KRYVIS


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Religion


Crivica. Baltica. Indogermanica
Этнарэлігійнае з'адзіночанне
Супраць экстрымізмы ў любых праявах. У адносінах да сучаснай палітыкі займаем пазіцыю апалітэйі

Зваротная сувязь — @kryvisbot

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Religion
Statistics
Posts filter


Дзяржава Ізраіль часам прадстаўляецца як вобраз традыцыяналізму і этнацэнтрызму насуперак сучаснай “шматкультурнай” Еўропе. Але ў рэальнасці праект сучаснага жыдоўскага народу – гэта амаль якабінскі інклюзыўны ўтвор, куды прыймаюцца амаль чысцюткія заходнія еўрапейцы (ашкеназы), персы (горскія жыды) і нават негроіды (эфіопы) толькі з прычыны свайго іўдэйскага веравызнання. Гэтыя людзі паміж сабой не мелі аніякіх этнічных ці культурны сувязяў да стварэння дзяржавы Ізраіль і вельмі мала супольнага маюць і цяпер, падзяляючыся на кланы. У выніку, гэтая “этна-традыцыяналістычная” дзяржава прэтэндуе на права аўтахтоннасці на тэрыторыі блізкага ўсходу, адначасова акцэнтуючы сваю ролю.... фарпосту заходняй цывілізацыі. Да гэтага ж дадаецца і рэлігійная прафанацыя, дзе ўся этнацэнтрычнасць скончываецца абрадам гіюра, па выніку якога абсалютна любы чалавек можа стаць раптоўным спадкаемцам гісторыі “народа Ізраэля”, якая налічвае, вядома ж, некалькі тысяч гадоў і ніколі не перарывалася.


На Радаўніцу мы прыходзім да дзядоў, а на Дзяды, яны прыходзяць да нас. Гэта свята — добры паказнік этнічнасці паганскай традыцыі. У чужынца няма дзядоў якія могуць да яго прыйсці па крыўскаму звычаю. Гэта вельмі сур'ёзнае свята, адмова ад святкавання якога вядзе да пэўных праблемаў, напрыклад, да смерці хатняй жывёлы. Гэта прымушае задумацца: мо большасць жыццёвых праблемаў прыходзяць праз невыкананне продкавых запаветаў?

534 1 10 4 20

Пымяні, божухна, нашых святых дзядоў!


Праекты рэлітуанізацыі на Віленшчыне, якія сыходзяць з патрэбы ўніфікацыі насельніцтва і аргументуюцца канстытуцыйным статусам "дзяржаўнай мовы" у сваёй сутнасці ёсць антытрадыцыйным бюракратычным захадамі, а не павяртаннем духа літоўшчыны на ментальна страчаныя землі.


Усё гэта паказвае, што выкарыстаны намі метадалагічны прыём — апісанне Гіты ў выглядзе
канкрэтнага адзінства тэксту і ўспрымаючай яго
свядомасці - абапіраецца на дастатковы глыбокія заканамернасці структуры веды ў старажытных культурах. Мэтай і
ідэалам такой веды з'яўляецца ісціна, якая разумеецца не як «што» (нейкае вучэнне, ідэя, прынцып і г. д. — якія
могуць быць паведамлены, сфармуляваны, абгрунтаваны), але як «хто», як жывое адзінства асобы і веды

В. С. Семянцоў "Бхагавадгіта"


Forward from: Велигор | Язычество
Таким образом, литовский Йоре действительно может быть связан со славянским Ярилой, но в таком случае речь идёт не об общем происхождении, а о славянском влиянии на литовскую традицию.

