📢 Даведаліся, якая адказнасць прадугледжана за незаконную высечку елак 🌲
📍Напярэдадні калядных і навагодніх святаў работнікі Шумілінскага лясгаса разам з ДАІ арганізуюць аператыўныя рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні незаконных высечак навагодніх дрэўцаў. На аўтадарогах, якія праходзяць каля лясных масіваў, будуць выстаўлены кантрольныя пасты.
❗️ «За назаконную высечку елак у ахоўных, прыродаахоўных і рэкрэацыйна-аздараўленчых лясах прадугледжаны ШТРАФ ад 5 да 30 БВ, у эксплуатацыйных лясах – да 20 БВ, – расказала намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце лясгаса Людміла
Доктарава. – Акрамя гэтага прадугледжана КАМПЕНСАЦЫЯ за ўрон, учынены навакольнаму асяроддзю. Таксама неабходна будзе заплаціць кошт дрэва ў памеры 1 БВ».