WeAreMova


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Games


Справаздача абнаўлення файла «Лягульнёвае». Усякія камунікацыі, адказы на пытанні ды лаянкі з «вышыватнікамі» i «допельгангерамi».
Тэт-а-тэт тут:
@DarkLEXby

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Games
Statistics
Posts filter


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Усё-мусё»

Каментарый:
серыя гульняў Pro Basketball Manager не пра ліцэнзіі і рэалізм, таму мноства імёнаў і каманд проста намінальныя.

Ёсць зборная Беларусі. Нацыянальнасць Belarussian пры стварэнні персанажа.


Каля дзесяці клубаў, з назвамі горада, даступныя ў рамках «нацыяналкі». Баскетбольны клуб «Мінск» («Цмокі-Мінск») прысутнічае ў рамках «Рускай лігі» (адзінай лігі «ВТБ»).

Многія імёны баскетбалістаў практычна паўтараюць імёны рэальных спартсменаў, але з памылкамі.

Для кожнай версіі гульні ёсць мадыфікацыя Real Names, якая выпраўляе лігі, каманды, гульцоў і сімволікі. Таксама паляпшае беларускі
сегмент.

Радок 431
Pro Basketball Manager 2022 (Real Names Database)

Радок 433
Pro Basketball Manager 2023 (REAL NAMES MOD)

Радок 435
Pro Basketball Manager 2024 (REAL NAMES MOD)

Радок 437
Pro Basketball Manager 2025 (REAL NAMES MOD)


Вы ўжо ведаеце, што афіцыйна прэзентавалі Nintendo Switch 2

Падрабязнасці будуць раскрываць падчас «сусветнага турнэ» з некалькіх краін і на Nintendo Direct. Аднак ужо вядома, што кансоль мае зваротную сумяшчальнасць са Switch першага пакалення. Датычыцца як лічбавых, так і фізічных выданняў. У Nintendo адзначылі, што некаторыя гульні са Switch нельга будзе запусціць на Switch 2 – дэталі абяцаюць пазней.

Што ўсё гэта значыць для беларусаў?

Гульні, якія выходзяць для Switch падпадаюць пад выдавецкую дзейнасць Nintendo. Калі ў праекту ёсць афіцыйная беларуская лакалізацыя, то яна павінна быць у версіі для кансолі. «Павінна», бо японцы часам прымушаюць выразаць мовы, каб потым іх дадаць у найбліжэйшых абнаўленнях. Дадатковыя інфаповады станоўча адбіваюцца на папулярнасці праектаў.

У «Лягульнёвае» ёсць некаторыя спасылкі гульняў з афіцыйнымі лакалізацыямі на Switch.

«Беларусізатары» паставіць праблематычна. Зараз такіх няма. Некалькі каманд мяркуюць, што зробяць кансольныя версіі. Будуць яны працаваць на Switch 2? Гэта добрае пытанне, на якое зараз цяжка адказаць. Трэба назіраць за навінамі.




Файл «Лягульнёвае»

Ліст «На правэркэн (туды-сюды)»

Радок 39
J.A.C.K.
J.A.C.K. (Just Another Creation Kit; раней Jackhammer) — новы рэдактар ​​узроўняў для гульняў з квэйкаўскай BSP-архітэктурай.

Мэта — распрацоўка зручнага кросплатформавага інструмента, здольнага ўвасобіць лепшыя якасці існых рэдактараў, такіх, як Valve Hammer Editor, Q3Radiant ды іншых. Нягледзячы на ​​тое, што Quake і Half-Life выйшлі шмат гадоў таму, вакол іх сабралася велізарнае кам'юніці, якое да гэтага часу распрацоўвае моды і гульні на іх базе. Аднак існуючыя рэдактары маюць прынцыповыя недахопы, якія добра знаёмыя іх карыстальнікам. J.A.C.K. ж прэтэндуе на ўніверсальную ролю. Рэдактар ​​актыўна развіваецца, ёсць планы па даданні падтрымкі Source Engine і Unity.