По материалам следующих статей:

Gintarė Dusevičiūtė. Jorė: (re-)konstrukcija ar tradicijų tąsa?
Jonas Klimavičius. Iš kur Jorė ir kas iš Jorės

DonationAlerts | BuyMeaCoffee | Boosty | Patreon | Задать свой вопрос

#reflexiones #ethnographia_et_folklore #nova_gentilitas #linguistica


Навіны з паралельнага сусвету. Хіба ўжо ўсім вядома пра поўную адсутнасць культаў "бога ярылы" нават на тэрыторыі сучаснай РБ, а аб Літве нават мовы няма. Рускі мір застаецца самім сабой -- што ў праваслаўнай, што ў "язычніцкай" сваёй адмене.


Жанчыны ў рэлігіі арыйскага племені калашаў

> Жанчыны (асабліва падчас менструацыі і
дзе
танараджэння)
нячыстыя. шмат ачышчальных цырымоній
патрабуюцца нават звычайнаму гаспадару, калі парушаецца чысціня.

> Асаблівая роля адводзіцца паўдарослым хлопчыкам, да якіх ставяцца з асаблівым трапятаннем,
і якія спалучаюць, як індыйскія брагмачарыны, дасексуальныя паводзіны і чысціню
высокіх гор, дзе яны пасуць коз на працягу летніх месяцаў. Тая самая
ступень чысціні не можа быць дасягнута мужчынамі, якія ўзаемадзейнічаюць з жанчынамі і
іншымі нячыстымі асобамі ў вёсках.

M. Witzel Kalash religion


Рух краёцаў кіраваўваўся слушнымі, па добраму імперскімі інтуіцыямі, але быў паданы найчасцей у дастаткова штучнай абгортцы крэсовай пальшчызны. З іх не трэба рабіць культу, але іх наднацыянальная перспектыва адпавядае нашаму разуменню духоўнай імперыі, пабудаванай на прымарадыяльнай этнарэлігійнай еднасці, а не на прафанным падыходзе 20-га стагоддзя з перапісамі насельніцтва, зробленых па фармальных ды абсалютна нічтожных у сваёй сутнасці крытэрыях.



641 0 16 6 17

"Акрэсліць ды аб'яднаць старажытную літоўскую прарадзіму звычайна дапамагаюць гідронімы -- назвы рэк і азёр. Збіраючы іх, я мусіў сягнуць не толькі літоўскіх, латышскіх ці прускіх земляў, але і беларускіх (гудзійскіх) -- Мінска, Магілёва, Віцебска, Смаленска, Гродна. Увесь збор гідронімаў складае каля 3000 назваў"

Казімір Буга, Rinktiniai raštai I с. 42


Бажніца і могілкі, што належаць паганскаму племені Пакістана — калашам


Рэакцыя на Алеся Белага на выступ вядомага рутэніста Алега Латышонка была даволі вострай і тут нельга адмовіць Беламу ў справядлівасці. Усе гэтыя беларуска-праваслаўныя аб’яднанні збудаваны на абсалютна гнілой глебе інтэрнацыянальнай артадоксіі ды яшчэ і робяцца людзьмі не яцьвяжска-крыўскага (беларускага) паходжання, а этнічнымі ўкраінцамі. Няхітрая гісторыясофія гэтых дзеячаў з’яўляецца чарговым пераказам трыадзінства славян, дзе беларушчына ёсць усяго толькі рэгіанальнай адменай “общерусскости”, што бачна па іх праграмных дакументах, паданых вышэй. Як з такім увогуле можна мець штосьці супольнае?
 
Але праблема паўстае тады, калі аўтар крытычных опусаў пачынае пераходзіць да ўласнага бачання ідэнтычнасці і гісторыі, дзе, нагадаем, этнічная традыцыя – гэта “этна-вясковая маці”, крыніца калгасна-работніцкай ідэалогіі; літоўцы, беларусы, жыды, татары ды палякі – вось так, праз коску, раўнапраўныя спадкаемцы літоўскай спадчыны; каталіцкі цывілізацыйны код...
Дарэчы, такі падыход ёсць і з літоўскага боку – яго носьбіты (як, напрыклад, Томас Венцлова) часта ў піку нацыяналістам прапануюць шматкультурны вобраз Літвы як абразчык залатога веку, а некаторыя беларусы нават цешацца наданаму побач з татарамі месцам. Шматкультурны  праект абсурдальна ставіць знак роўнасці паміж прадстаўнікамі аўтахтонных этнасаў і такімі недарэчнымі з’явамі, як літвакі, робячы з дыскурсу абсалютную прафанацыю.
 
