БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian


Найбуйнейшае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка.
Сайт https://baj.media
Patreon patreon.com/baj_media
Insta instagram.com/baj.media.by
Сувязь office@baj.media
We support 🇺🇦

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Statistics
Posts filter


🍂📚 Лістапад набірае абароты – засталося не так шмат дзён, каб паспець акунуцца ў чароўную восеньскую атмасферу з добрай кнігай!

«Новы Час» падрыхтаваў для вас асаблівую падборку – тут і глыбокія філасофскія развагі, і напружаныя псіхалагічныя трылеры. Усё пададзена, як на сподачку!

А што вы чытаеце зараз?


#чытаемБАЖнае

На што важна не забыцца? Успамінаем галоўныя тэксты ад аўтараў БАЖ, што выходзілі на нашым сайце цягам апошніх дзён

⏺️ «Здавалася, з кім можна гаварыць у Беларусі?» Наста Роўда — пра прагляды, хейт, уласны стыль і каманду «ТОК»

⏺️ Фрылансерства і выклікі сучаснасці: беларуска-шведскі погляд

⏺️ У Рызе з’явілася «пустое крэсла» Кацярыны Андрэевай і прагучалі яе творы па-латышску

⏺️ «Бюро»: Пасля нашых публікацый бізнэсоўцы перапісваюць кампаніі і выдаляюць профілі ў сацсетках

⏺️ Ва ўмовах экстрэмальнай журналістыкі: як працуе Прававы цэнтр БАЖ

⏺️ Аляксей Дзікавіцкі: Не хачу, каб мой подпіс стаяў пад ліквідацыяй «Белсата»

Фота: Vlada Karpovich для pexels.com

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


Ігар Сігаў: «Я тут ніхто, а там быў хтосьці… Гэта няпраўда. Тут я, насамрэч, па-першае — чалавек»

Купалавец Ігар Сігаў распавёў «Салідарнасці» пра сённяшні тупік, што з яго выцягвае, любоў і перспектывы беларусаў.

«Мне хочацца заехаць да дачкі і пазнаёміцца з унучкай. Проста павітацца з ёй.

Ёй яшчэ і года няма. Пакуль яе ня бачыў. Таму і хочацца ўзяць на рукі, сказаць, што "я твой дзед". І каб унучка жыла ў краіне, якая шануе правы і жаданні простага чалавека».


Падрабязнасці


Адзін з заснавальнікаў «Белсата», выканаўца абавязкаў дырэктара тэлеканала Аляксей Дзікавіцкі шчыра расказаў БАЖу пра прычыны свайго датэрміновага сыходу і далейшыя планы.

Цалкам чытайце тут

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


Міжнародны інстытут прэсы запусціў платформу для адсочвання фэйкаў пра журналістаў

Карыстальнікі платформы маюць магчымасць праз партнерскі сервіс паведаміць пра выпадкі пераследу, пагроз ці кампаній па дэзінфармацыі супраць журналістаў і медыяў.

Падрабязнасці тут

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


#магчымасці

Ізноў прыйшла пятніца. Гэта значыць, што наша штотыднёвая падборка магчымасцяў ўжо гатовая і чакае вас!

🔹 Вебинар «SMART-стратегии для белорусских медиа: увеличение трафика и вовлеченности через соцсети в 2025 году» (дедлайн — 27 ноября)
Ведущий — медиаконсультант Денис Васильков

🔹Тренинг в Вильнюсе «Правовые ограничения для журналистов» (дедлайн — 29 ноября)
Что разрешено и что запрещено журналистам в европейских странах?

🔹Цэнтр новых ідэй запрашае на Belarus Future Unconference 2024 (23 лістапада, Варшава)
Палова антыканферэнцыі пройдзе ў фармаце паралельных дыскусій

🔹Фестываль фатаграфіі ў Лодзі (дэдлайн — 24 лістапада)
Праекты павінны ўключаць ад 10 да 20 фота

🔹 Трэнінг па бяспецы ў Берліне ад «Рэпарцёраў без межаў» (дэдлайн — 25 лістапада)
Пройдзе ў травені-кастрычніку 2025 года

🔹Рэтрыт для стваральнікаў медыякантэнту з беларускай дыяспары (дэдлайн — 29 лістапада)
Пераважны ўзрост удзельнікаў— 18–30 гадоў

Фота: Kaboompics.com для pexels.com

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


Аўтар песень, даследчык беларускай прапаганды. Гісторыя былога дацэнта журфака Дзмітрыя Нікановіча

Спявак, кандыдат навук Дзмітрый Нікановіч у 2020‑м падтрымаў пратэсты, а праз 2 гады вымушаны быў звольніцца з БДУ і эміграваць. У Варшаўскім універсітэце піша навуковую працу «Вобраз Польшчы і палякаў у беларускай прапагандзе». А таксама займаецца музычнай кар’ерай. Яго гісторыю расказвае Радыё Свабода.

«Я працаваў капірайтэрам, пра што толькі ні пісаў, нават тэксты пра нацяжныя столі па-беларуску, па-расійску. Былі смешныя ганарары кшталту „за 1 тысячу знакаў 4 даляры“, атрымлівалася 300–400 даляраў у месяц».


Цалкам чытайце тут

без впн


Праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі журналіста Ігара Ільяша палітзняволеным

22 лістапада 2024 года была апублікавана сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі датычна сітуацыі з журналістам Ігарам Ільяшом.

Мы лічым, што затрыманне і крымінальны пераслед Ігара Ільяша з’яўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працягам наступу на свабоду слова.


Падрабязнасці

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


Суд у Брэсце прызнаў «экстрэмісцкай» старонку блогера Аляксандра Кабанава ў Instagram

Адпаведнае рашэнне прыняла 19 лістапада 2024 года суддзя Ленінскага раёна Брэста Алена Кавальчук па прапанове мясцовай пракуратуры.

