Усё пра ўсё


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Technologies


Навіны тэхналогій, навіны гульнявога свету, цікавыя факты пра тэхніку на якаснай беларускай мове вы знойдзеце менавіта тут. Новыя допісы кожны дзень!! Падпісвайцеся!!!
Сувязь з уладальнікам каналу: @Stanislaubelarus

NO POLITICS

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Statistics
Posts filter


Што тычыцца равароў — усім, хто штодзённа імі карыстаецца раім купіць (або зрабіць самому 🤔) лігерад, альбо інакш кажучы лежыпед. Зразумела, што седзячы на крэсле нашмат зручней, чым на сядушцы.


Нямецкая Convercycle прадае равары-трансформеры, якія ў пару рухаў ператвараюцца ў грузавыя.

Адкідваецё задняе кола і атрымліваеце багажнік на 80 кг — улезуць дзве скрыні піва, некалькі пакетаў з прадуктамі або адзін вясёлы сябар.

Стандартная мадэль каштуе €2899, а версію з маторам прадаюць за €4299.


'Шчэ адна цікавая навіна з Паднябеснай: на поўдні Кітая дабудавалі найбуйнейшую ў свеце марскую магістраль, якая злучае гарады Шэньчжэнь і Чжуншань.

Гэта цэлы транспартны комплекс працягласцю 24 км, у які ўваходзяць самы вялікі ў свеце падвесны марскі мост з каробчатых бэлек, дзве штучныя выспы і самы шырокі 8-палосны падводны тунэль. Таксама па ўсёй магістралі ловіць 5G-сетка.

На рэалізацыю праекта спатрэбілася сем гадоў і $1.5 млрд, а час у дарозе паміж гарадамі зараз скароціцца з дзвюх гадзін да паўгадзіны.


Кадры з кітайскага Чжэнчжоў, дзе кіраванымі выбухамі за 20 секунд знеслі старую цеплаэлектрастанцыю.

Яе разам са спецыялістамі з СССР пабудавалі ў 1953 годзе і вывелі з эксплуатацыі яшчэ ў 2019-м. Цяпер тэрыторыю, якая вызваліцца, зоймуць новыя дамы і парк, а астатнія дзве вежы захаваюць як гістарычны помнік.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Лайфхак для рыбакоў: вы можаце праверыць новую прынаду перад акварыумамі з жывой рыбай.


Xiaomi выпусціла нябесную свяцільню, якая выглядае як акно ў столі.

Yeelight A10 Blue Sky умее працаваць у сістэме "разумнага" дома і можа кіравацца голасам, у т.л. праз Siri, а для большага эфекту святло падае і на сцены.

У Кітаі за гэткую цацку просяць ¥999.

671 0 10 3 43

У найбуйнейшых гарадох Кітая пешаходныя пераходы пачалі дапаўняць лазернымі праекцыямі.

Патрэбныя яны, каб падсвятляць людзей, якія пераходзілі дарогу, і кіроўцы выразна бачылі іх здалёку — асабліва ў начны час.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Рубрыка карысныя лайфхакі: калі пад рукой няма стылуса, але ёсць кот-сфінкс, яго хвост таксама падыдзе!

Галоўнае толькі, каб сядзеў ды не рыпаўся 😁


Спадарства! Мы (група аўтараў беларускага кантэнту ў ТГ) рады прадставіць вам распрацаваную намі папку «Кантэнт 1.0».
Мы сабралі для вас шмат цікавых каналаў, на самыя розныя тэмы ад класічных мемаў да сэкс-асветы. Мы спадзяёмся, што гэта прапанова вас зацікавіць. (Не хвалюйцеся "экстрыму" сярод прапанаванага няма!!!)

https://t.me/addlist/mYJofajf5HFmM2Vi
https://t.me/addlist/mYJofajf5HFmM2Vi
https://t.me/addlist/mYJofajf5HFmM2Vi

Калі нехта жадае далучыцца да падборкі (незалежна ад колькасьці падпісантаў) зьвяртайцеся сюды ў "Прышпільныя коміксы": @pryshpilny_bot


Нас 1.7к!!!!! Дзякуй вялікі ўсім, дзякуй за лайкі, рэпосты, каментары! Таксама дзякуй за тое, што паказваеце памылкі калі яны ёсць! І па традыцыі, далей — больш!!!!


Запрашаем вас у захапляльнае касмічнае падарожжа з падкастам «Праз космас».

Вы даведаецеся гісторыі аб загадках космасу, захапляльных экспедыцыях да іншых планет і мноства фактаў аб Сусвеце.

Ці гатовыя вы да вялікіх адкрыццяў? Падпішыцеся на канал падкасту.


Бачылі калі-небудзь нешта падобнае? Peel Trident — самая маленькая двухмесная машына ад стваральнікаў наогул самага маленькага ў свеце аўто.

Тачка абсталявана 4-сільным матацыклетным маторам і разганяецца да 45 км/г. Важыць яна 90 кг, а каб патрапіць у салон, трэба прыпадняць пярэднюю частка кузава.

Мадэль у сярэдзіне 60-х была выпушчана тыражом усяго 82 штукі, і сёння на аўкцыёнах яе кошт часцяком перавышае £100 000.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Вось дык рэакцыя!

Пілот Формулы-2 Ісаак Хаджар на хуткасці 200 км/г ухіліўся ад баліда, які затармазіў у тунэлі, у яго былі праблемы з рухавіком.

З-за павароту ён убачыў саперніка ўжо ў самы апошні момант, зрэагаваўшы за долі секунды. Кажа, што тое, што адбылося, усвядоміў ужо толькі калі яму паказалі запіс.

879 0 18 1 64

Шаноўнае спадарства!

Прапануем канал "Rodnaja historyja" - гісторыя Беларусі ў спалучэньні з роднай мовай, а таксама цікавыя факты з культуры беларускага народа й края!
Перайсьці тут:
https://t.me/historianinBelarus



15 last posts shown.