🇪🇺 Пяты тур Лігі Нацый стартаваў і мы атрымалі наступныя вынікі ў чацвер.
• Казахстан апускаецца ў ЛігуС, пасля паражэння дома ад Аўстрыі. Гаспадары прапусцілі гол на 15' хвіліне ад Баўмгартнэра, потым засталіся ў меншасці на 23' і на 25' Грэгарыч падвоіў перавагу аўстрыйцаў, якія давялі матч да перамогі і першага месца ў групе.
• Фарэрскія астравы сенсацыйна перамагаюць на полі Арменіі, адбіваючы шматлікія атакі гаспадароў. А адзіны гол у матчы забіў абаронца гасцей Давідсан з пенальці. Дзякуючы гэтай перамоўе Фарэрскія астравы набіраюць 6 пунктаў і займаюць другі радок у групе.
• Паўночная Македонія працягвае перамагаць і яны здабылі чацвёртую запар перамогу, дзякуючы адзінаму голу Серафімава ў другой палове. Матч быў пад паўнюткім кантролем гаспадароў, латышы гулялі яўным другім нумарам, але адгуляць "на ноль" у іх не выйшла.
• Нарвегія істотна дадала ў другой палове і змагла тройчы забіць Облаку, адзін з галоў на рахунку Холанда, каб набраць 10 пунктаў, столькі ж, колькі і ў Аўстрыі. Галоўным героем сустрэчы стаў Нуса, які запісаў на свой рахунак дубль.
• Італія прыехала ў госці да Бельгіі і атрымала мінімальную перамогу. Хуткі гол Таналі на 11' хвіліне стаў адзіным у матчы, хаця Італія валодала ініцыятывай у першай палове, мела добрыя шанцы ў пачатку другой паловы, але Кастэльс болей не прапусціў. Бельгія стварыла свае лепшыя шанцы ў апошнія паў гадзіны, добры стрэл ад Трасаарда, але Данарума ратаваў, хіба ад Лукаку з блізкай адлегласці і стойка ад Фаса. Такім чынам, перамога Італіі гарантуе ім выхад у чвэрцьфінал.
• Францыя не змагла перагуляць Ізраіль, у прыватнасці іх брамніка Перэцы, які зрабіў восем паратункаў, а асобныя з іх былі проста геніяльнымі. Але, гэтыя нулявая нічыя выводзіць Францыю ў чвэрцьфінал, следам за Італіяй.
• Англія ўзяла пад кантроль становішча ў сваёй групе, калі яны перагулялі Грэцыю ў Афінах і ўзялі рэванш. Ўоткінс вывеў гасцей наперад ужо на 7' хвіліне, але пасля тога "тром ільвам" спатрэбілася дапамога Пікфарда, які здзейсніў тры важлівыя, можна нават сказаць - ключавыя, паратункі, што дазволіла Англіі не прапусціць, а потым ім пашанцавала пасля ўдару Білінгэма, пасля якога мяч ад стойкі трапіў у спіну Ўлахадзімасу і заляцеў у вароты. Далей быў цудоўны гол дэбютанта Кёрціса Джонса пяткай і разромная перамога Англіі, але роўны матч па гульні.
• Ірландыя і Фінляндыі змагаліся ў роўным двубоі, дзе матч па логіцы і падзеям быў нічыйны, але ў Ірландцаў знайшліся свае героі - Эван Фергюсан забіў адзіны гол, а Келэхер адбіў пенальці, і пакінулі Фінляндыю з нулём пунктаў.
#ЛігаНацый