Згаданай старонка ў Instagram ужо трапіла ў абноўлены Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


Блогера Змітра Казлова, які праз тыдзень мусіў выйсці на волю, будуць зноў судзіць

За кратамі блогера Змітра Казлова — заснавальніка YouTube-канала «Серый кот» — ўтрымліваюць чатыры з паловай гады.

На 29 лістапада яму прызначылі яшчэ адзін суд: «за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».

Змітру Казлову 36 гадоў, ён нарадзіўся і вырас у гарадку Барань пад Оршай. У маладым узросце страціў абодвух бацькоў.


Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


Ва ўмовах экстрэмальнай журналістыкі: як працуе Прававы цэнтр БАЖ

Якую дапамогу можа аказаць Прававы цэнтр БАЖ? Як залагодзіць канфлікт у беларускай медыясферы? Навошта беларускай журналістыцы новая этыка ў экстрэмальных умовах?

У пытаннях разбіраліся разам з кіраўніком Прававога цэнтра Алегам Агеевым.

Юрысты фізічна не могуць ведаць заканадаўства ўсіх краін знаходжання беларускіх медыяў, якія раскідала па ўсім свеце. Ёсць міжнародныя прававыя стандарты, а ёсць нацыяльныя асаблівасці заканадаўства ў кожнай краіне.

У такім выпадку мы звяртаемся па дапамогу да сваіх калегаў з краінаў знаходжання, каб забяспечыць прававую дапамогу беларускім журналістам у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам краіны, дзе яны працуюць.


Цалкам чытайце тут

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


Зін Pamyłka запусціў краўдфандынг для навуковай прэміі

Прызавы фонд навуковай прэміі «Бізон Гіґс» фармуецца цалкам з унёскаў супольнасці навукоўцаў і прыхільнікаў. Таму рэдакцыя зіна Pamyłka запрашае кожнага на працягу лістапада-снежня падтрымаць лаўрэатаў фінансава.

«Мы падгледзелі, што ў беларускіх пісьменнікаў, у іншых творчых суполках існуюць свае ўзнагароды, а навукоўцы нічога падобнага не маюць».


Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


#праца

Вакансія: менэджэр па продажах рэкламы ў выданне пра беларускі бізнэс

Неабходны досвед працы: 1–3 гады

Поўная занятасць, гнуткі графік.

📌 Фокус выдання — беларускі бізнес у краіне і за мяжой. У сувязі з актыўным развіццём беларускага бізнэсу за межамі краіны медыя пашырае працу на рынкі Польшчы і Літвы.

Патрабаванні:

▪️ досвед працы ў продажах, рэкламе (вопыт у продажах рэкламе ў медыя будзе перавагай);

▪️ пражыванне не ў Беларусі;

▪️ камунікабельнасць, актыўнасць, ініцыятыўнасць;

▪️ разуменне асноў маркетынгу.

Падрабязнасці і кантакты

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


Мара Тамковіч: «Для мяне «Пад шэрым небам» — гэта не фільм пра пратэсты. Гэта фільм перадусім пра людзей»

Ці не рана здымаць мастацкія фільмы пра пратэсты ў Беларусі? Колькі выдуманага і колькі праўды ў вобразах галоўных герояў? Якую сцэну з фільма найбольш часта цытуюць у замежных рэцэнзіях?

Мара Тамковіч — рэжысёрка фільма «Пад шэрым небам», які перамог на фестывалі «Паўночнае ззянне», адказала на пытанні падчас дыскусіі ў Варшаве. «Будзьма» запісаў самае цікавае.

«А дзе тая камісія, якая будзе вырашаць, што ўжо можна? Гэты фільм паўстаў з глыбокай маёй патрэбы, каб ён паўстаў цяпер. Так, цяпер, у момант, калі Каця сядзіць, калі таксама сядзіць Ігар. Я лічу, што пра гэта трэба казаць цяпер».


Цалкам чытайце тут

без впн


#магчымасці

Фестываль фатаграфіі ў Лодзі (дэдлайн — 24 лістапада)

Міжнародны фестываль фатаграфіі запрашае фатографаў і фотамастакоў прадставіць свае працы. Няма тэматычных, узроставых і рэгіянальных абмежаванняў, галоўнае — смелае бачанне праекта.

Што прапануюць:

✔️ выстава падчас FOTOFESTIWAL у Лодзі;

✔️ ганарар 400 еўра;

✔️ пражыванне на асноўны ўік-энд адкрыцця фестывалю;

✔️ кампенсацыя выдаткаў на праезд да 300 еўра;

✔️ бюджэт вытворчасці выставы 500 еўра.

Падрабязнасці і рэгістрацыя

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Дэбютны фільм Мары Тамковіч перамог на кінафестывалі «Паўночнае ззянне»

21 лістапада міжнароднае журы назвала пераможцу беларускага конкурса дзясятага кінафестываля «Паўночнае ззянне». Пераможцам аб’яўленая стужка беларускай рэжысёркі Мары Тамковіч пад назвай «Пад шэрым небам».

Спецыяльнае ўзгадванне атрымалі яшчэ дзве стужкі: «Непажаданае сваяцтва» і «Працэсы» (апошні для телеканала «Белсат» зняў рэжысёр Андрей Кашперскі).

Гэта фільм пра людзей, пра каханне, пра адносіны, пра павагу, пра надзею, пра прыняцце пэўных рэчаў, пра ўсведамленне коштаў пэўных рэчаў. Менавіта чалавек у кантэксце вялікай палітычнай падзеі быў для мяне найбольш цікавы.


Падрабязнасці

без впн

#беларускаеКіно

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok

16 last posts shown.