У пошуках сэнсу


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian


Хай-ё! Я — Габрыэль і як і шматлікім маладым беларусачкам мне падабаецца слухаць падкасты, чытаць навукпап/дэтэктывы/фэнтэзі, глядзець фільмы і серыялы, і гікаваць.
Тут — агляды кніг і серыялаў, спасылкі на цікавыя каналы/падкасты.

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Statistics
Posts filter


Працягваем да 31 калядныя фільмы?
Poll
  •   Працягваем
  •   Неееееееее
  •   Буп
10 votes


І шчэ апытаначка, шаноўныя


Што наступнае
Poll
  •   Падынгтан 3
  •   Мы жывем у часе
7 votes


Дарэчы, я дачытала яе і тыпу... Гэта ўсё? Пхпх, потым напішу агляд


Усім шчаслівых калядаў! Дзень 25. Любоў, насамрэч/ Love, actually (2003)

Калі я прыходжу ў адчай ад таго стану ў якім знаходзіцца свет я думаю пра залю прылятаў у аэрапорце Хітраў. Звычайна лічацца што мы жывем у свеце нянавісці і імкнення да ўласнай выгады, але я не згодны. Мне здаецца што любоў паўсюль. Часцяком яна не такая ўзнёслая і не так кідаецца ў вочы, але яна паўсюль. /.../ У тэлефанавяннях з вежаў-блізнят у якія ўразаліся самалёты не было чутно нянавісці і помсты, адно прызнанне ў каханні. Калі прыгледзецца то стане бачна, што любоў насамрэч вакол нас.


Я пераглядаю гэты фільм кожны год, на самай справе. Магчыма, у 2024 некаторыя рэчы здаюцца крынжаватымі, некаторыя персанажы супярэчлівымі, але тым не менш гэты фільм пра любоў, пра скруху, пра каханне, пра бацькоўства і пра тое, як на самай справе ўсё цікава і складана звязана паміж намі. Усім любві і шчаслівых Калядаў!

А паглядзець па-беларуску можна туць🥹

#у_пошуках_калядаў


Дзень 24. Калядны харал / A Christmas Carol (2009)

У ноч перад Калядамі да Скруджа прыйдуць тры прывіды: Сучаснасць, Мінулае і Будучыня, каб правучыць хцівага да грошай мянялу і нагадаць, што заўсёды ёсць магчымасць усё выправіць

#у_пошуках_калядаў


Дзень 23. Вакацыі па абмене/The Holiday

Дзве жанчыны, якія засталіся самотнымі, вырашаюць на некаторы час абмяняцца сваімі дамамі

#у_пошуках_калядаў


Дзень 22. Хлопчык, Крот, Ліс і Конь / The Boy, the Mole, the Fox and the Horse (2022)

Кароткі і вельмі кранальны мульцік пра хлопчыка, які намагаецца знайсці сям'ю пасярод заснежанага леса. Пра сям'ю, пра страхі, пра памылкі і пра тое, як важна быць прынятым самымі блізкімі людзьмі

Паглядзець па-беларуску можна туць

#у_пошуках_калядаў


Дзень 21. Пакінутыя/ The Holdovers

Кухарка, настаўнік ды вучань-гультай вымушаны правесці разам Каляды, ды частку зімніх канікул. Трое людзей са сваімі праблемамі і драмамі, вымушаны сесці разам за Калядны стол і адкрыцца адно аднаму, каб зразумець нешта новае пра сябе

#у_пошуках_калядаў


Дзень 20. Любы Санта\Dear Santa

Хлопчык Джэйкаб выпадкова дасылае ліст не Санце, а Сатане😈😈😈. І што ж можа пайсці не так?)

#у_пошуках_калядаў


Дзень 19. Клаўс/Klaus (2019)

ПРЭМ'ЕРА БЕЛАРУСКАЙ АГУЧКІ!!!

Самаўпэўненага гультая Джэспера бацька адпраўляе ў самы паўночны горад свету, у якасці пакарання. Калі той здолее працуючы паштальёнам адправіць 6000 лістоў за год - вернецца дамоў, а калі не, то застанецца там назаўсёды.

Але ёсць вялікі нюанс у выглядзе вайны паміж кланамі жыхароў вострава, якая цягнецца ўжо не адно стагоддзе. Ці атрымаецца ў Джэспера выканаць наказ бацька і выжыць на гэтым вар‘яцкім востраве?

Паглядзець па-беларуску можна туць✨

#у_пошуках_калядаў


Дзень 18. Мая ноч у Мод/ma nuit chez maud (1969)

Гэта чорна-белая стужка🙃 Фільм - адна з гісторый-прытч, якая была намінаваны на Оскар у свой час.

У гэтым фільме дахалеры дыялогаў, разважанняў, пытанняў і г.д.

#у_пошуках_калядаў


З сурвэткай у носе распавядаю свае ўражанні ад кнігі Юкіа Місімы. Спойлер: Ну, цікава-цікава, сюр канешне


Давайце зробім Калядны цуд і да 31 снежня тут будзе 300+ вандраўнікоў?)

Тады аўтарка бахне каляднага цуда за вашае здароўечка🥹
(жартую, але баначку безалкагольнага вішневага піва абавязкова)


Булачкі, нас тут ужо больш за 280!

Дзяліцеся ў каментарах, які серыял/фільм глядзелі апошнім, ці глядзіце зараз. Я апошнім праглядзела чарговую кніжную экранізацыю на Нэтфліксе, але яна была ну настолькі ўжо прахадная, што я нават не памятаю назвы🤪


Набыла надоечы, чытаць пачала бо пакуль хварэю рабіць больш нечака. Гэта такі сюр... Але мне такое падабаецца

#у_пошуках_кнігі


Дзень 17. Калядная гісторыя / Joulutarina (2007)

У Нікаласа загінулі бацькі і цяпер кожны год, адна з сямей бярэ над нім апеку, а на развітанне ён даруе ім падарункі ў выглядзе самаробных цацак.

Фінскі фільм пра гісторыю Ёлуўпукі, мясцовага Мікалая, па-беларуску праглядзець можна тут

#у_пошуках_калядаў

17 last posts shown.