😪Як вы ўсе здагадаліся, 11-ым і самым галоўным байцом нашага атрада з'яўляецца бабёр Сцяпан. Прапануем вам пазнаёміцца з невялікай гісторыяй нашага знаёмства.
🤩🤩🤩🤩🤩🤩🤩
Адным цудоўным сонечным днём наш атрад атрымліваў асалоду ад прагулкай уздоўж берага ракі Мухавец. Любуючыся прыгажосцю прыроды, якая іх атачае, хлопцы заўважылі, што рака выйшла са сваіх берагоў.Прайшоўшы крыху далей, іх чакала наступная карціна: бабёр пабудаваў у месцы звужэння ракі плаціну. Захапляючыся канструктыўным рашэннем плаціны юнага бабра, байцы паклікалі яго і паціснулі яму лапу, прапанаваўшы стаць байцом іх атрада. Бабёр адказаў: ,,У ууу у-у", што перакладаецца з бабрынага як: ,,З вялікім задавальненнем!" З таго моманту бабёр Сцяпан стаў талісманам нашага атрада і ўвасабляе яго на ўсіх мерапрыемствах.
🤩🤩🤩🤩🤩🤩🤩