Падтрымлівае гульні:
Half-Life (моды і Gunman Chronicles);
Quake (моды і некаторыя гульні, напр. Hexen II);
Quake II (моды);
Quake III (моды і гульні idTech3, напр. Tremulous).

Каментарый: запіс ад 14 студзеня ўказвае на падтрымку беларускай. Трэба б праверыць.


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Мае быць»

Радок 99
Minecraft (Bobby)
Мод для Minecraft, які дазваляе візуалізаваць адлегласці, якія перавышаюць налады сервера.

Радок 100
Minecraft (Cherished Worlds)
Дадае магчымасць дадаваць у абранае, замацоўваць, дадаваць у закладкі пэўныя серверы і светы.

Радок 101
Minecraft (First-person Model)
Уключае мадэль ад трэцяй асобы ў першай асобе, так што вы можаце гуляць Minecraft з вачэй Стыва. Гэты мод не змяняе ніякіх анімацый, так што вы таксама можаце ўбачыць «сумнеўныя» анімацыі Mojang (гляджу на цябе, шчыт + лук).

Радок 102
Minecraft (Gamma Utils)
Мод гамы i яркасці, які значна палягчае бачнасць у цемры. Дазваляе вам змяняць значэння гамы, якія перавышаюць гульнявыя налады яркасці. Ноч будзе днём, а пячоры такiя, нібы іх асвятляюць.

Радок 103
Minecraft (Vanilla Notebook)
Гэта невялікі мод у ванільным стылі, які дазваляе вам пісаць нататкі ў гульні.


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Мае быць»

Радок 69
Grynthar
Ваюйце, каб перамагчы! Абараняйцеся, каб выжыць!
Прыгатуйцеся да захапляльнай сімуляцыі сучаснай вайны! Ваенная стратэгія ў рэальным часе, якая прысвечана абароне і не толькі!
Каментарый: вельмі мінімалістычны праект у фармаце Beta. Верагодна машынны пераклад, але з-за малой колькасці слоў няма яўнага прасядання якасці.

Радок 78
Last Minutes Before Christmas / Апошнія хвіліны перад Новым годам
Дастаўце падарункі ў кожны дом у апошнія хвіліны перад Новым годам. Толькі сцеражыцеся крумкачоў, якія могуць выкрасці падарункі з мяшка... Ці не! Хто сказаў, што крумкачы не заслужылі падарункі?

Радок 108
Numbers & Colors Seekers: Merge Puzzle
Каляровая галаваломка з падказкамі, замарозкай часу, ператасоўкай плітак і механікай слайдаў.
Каментарый: якасць перакладу, эхъ...«беларускi»... машынны і дрэнны.

Ліст «Гуляйце беларускае»


Радок 52
Last Minutes Before Christmas / Апошнія хвіліны перад Новым годам
Каментарый: у нейкім родзе міжнародны праект.


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Беларусiзатар»

Радок 75
Mount & Blade: With Fire and Sword
У «свеце-пясочніцы» вы выбіраеце заданні, саюзнікаў, ворагаў, правінцыі для заваёўванняў, замкі для аблогі. With Fire & Sword падтрымлівае і пашырае баявую сістэму з Mount & Blade: Warband. На полі бою з'явілася агнястрэльная зброя. Акрамя таго, мушкеты і пісталеты цяпер можна выкарыстоўваць у якасці дадатковай зброі ў рукапашным баі, каб хутка збіваць ворагаў.

Беларусізатар для M&B: With Fire and Sword ад Thrapis
1. Спампуйце лакалізацыю па спасылцы;
2. Разархівуйце 4 тэчкі (Modules, languages, Data, Textures) у каранёвую тэчку з гульнёй па шляху:
...\Steam\steamapps\common\Mount & Blade With Fire and Sword
(альбо ў суадносную тэчку, у залежнасці ад вашай дыстрыбуцыі);
3. Запускайце. Праз лаўнчэр у наладах выставіце славенскую мову (Slovenscina). Націсніце кнопку "ОК", інтэрфейс лаўнчэра будзе на беларускай лацінцы;
4. Далей націсніце кнопку "Huliać". Гульня запусціцца на беларускай кірыліцы.

