Гэты допіс быў зроблены
9 кастрычніка 2023 года. Тады я патрапіў у эпіцэнтр грамадскага хэйту. Цікава зараз гэта ўсё чытаць, асабліва
каментары.
**09.10.2023
Я, канешне, не Арыстоцель і не Арастовіч, але ёсць рэчы, якія я бы таксама хацеў шчыра сказаць беларусам сёння:
- 2020 год скончыўся, таварышы. Гэта трэба прыняць і адпусціць. Беларускае грамадства і палітычная сістэма стабілізаваліся, пратэстных настрояў у Беларусі больш не будзе на доўгі час. Грамадзянскае супрацьстаянне страціла ўсялякі сэнс і існуе толькі на прасторах сацсетак;
- стабільнасці рэжыму сёння нічога не пагражае. Санкцыі аказаліся эфімернай субстанцыяй. Таваразварот Беларусі і краін ЕС толькі павялічваўся з 20-га году. Санкцыі адбіліся ў асноўным на транзітных магчымасцях і заробках насельніцтва Беларусі. Эканоміка Беларусі пераарыентавалася і працуе, як і раней (херова, але стабільна). Грамадства ўнутры Беларусі жыве звычайным жыццём;
- у бліжэйшыя часы нас чакае "заход на трэцяе кола": адносная адліга, вызваленне палітвязняў, дэкрыміналізацыя экстрымісцкіх артыкулаў. Большасць беларусаў зможа бесперашкодна вярнуцца дадому. Актуальнымі тэмамі на парадку дня ў грамадстве будуць бяспека, эканамічныя рэформы, прысутнасць ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі, аднаўленне авія і чыгуначнага спалучэння з краінамі ЕС. Але ўжо ў канструктыўным рэчышчы.
- палітычныя канструкцыі беларусаў замежжа (ОСТ, АПК) ўжо нерэлевантныя. Ніякага прызнання яны не маюць. Усе разлікі за беларускі экспарт ідуць у рэспубканскі бюджэт. Паступова адбываецца працэс аднаўлення кантактаў дзяржаўных структур Беларусі з краінамі Захаду. У прынцыпе, гэтыя кантакты і не разрываліся, толькі часова прыпыняліся. Гандаль як ішоў, так і ідзе. З краінамі Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі дык увогуле ўсё олрайт.
- 9 мільёнаў беларусаў ужо даўно не сочаць, чым займаюцца дэмакратычныя лідэры і структуры. Беларускія супермаркеты завалены прадукцыя еўрапейскага вырабніцтва.
- але рэлеватнымі ў новых умовах застануцца многія праваабарончыя і дабрачынныя арганізацыі, прафсаюзы, медыя. Яны ва ўсе часы былі рэлеватнымі . Арганізацыі трэцяга сектара стануць платформамі для аднаўлення грамадскага дыялогу, зняцця санкцый і абмежаванняў з Беларусі, рэабілітацыі палітвязняў і гд. Таксама яны будуць у нейкай ступені ўраўнаважваць аўтарытарызм будучых уладаў. У прынцыпе, як і раней.
- пашпарту Новай Беларусі не будзе, гэта немагчыма;
- ніякай Гаагі для рэжыму таксама не будзе. Паспрабуйце самі здагадацца, чаму.
- для адных Лукашэнка стаў тыранам, для іншых - кіраўніком дзяржавы, які не дазволіў уцягнуць беларусаў у багну ганебнай вайны. І адныя, і другія маюць рацыю.
- тым не менш, падзея 20-га году пакінулі вялікую спадчыну для нашай гісторыі. Нацыянальная свядомасць не фармуюцца за адзін дзень, на гэта патрэбны многія дзесяцігоддзі. Гісторыкам трэба будзе аб'ектыўна разабрацца ў першапрычынах і наступствах гэтых падзей.
Калі ў вас ёсць яшчэ што дадаць, пішыце ў каментарах.