Будзьма беларусамі!


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian


Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!
Сувязь з рэдакцыяй: @Suviaz_z_Budmaj_Bot
Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot
Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Statistics
Posts filter


🤔 Ад мора да мора, або як апанаваць свет, не прыцягваючы ўвагу санітараў

У беларускім фальклоры шмат песень пра мора. Прыблізна з той жа ступенню эпічнасці і адпаведнасці рэчаіснасці складзены мапы ВКЛ, якія малююць непадзельную сучасную Літву на піку тэрытарыяльнага пашырэння — на канцы панавання Вітаўта — ад Балтыкі да Чорнага мора. Гэта вільготныя і салёныя мары ці тое ад марской вады, ці тое ад слёз «аб страчанай велічы» гісторыкаў і палітыкаў-нацыятворцаў ХХ ст.

❓ Адкуль узяліся мары аб Міжмор’і і ці былі для іх нейкія падставы ў рэчаіснасці? Спрабуем разабрацца.

Працяг па спасылцы. ✔️ Без VPN чытаць можна тут.


🔴 Вялікая гутарка з даследчыцай фальклору Беларусі Вольгай Барышнікавай

Даследчыца фальклору Беларусі Вольга Барышнікава распавяла «Салідарнасці» пра спевы, якія ратуюць, пра старавераў і беларускі парадокс.

«Самым складаным было прыняць рашэнне, што прыйшоў час з’яжджаць. Развітвацца з блізкімі, асабліва з бабуляй. Развітвацца з людзьмі так, быццам я пры жыцці сябе хаваю. Было менавіта такое адчуванне».


Размова цалкам тут. 💬 Без VPN адкрыецца тут.


🎬 Кінаэксперты і фільммэйкеры склалі спіс 50 найлепшых беларускіх фільмаў за ўсю гісторыю

📋 Рэйтынг найлепшых беларускіх фільмаў за ўсю гісторыю склалі кінаэксперты і дзейныя фільммэйкеры з ініцыятывы Беларускай незалежнай кінаакадэміі (BIFA). Спіс падрыхтавалі да 100-годдзя беларускага кіно, што адзначаюць сёлета 17 снежня.

У спіс найлепшых беларускіх фільмаў увайшлі 50 стужак, агулам жа ў індывідуальных спісах экспертаў згаданыя 174 карціны. У фармаванні рэйтынгу ўзялі ўдзел 49 асобаў. Такім чынам гэта найбольш шырокае апытанне, якое дасюль праводзілася на гэтую тэму, з пункту гледжання як рэпрэзентацыі фільмаў, гэтак і колькасці экспертаў.


Падрабязней. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.


🗓 Што адбылося 18 снежня ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #беларусь #жыгімонт #рэчпаспалітая #латвія #швецыя #украіна #вільня #гомель #васілевічы #рэчыца #клімук #каталікі #нацысты #навагрудак #бнф #нясвіж #радзівіл #вкл #брэст


🖌Іван Ахрэмчык. «З акна майстэрні»

🧤 Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

🔔 Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

🍬 Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma


🧐 Свята з каланіяльным душком

Ужо колькі гадоў, дзесяцігоддзяў і нават стагоддзяў беларусы існуюць у шызафрэнічнай падвоенай рэальнасці, падзеленай на праўладную і грамадскую матрыцы.

🗣 Найбольш выразна гэта супастаўленне праявілася ў апошнія гады, ва ўмовах масавай эміграцыі. Пакуль рэжым ладзіць святкаванне 70-гадовага юбілею Лукашэнкі і яго ж 30-гадовага знаходжання ва ўладзе, беларусы замежжа публічна адзначаюць 100-годдзе з моманту нараджэння пісьменніка Васіля Быкава і гадавіну з моманту падпісання дэкларацыі пра дзяржсуверэнітэт Беларусі.

🎬 Агульных кропак перасячэння гэтых блізкіх, але каштоўнасна розных сусветаў няшмат, але яны ёсць. І адна з іх — гэта 100-гадовы юбілей беларускага кіно.

Працяг па спасылцы. ✔️ Без VPN чытаць можна тут.


🧐 Неўры. Дзе шукаць таямнічае племя, пра якое пісаў Герадот? 💛 «Трызуб і Пагоня»

🔵Ці варта верыць Герадоту, які пісаў пра племя, дзе людзі раз на год пераўтвараюцца ў ваўкоў?
🔵Што за «змеі» сагналі неўраў з іхнай Радзімы?
🔵Ці мае міф геаграфічную прывязку: Беларусь, Украіна, Польшча – дзе шукаць Неўрыду?
🔵Да чаго тут Мілаградская культура?
🔵Чаму ў Беларусі настолькі пашыраныя паданні пра ваўкалакаў?

💬 Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

📼 Міфы, версіі і здагадкі пра неўраў — у нашым відэа: https://youtu.be/pbKXi1sy63M

Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні». ✨ Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.