Час насалоджвацца гульнёй!


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «На правэркэн (туды-сюды)»

Радок 21
Disco Elysium
Каментарый: на пачатку студзеня паказалі некалькі здымкаў. Нас чакае чарговае «дзіцё» нейрасетак. I ўжо хутка дадуць патыркаць нерэдагаваны пераклад.

Радок 27
FlatOut 2
Каментарый: там-сям пакідалі абяцанні, што вось-зараз-хутка даробяць.

Радок 29
Half-Life 2
Каментарый: аўтар кажа, што выпраўляе памылкі гэтай версіі беларусізатара.

Радок 71
Team Fortress 2
Каментарый:
Тады! +- у 2018 годзе адзін хлопец пачынаў, але закінуў амаль адразу.
Зараз! з'явіўся чувак, які абяцае выпусціць сваю версію.


Файл «Лягульнёвае»

Па просьбах «трудзяшчыхся» і з-за разнастайнасці матэрыялаў аптымізаваў ліст «Беларусiзатар». З'явіліся абазначэнні: гульня, мадыфікацыя, эмулятар, шрыфт, гук. Падрасла інфарматыўнасць радкоў, ды і вочы будуць менш стамляцца.

Ліст «Беларусiзатар»


Радок 248
The Elder Scrolls V: Skyrim Anniversary Edition (Halffaces - Diverse (BOS) woodenchair01 (Belarusian Translation))
Пераклад мода Halffaces - Diverse (BOS) woodenchair01 на беларускую.
Базавая версія Object Swapper для woodenchair01.nif, 5 розных мадэляў крэслаў, якія выпадковым чынам расстаўлены па Skyrim.

Ліст «Усё-мусё»

Радок 331
Keep Talking and Nobody Explodes
Прачытай гэтую iнструкцыю ўважлiва; ты экспэрт. На гэтых старонках ты знойдзеш, ўсё што трэба ведаць для абясшкоджаньня нават самых падступных бомбаў. Але ж памятай: адна маленькая памылка – i ўсё можа хутка скончыцца!

Радок 545
UEFA Euro 2004
Каментарый:
ёсць зборная Беларусі
падпісалі BLS.
Таксама ёсць кароткі кавалачак гімна.
Усяго тут 39 футбалістаў з Беларусі.


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Гуляйце беларускае»

Радок 32
Enligthening
Дэмаверсія.
Гульня аб тым, як павесялiцца ў адкрытым космасе. Вас чакае крутая музыка, розная зброя і мінімалістычны стыль.

Радок 36
Fairytale Valley
Ya_Jason: замарожана на стадыі канцэпта.

Радок 71
New Episode: Arena
Фантастычны слэшар, які пераносіць вас у знаёмыя «лакацыі». Падзеі адбываюцца ў прыгарадзе Мінска. Эксперыменты ў лабараторыі выклікалі глабальную катастрофу, якая закранула і старую вёску, дзе знаходзіўся галоўны герой.
Гэта першая гульня для нашай каманды, спроба пяра, пасля якой мы плануем перайсці да больш складанай гульні па тым жа сусвеце.

Радок 81
PacBomber
Siaržuk: apublikavaŭ svaju viersiju sumiesi pakmana i bombiermana dlia ZX Spectrum, napisana na ZX Basic (vočy b maje jaho nie bačyli), kab pahuliać - ustaliujcie emuliatar Speccy i zahruzicie pacbomber.tap ;-)
Viačasłaŭ: працуе ў RetroArch зь ядром Sinclair - ZX Spectrum (Fuse). Адзінае, трэ ў наладах выбраць клявіятуру Sinclair, каб запрацавала кіраваньне.


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Усё-мусё»

Радок 16
Playground
Расійскі гульнявы ​​сервер www.PlayGround.ru пачаў сваю працу 20 лютага 2001 г.
Зараз PlayGround.ru гэта:
— штодзённая свежая інфармацыя са свету відэагульняў;
— найбуйнейшая ў Расіі сацыяльная сетка геймераў;
— аб'ёмная база ведаў па любой гульні.