У чым жа тады тут праблема нацыяналістаў? Іх перспектыва, якая хоць  фармальна бліжэйшая нам па некаторых тэзах (мова, культура, традыцыя), не да канца раскрывае і разумее сутнасць тых з’яваў, за катарыя выступае. Іх мэта – завузіць літоўскую прастору да межаў сучаснай літоўскай рэспублікі, ігнаруючы вялізарную балцкую прастору. Найлепшым прыкладам такога падыходу ёсць вядомы гісторык Томас Баранаўскас.
 
У выніку мы маем дзве “мейнстрымныя” візіі, якія фрагментарна маюць рацыю, але ў сваім поўным і раскрытым выглядзе не пакідаюць ніякіх шансаў з сабой пагадзіцца.

573 1 7 11 11

Начытваючы артыкул Агусцінаса Валдэмараса (між іншым, заснавальніка арганізацыі “Жалезны Воўк”)  “Нацыянальная барацьба ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV-XIV стагоддзях”, напрошваецца думка аб суцэальнай непрыдатнасці хрысціянства ў рэалізацыі ці нават пераказванні тутэйшых сэнсаў. Аўтар разглядае эпізоды барацьбы літоўскага біскупцтва з прасоўваннем польскай мовы праз ксянзоў, што прыяджалі з розных куткоў Польшчы. Іх, так бы мовіць, намагаліся замяняць літоўцамі, высоўвалі патрабаванні да святароў ведаць літоўскую мову, але ўсе парафіі, дзе калісьці мэтанакіравана праводзілася моўная палітыка, сталі асродкамі пальшчызны і польскага палітычнага ўплыву ўжо ў 18-19 ст.
 
Справа ў тым, што хрысціянскае вучэнне не патрабуе дадатковых легітымізацый праз тутэйшую мову, культуру, абраднасць. Усюды, дзе царква выкарыстоўвала вышэйпералічаныя з’явы, яна рабіла гэта брутальна, павярхоўна, бяручы ад “народнага” выключна форму для прасоўвання ўніверсалісцкіх каштоўнасцяў. Інакш кажучы, у знікненні нейкіх  моваў, культураў ды самабытнасцяў з біблійнага гледзішча няма ніякай праблемы. Таму Жыгімонт I у 16 стагоддзі  загадаў тлумачыць вучнаям Евангеле не толькі па-літоўску, але і па-польску, бачыўшы слабасць літоўскага духавенства ў змаганні з паганствам. Фактычна, ужо з другой паловы 15 стагоддзя эліта з этнічна-народнай пераўтварылася на дзяржаўніцкую (у тым ліку хрысціянскую), што асабліва пасілілася пасля смерці апошняга нашчадка лініі Кейстутавічаў Міхала Жыгімонтавіча.
 
Тыя, хто цешацца рознымі катэхізмамі і іншай рэлігійнай літаратурай на народных мовах, пачынаючы з 15 стагоддзя, чамусьці абсалютна не цэняць пераклады трудоў “айца народаў” таварышча Сталіна на ўсе магчымыя і немагчымыя мовы, уключаючы латышскую і літоўскую.


Forward from: К Другому Мифу
Проклятие Европы: Прометей, Икар, Фауст

Всегда поражался, с каким упорством разного рода консерваторы и "традиционалисты" держатся за откровенно ублюдочные архетипы в европейской культуре.