❤️‍🩹 Барбара Вержбаловіч. Беларуская оперная спявачка, якая скончыла кансерваторую толькі ў 40 год

Больш за сто гадоў таму нарадзілася беларуская оперная спявачка Барбара Вержбаловіч. Яна будавала кар’еру ў Беларусі, і толькі ў 40 гадоў змагла скончыць кансерваторыю. Падчас Другой сусветнай вайны з’ехала спачатку ў Германію, а потым у ЗША. Ад выдачы савецкім чэкістам яе выратаваў выпадак — ліст у часопіс у гады вайны. Вержбаловіч не магла застацца на радзіме, але працягвала працаваць для Беларусі да канца жыцця.

🗣PALATNO расказвае пра Барбару Вержбаловіч.

Падрабязней. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.


🍿 «Дзявайціс». Серыял пра паўстанне 1863–1864 гадоў выйшаў па-беларуску

🧐 Серыялы па-беларуску з’явіліся на адной з найбольш папулярных стрымінгавых платформаў Польшчы «TVP VOD». Сярод іх — польскі серыял пра паўстанне 1863–1864 гадоў «Дзявайціс», піша belsat.eu. Гэта сталася магчымым дзякуючы супрацы «Белсату» з TVP.

Серыял «Дзявайціс» — і пра нас, беларусаў, ды пра тое, што «гісторыю можна не любіць, але яе не зменіш».


Працяг па спасылцы. ✔️ Без VPN чытаць можна тут.


👕👚 Калекцыю са словамі Міхала Анемпадыстава прадставіў беларускі брэнд Rabi Pilna

Беларускі брэнд Rabi Pilna выпусціў новую калекцыю футболак «Простыя словы» з цытатамі беларускага дызайнера, мастака і паэта Міхала Анемпадыстава. Калекцыя футболак ужо даступная для заказаў у двух колерах і фасонах.

Падрабязней. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.


📚«Белліт»: ілюзія, што ўсе пісьменнікі з’ехалі

Прэстыжнай кніжнай прэміяй «За еўрапейскае паразуменне», якая штогод уручаецца ў Лейпцыгу вось ужо трыццаць гадоў, у 2025-м будзе ўзнагароджаны беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч. Журы адзначыла яго раман «Сабакі Еўропы» («Сабакі Эўропы»). Той самы, які ўлады Беларусі разам з дзясяткамі іншых кніг аб’явілі «экстрэмісцкім».

Сам Бахарэвіч пакінуў краіну яшчэ восенню 2020 года і жыве ў выгнанні. І гэта толькі адзін з прыкладаў, якія прымушаюць ставіць нязручныя пытанні.


❓ Ці трэба прызнаць, што ўся сапраўдная літаратура жыве цяпер толькі на эміграцыі? А шанцаў на развіццё ўнутры краіны не засталося? У той час за мяжой, дзякуючы дэмакратычна настроенай дыяспары, тыражы вось-вось узляцяць? Ці дакладней усё ж было б сказаць, што ў беларусаў пасля 2020 года літаратур дзве: свабодная за мяжой і падцэнзурная на радзіме?

🔴 Крытык Дзяніс Марціновіч у Dekoder разважае пра тое, як незавершаная рэвалюцыя змяніла белліт — гэтае скарачэнне ад «беларускай літаратуры» знаёма беларусам са школьных гадоў.

Працяг па спасылцы. ✔️ Без VPN чытаць можна тут.


🗓 Што адбылося 17 снежня ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #беларусь #кіно #польшча #літва #бсср #украіна #выцінанка #полацк #віцебск #мсціслаў #вільня #праваслаўныя #уніяты


🖌Леў Альпяровіч. «Берлін увечары. Над Шпрэе»

🧤 Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

🔔 Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

🍬 Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
🍻 Шынок і карчма ў Беларусі - у чым розніца?

#гісторыя #беларусь #такаягісторыя #будзьмабеларусамі #история


🧐 «Жыве Беларусь! Жыве Міхалок!..» Чаму гэта балюча?

«Міхалок фсё», «Очень грустно смотреть...», «Як так можна?», «Михалок возродится», «Михалок глыба», «Жыве Міхалок!» ... Глядзець на рок-зорку, якая млява спявае «Родны край», а хутчэй узгадвае словы, сапраўды сумна. Тым больш, калі зорка на фанатаў ужо не глядзіць. Абыякава стаіць на сцэне спінай да залі.

❓ Дзе тэрмінатар, які натхняў мільёны «Ваярамі святла» і пасылаў у інтэрв’ю прэзідэнтаў? Дзе той дзёрзкі вулічны баец, якога бачылі прыкладам, а ў качалцы рабілі «чацвёрты падыход за Гары»? Дзе хаця б той вясёлы шут з гармонікам і «Яблынямі», з якім кожны марыў выпіць спірту «Раяль» ці хаця б «Аліварыі»?.. Усё. Няма. Разышоўся як дым.