Каментарый: пагутарыў з чарговым гульнявым парталам наконт магчымасці запампоўваць беларусізатары. Playground змянілі назву катэгорыі з «Русификаторы» на «Русификаторы и переводы». Цяпер беларусізатары адпавядаюць тэме, таму будуць выклікаць менш пытанняў і іх не выдаляць.

З нядаўняга туды запампоўвалi
S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl.
Таксама ёсць шэраг тэматычных матэрыялаў, якія я пераганяю да сябе ў табліцу.


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Мае быць»

Радок 175
Традиции нашего племени
Паўтэкставы сімулятар племя, якое выжывае ў свеце з суседзямі, якія больш прасунутыя, чым яны (натхніў Rimworld). Ёсць як і сярэднявечныя замкі з феадаламі, так і развітыя гарады. З усімі імі давядзецца неяк выбудоўваць адносіны.

Ліст «Гуляйце беларускае»

Радок 162
Традиции нашего племени
Каментарый: і сюды. Таксама абнавіў іншыя спасылкі аўтара.

Ліст «Усё-мусё»

Радок 463
S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl (Полная замена радио от NovNovikov)
Поўная замена радыё.
616 кампазіцый і падкастаў арыгінала заменена на 327 новых. 263 кампазіцыі і 64 аўдыёпадкасты са сталкерскіх апавяданняў. Замененых менш, арыгінальныя не гучаць, бо я скапіяваў файлы з музыкай двойчы, каб пераканацца, што замена поўная.
Каментарый: з беларускага «Би-2 - Полковнику никто не пишет, Синяя Птица - Клён».
Мадыфікацыя можа не працаваць пасля абнаўлення версій гульні. Часам залежыць ад праблемнага шыфравання файлаў, таму іншыя мадыфікацыі таксама адвальваюцца.


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Беларусiзатар»

Радок 208
The Elder Scrolls V: Skyrim Anniversary Edition (Wolf Warrior's Axe (Belarusian Translation))
Пераклад мода Wolf Warrior's Axe на беларускую мову.
Простая двухручная сякера ў двух варыянтах: свеціцца і не свеціцца.

Радок 209
The Elder Scrolls V: Skyrim Anniversary Edition (Minecraft Diamond Sword - Special Edition (Belarusian Translation))
Пераклад мода Minecraft Diamond Sword - Special Edition на беларускую.
Дыяментавы меч з Minecraft.

Ліст «Усё-мусё»

Радок 329
Kaptain Brawe: A Brawe New World
Пазнаёмцеся са светам міжгалактычных падарожжаў, дзе вас будуць чакаць касмічныя піраты. Капітан Брэйв адпраўляецца на пошукі прыгод, у якіх сутыкнецца з рознымі заданнямі і загадкамі.
Каментарый: існуюць здымкі, на якіх можна ўбачыць гульнявую фразу I just LOVE good Belarus tea. Зараз не магу пацвердзіць яе наяўнасць. Ды і ў 2020 не памятаю.
Як жа даўно гэта было... У 2012 зрабілі трафарэт Юрыя Гагарына з той фразай і некалькі разоў намалявалі ў іншай краіне. :)


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Беларусiзатар»

Радок 97
Mount & Blade II: Bannerlord (Belarusian EOE Flavour Weaponry (Vanilla))
Аматарскі пераклад мода EOE Flavour Weaponry 1.0.3 (Vanilla) на беларускую.
Ванільная альбо стандартная версія.
Мод дадае:
- ня менш за 35 шчытоў;
- ня менш за 5 адзінак зброі.

Радок 98
Mount & Blade II: Bannerlord (Belarusian EOE Flavour Weaponry (RBM))
Аматарскі пераклад мода EOE Flavour Weaponry 1.0.3 (RBM).
RBM мае частку, што рэбалансуе ўсе прадметы. Гэты пераклад улічвае перабалансаваньні.

Радок 140
Mount & Blade II: Bannerlord (Belarusian EOE Flavour Horse Armoury (Vanilla))
Аматарскі пераклад мода EOE Flavour Horse Armoury 1.0.3 (Vanilla).
Ванільная альбо стандартная версія.
Мод дадае ня менш за 70 адзінак коннай брані.