00:00 Начало
01:33 Прометей и его последние люди
10:41 Наивная дерзость Икара
13:24 Фаустианское проклятие Европы

https://www.youtube.com/watch?v=qwoxtmsUnGc




Справа ў тым, што Мадгва знаходзіўся пад наўпроставым уплывам аўраамічных рэлігій, таму ягоную думку можна не лічыць паганскай. Яго тлумачэнне шастраў у дусе дваістасці асабіста мне здаецца нацягнутым. Да таго ж, у кананічным паданні аб яго жыцці захоўваюцца звесткі аб добрых стасунках з мусульманамі, тым часам як ведантыстаў-шанкарачарынаў (якія мелі супрацьлеглую пазіцыю) ён лічыў створанымі для вечных пакутаў.
У сваю чаргу, паламізм — даволі спецыфічная з'ява, паходжанне якой з хрысціянства мне падаецца спрэчным.
У крыўскім фальклоры добра праяўляецца выключна маніфестацыянізм. Багі не ствараюць свет "з нуля", а ўпарадкоўваюць праяўленае.
Такім чынам, я бачу крэацыянізм пазіцыяй не ўласцівай паганству.


Для нашых продкаў-друвінгаў былі непатрэбныя пісьмовыя выклады Веры, бо яны ўспрымалі яе ў патрэбным для іх выкладзе з самага пачатку жыцця. Друва была для іх адзіным светаўяўленнем. Цяпер, у посттрадыцыйную эпоху, падобныя выклады неабходны, каб пазнаёміць сучаснікаў з Верай

928 0 28 7 11

Часам сустракаюцца заявы пра "нацыянальную рэлігію беларусаў". Гэты "тытул" часцей за ўсё выдаюць грэка-каталіцтву, але могуць даць і іншай канфесіі, але абавязкова хрысціянскай. Ці можа хрысціянства быць традыцыйнай рэлігіяй нейкага народа?
Раннехрысціянскі апалагет Тэртуліян сказаў: "Хрыстос называў сябе ісцінай, а ня звычаям". Рыгор Багаслоў прызывае пазбягаць служэння айчынным багам, што б пад гэтым ня мелася на ўвазе. У Бібліі напісана: «Сапраўды кажу табе, калі хто не народзіцца нанова, не можа ўбачыць Божага Валадарства» (Ян 3:3). Хрысціянамі не нараджаюцца, а становяцца. Статус хрысціяніна нельга атрымаць у спадчыну. Ян Залатавусны выкарыстоўваў панятак "уранапаліт" ("грамадзянін неба") ў дачыненні да хрысціян. Пастаноўка этнічнага або нацыянальнага вышэй за хрысціянскае і царкоўнае (этнафілетызм) — засуджаная царквой ерась.
Такім чынам, інтэрпрэтацыя хрысціянства як нейкай культурнай спадчыны непрымальна з боку ўласна хрысціянства.


Усю бязглуздасць падзелаў на правых і левых можна пабачыць на прыкладзе сучаснай палітыкі, дзе “ратавальнікі Еўропы” і “абаронцы кансерватыўных каштоўнасцяў” у сваіх выступах закранаюць тэмы знешняй палітыкі і вайны. Тут высвятляецца, што найбольшай пагрозай для іх ёсць вайна, а дрэннай палітыкай тое, што гэтую вайну набліжае. Ад іх жа — бясконцыя мірныя ініцыятывы, прага стабілізацыі.

Справа ў тым, што гэтае пытанне знаходзіцца па-за сімпатыямі да бакоў канфліктаў ці фармальнымі прыналежнасцямі да нейкіх рухаў. Стаўленне да вайны, як да маніфестацыі найбольш шляхетных чалавечых якасцяў — гэта храбет светапогляду індаеўрапейскіх народаў. Гэтая рыса яшчэ захоўвалася ў сярэднявечнай Еўропе, але ўшэнт знікла ў 20 стагоддзі разам з трыюфам трэцяга саслоўя. Адсюль жа — гэта скоцкая мірнасць, пацыфізм, спажывецкія каштоўнасці, з якімі ахвяраванне дзеля ідэалаў, натуральна, не можа мець нічога супольнага.

20 last posts shown.