Працяг па спасылцы. ✔️ Без VPN чытаць можна тут.


☕️ Эмацыйныя арэлі: як правільна на іх «гушкацца»?

Так склалася, што жыццё вакол нас цыклічнае: поры года, квадры месяца. Змена настрою і пераход ад радасці да суму, ад натхнёнасці і актыўнасці да апатыі — так званыя эмацыйныя арэлі — таксама натуральная з’ява і лічыцца за норму. Пры ўмове яе адэкватнай інтэнсіўнасці і працягласці кожнай фазы. Працягваючы метафару арэляў, гэта будзе выглядаць як лёгкае прыемнае пагойдванне.

🪫 Калі ж вашыя арэлі разгайдаліся так, што ледзь не «сонейка» круцяць вакол сваёй асі, а эмацыйная нестабільнасць замінае жыццю, псуе адносіны з іншымі і высмоктвае вашу «батарэйку» да нуля, варта звярнуць на гэта самую пільную ўвагу.

Вось некалькі парадаў, якія могуць дапамагчы супакоіць разгойданыя эмацыйныя арэлі. ❣️ Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.


📚 Як змяніліся беларускія падручнікі па гісторыі?

Паўстанне 1863-1864 гадоў апісваецца асцярожна-нейтральна, партрэт Каліноўскага знік, выразна прасоўваецца антыпольскасць, пракурорскі дапаможнік «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» не грэбуе яўнымі фальсіфікацыямі. Якія яшчэ змены адбыліся ў беларускіх падручніках па гісторыі і наколькі яны крытычныя?

🔴 Пра гэта распавёў Акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі падчас прэзентацыі даследавання «Беларускія падручнікі па гісторыі як люстэрка дзяржаўнай гістарычнай палітыкі», якая адбылася 12 снежня.

«Усім зразумела, што падручнікі па гісторыі — гэта такі дваісты інструмент, з аднаго боку, ён дазваляе фарміраваць гістарычныя веды ў пакаленняў, з іншага боку, мы яго можам выкарыстоўваць як люстэрка, каб уявіць, якім чынам зараз дзяржава разумее і бачыць сваю гісторыю. Падручнікі па гісторыі — гэта дыстыляваная афіцыйная версія гісторыі», — заўважае Аляксей Ластоўскі.


Размова цалкам тут. 💬 Без VPN адкрыецца тут.


🗾 Актывісты стварылі інтэрактыўную карту манументальнага мастацтва Беларусі

Праект фіксуе таксама знішчаныя творы мастацтва, якіх за апошнія гады назбіралася нямала, піша «Наша Ніва».

Інтэрактыўная карта манументальнага мастацтва Беларусі даступная на сайце Monumental.by. Тут сабраны творы ў тэхніках сграфіта, мазаікі, керамікі, барэльефа, гарэльефа, вітражоў, энкаўстыкі, роспісу і іншых.


Падрабязней. ✔️ Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.


💬 «Сож» заўжды на сцэне грае як у апошні раз: музыка Алесь Плотка пра выклікі эміграцыі і Homel-Less панк

У музыкаў гэтага калектыву нядаўна распачаўся новы перыяд, бо ўсе яго ўдзельнікі, нарэшце, апынуліся ў бяспецы і ў адным месцы — у Варшаве. Гомельскі постпанк гурт Sož («Сож») выпусціў яскравы стары-новы сінгл «Эрас і Танатас», а таксама анансаваў свой выхад на «канцэртную сцежку»: ужо 20 снежня бэнд выступіць разам з Atesta ў варшаўскім BeerStation, а ў студзені прыме ўдзел у фестывалі беларускага постпанку Ludzie wschodu, Bialoruska zimna fala.

🧐 Усё выглядала натхняльна і інтрыгоўна, і стала нагодай пацікавіцца ў фронтмэна гурта — паэта Алеся Плоткі — як ідуць справы ў калектыва. Гутарка нечакана агаліла знаёмыя для ўсіх эмігрантаў праблемы — перазборкі сваёй ідэнтычнасці і выжывання. Але гэта той выпадак, калі не хочацца расстаўляць усе кропкі над «і», бо чаго-чаго, а крызісу ідэй у музыкантаў няма, піша reform.news.

Працяг па спасылцы. ✔️ Без VPN чытаць можна тут.


🔴 Адэля Вольская: «Бацька, бывае, скажа, што запісана не вельмі добра. Але моцнай крытыкі няма»

Спявачка Адэля Вольская распавяла «Салідарнасці» пра працу рэпетытарам, што дапамагае ў сумныя вечары і ці хочацца да кагосьці прытуліцца.

«Пасля пратэстаў 2020-га здавалася, што яшчэ можна марыць. Пазней зразумела, што пачаўся поўны глабальны трэш, які хутка не скончыцца. На жаль».


Размова цалкам тут. 💬 Без VPN адкрыецца тут.

20 last posts shown.