Радок 141
Mount & Blade II: Bannerlord (Belarusian EOE Flavour Horse Armoury (RBM))
Аматарскі пераклад мода EOE Flavour Horse Armoury RBM 1.0.3 (Vanilla).
RBM мае частку, што рэбалансуе ўсе прадметы. Гэты пераклад улічвае перабалансаваньні.


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Беларусiзатар»

Радок 41
Harry Potter and the Chamber of Secrets
Беларуская лакалізацыя Harry Potter and the Chamber of Secrets ад KnowWonder у дзвух версіях: афіцыйнам правапісе і тарашкевіцы.
ЗАЎВАГА: засталіся рэшткі рускай мовы ў выглядзе лога ў лаўчары ды пачатку гульні. Гэта можа крыху псаваць агульнае ўражаньне, але пакуль я не знаю, як гэта выправіць.
Устаноўка:
Агульны пераклад - змест тэчкі "Лакалізацыя" перанесці ў тэчку System. Пацвярдзіць замену.
Англійскае агучванне - файл AllDialog.uax перанесці ў тэчку Sounds. Пацвярдзіць замену.
Прыемнай гульні!
Каментарый: толькі з «печкі»! Спампоўваем, пакуль святы-марафоны! Не паніжаем градус!


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Усё-мусё»

Радок 257
Franchise Hockey Manager 2014
Каментарый: ёсць Беларусь.
Беларуская экстраліга налічвае 10 каманд, а «Дынама-Мінск» у КХЛ.
Быццам усе хакеісты адпавядаюць рэальным асобам. Іх паказчыкі карэктныя, але бачу некаторыя разыходжанні па кар'еры.
Таксама частова ёсць уладальнікі, менеджэры і трэнеры каманд.


Радок 393
My Summer Car
Гэта тэкстурны мод, які змяняе знешні выгляд нумарных знакаў аўтамабіля на тыя, якія адпавядаюць беларускаму фармату. Замяняе стандартныя нумары VBX-403 на беларускія 1232 АВ-2.

Радок 418
Pro Evolution Soccer 11
Каментарый: у пары рэжымаў ёсць умоўная Belarus (Белоруссия).
6 гульцоў з Беларусі. Ну-у, і Мілеўскі.


Радок 540
UEFA Euro 2000
Афіцыйны сімулятар Чэмпіянату Еўропы па футболе 2000. Гульня дазваляе прайсці ўвесь чэмпіянат за адну са зборных па футболе, пачынаючы з адборачных матчаў і заканчваючы фіналам EURO 2000.
Каментарый: ёсць зборная Беларусі. Усяго 25 нашых гульцоў. Матчы могуць праходзіць ва ўмоўным Мiнску.


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Беларусiзатар»

Радок 75

Mount & Blade: Warband
1. Спампуйце лакалізацыю па спасылцы [drive.google.com]
2. Разархівуйце 4 тэчкі (Modules, languages, Data, Textures) у каранёвую тэчку з гульнёй па шляху:
...\Steam\steamapps\common\MountBlade Warband
(альбо ў суадносную тэчку, у залежнасці ад вашай дыстрыбуцыі)
3. Запускайце гульню. Праз лаўнчэр у наладах выставіце славенскую мову (Slovenscina). Націсніце кнопку "ОК", інтэрфейс лаўнчэра будзе на беларускай лацінцы.
4. Далей націсніце кнопку "Huliać". Сама гульня запусціцца на беларускай кірыліцы, час насалоджвацца гульнёй!

Радок 154
Outlast
Усталяваць: файл перакінуць з заменай у Outlast/OLGame
Апісанне:
Было перакладзена: субцітры, нататкі, мэты, словы, налады.
Дакументы не пераклаў таму, што занадта складана.
Перакладаў з дапамогай сайта.
Каментарый: пры спампоўцы можа пісаць, што ў архіве вірус. На праверках нічога шкоднага не ўбачыў.
Пераклад у тэчцы FRA. Там і беларуская, і руская разам.


