах лишения свободы исключительно важно как для обеспечения безопасных условий для самих заключённых, так и для безопасности общества в целом. Ввиду того, что пенитенциарная система Эстонии оценивается многими экспертами как наиболее эффективно прошедшая этап реорганизации от советских норм к международным стандартам, эксперт обратился к исследованию именно эстонской модели.

Опыт Эстонии показывает, что возвращение к полноценной жизни после тюрьмы возможно. Их подход — это не только наказание, но и путь к восстановлению: от обучения профессиям и языкам до психологической поддержки и работы с семьями. Важная роль отводится открытым тюрьмам и пробационным службам – заключённые могут работать за пределами тюрьмы и готовиться к свободной жизни.

Ключ успеха — вовлечение общества. От трудоустройства до временного жилья, помощь освобождённым становится совместной задачей государства и НКО. Эстонская модель снижает преступность, поддерживает права человека и возвращает бывших заключённых в общество.

Опыт, который стоит перенять!

Ознакомиться с материалами исследования: https://doctorsby.com/2024/12/12/13215/


🏥 Исследование “Право на здоровье заключённых в странах Евросоюза и в Беларуси: международные и национальные стандарты и практика”

«Здоровье является одним из основных прав человека, необходимым для реализации других прав человека» – говорится в Замечаниях общего порядка № 14. Заключённые имеют ровно такое же право на медицинскую помощь, как и остальные граждане, но реальность не всегда соответствует стандартам.

В исследовании “Право на здоровье заключённых в странах Евросоюза и в Беларуси: международные и национальные стандарты и практика” эксперт цитирует международные нормы, например, “Правила Нельсона Манделы”, приводит примеры практики ЕС, где медицинское обслуживание тесно связано с гражданским здравоохранением. Так, в семи странах Европы медпомощь заключенным находится в ведении Минздрава; в Эстонии используется единая электронная система учёта пациентов.

В Беларуси на сегодняшний день сохраняются и даже обостряются проблемы: скученность в тюрьмах, недостаток медперсонала, отсутствие преемственности в лечении, слабая связь с гражданским здравоохранением. По мнению эксперта, необходимо реформирование пенитенциарной системы, и в этом процессе важно использовать прогрессивный, доказавший свою эффективность опыт других стран. Предстоит перейти на камерное содержание, внедрить системы электронной и телемедицины, обеспечить независимость тюремной медицины от МВД. Необходимым компонентом является гражданский контроль за тюрьмами.

Реформа пенитенциарной системы не только улучшит условия заключённых, но и будет содействовать прогрессу общества в целом.

Ознакомиться с материалами исследования: https://doctorsby.com/2024/12/11/13206/


🇪🇪Асаблівасці турэмнай сістэмы Эстоніі

Падчас вандроўкі ў Эстонію"Лекары за праўду і справядлівасць" сустрэліся з арганізацыяй EHPV і пагутарылі пра мясцовую пенітэцыярную сістэму.

🔻Як агулам можна апісаць пенітэцыярную сістэму ў Эстоніі?
🔻Як ахарактэрызаваць аказанне медычнай і псіхалагічнай дапамозе ў турэмнай сістэме Эстоніі?
🔻Як грамадства ставіцца да людзей, якія знаходзяцца ў вязніцах?
🔻Якім чынам эстонцы могуць ужыццяўляць грамадскі кантроль за пенітэцыярнай сістэмай?
🔻Ці ёсць у эстонскай турэмнай сістэме досвед стасункаў паміж зняволенымі мужчынамі і зняволенымі жанчынамі?

Пра гэта распавядае каардынатар маніторынгу і ацэнкі EHPV Maksym Kasianczuk.

Глядзець па спасылцы: https://youtu.be/f1-ZJvDhwIA


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Едзем пераймаць Эстонскі досвед!

20 last posts shown.