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Беларусiзатар»

Радок 7
Awaria
Каментарый: Anibel выпусцілі пераклад для Awaria. Другі для гэтай гульні... Калі б хлопцы самі не напісалі, то так бы і думаў, што то першы.
Учора перакладчыкі пасябравалі і абмяняліся спасылкамі. Але зноў жа праблема, калi некалькі каманд бяруцца за адну гульню. Кажу ж... трэба пісаць мне... я ўсё ведаю. У мяне ўсюды вушы і вочы. :)


Ліст «Усё-мусё»

Радок 113
Cats of the Ming Dynasty
Каментарый: натыкнуўся на гульню з-за фразы «Кошки Минской династии». Яна пра Кітай, а не Беларусь, але забяру ў табліцу. Так, вось так. Захацеў і ўсё. А што вы мне зробіце? Я ў Беларусі жыву!
Таксама пішуць пра наяўнасць беларускай, але то няпраўда. У гульні практычна адсутнічаюць словы.


Радок 187
eFootball PES 2021 SEASON UPDATE
Каментарый: сярод класічных каманд ёсць «Дынама» Кіеў з сезона 1998-1999. У камандзе ёсць Валянцін Бялькевіч і Аляксандр Хацкевіч. У «Барселоне» 08-09 гуляе Аляксандр Глеб.
+ 35 гульцоў з Беларусі. У зборнай Беларусі трэнер Міхаіл Мархель.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Відэа: EhoSevera

Адпачынак... нейкае знаёмае слова...

Новы год пачаўся з лёгкага абнаўлення стылю і шэрагу дыялогаў. Працягваецца пошук пляцовак для сяброўства, а таксама спрабуем новыя метады працы з мовай і яе даступнасцю.

Прыбраў слупок наяўнасці афіцыйных лакалізацый за 2024. Надта шмат гульняў, каб часта правяраць.

Аптымізацыі яшчэ будуць, а пакуль мінулы год у лічбах.


У «Лягульнёвае» зазірнулі каля 1000 унікальных наведвальнікаў.

Табліца налічвае 1281 радок.
У 2 разы больш ад прагнозаў. Яшчэ 1000 радкоў чакае. Інфармацыя падзелена лістамi па сэнсавым напаўненні, таму ~8% з іх паўтараюцца.

У сярэднім дадаю 120 радкоў за месяц.
Яшчэ 100 штомесяц рэдагую, каб актуалізаваць інфармацыю і дадаць падрабязнасці.

Было ~560 дыялогаў. У 70% выпадкаў былі паведамленні ў адказ. Некаторыя цытаты з перапісак дадаю ў радкі, бо нясуць нейкі сэнс. Так, словы сапраўдных людзей.

Часам атрымліваецца матываваць распрацоўшчыкаў. Заўсёды ёсць 15 праектаў, якія чакаюць лакалізатараў ці задумваюцца аб перакладзе.


2024... 🎄2025 🎄

Ляшаноўнае спадарства: хлопцы i панначкi, коткi ды змейкi, гульцы i гулесы! Трымайцеся! Хутка скончыцца гэты марафон зімовых свят і мы, нарэшце, вернемся да працы!

Шутю.

Ужо хутка ўсё будзе новае, усё будзе зусім інакш. Абяцаю!

Праз некалькі гадзін пачнецца наша «Новая гульня+» — не, яе не выключыць. Таму ў вас будуць абавязковыя перамогі і новыя рэкорды ў табліцы лідэраў! Буду чакаць канца 2025 года, каб вы ўсе прыйшлі і хваліліся дасягненнямі!

За кожнай з перамог хаваецца надпіс Continue? Няхай такія будуць, але дзеля магчымасці спрабаваць іншыя падыходы, палепшыць вынікі і проста качнуць навыкі.

Не бойцеся новых выклікаў ды рэйд-босаў! Стукайце ў шчыты! Кастуйце на сябе матывацыю! Будзьце плячом да пляча з намі! Не проста так мы беларусанароджаныя!

20 last posts shown.