Паветрам дыхаем, а як выпаўзаць? Альбо ж чаму глеявыя скакуны завуцца скакунамі🐠🦗
• Цела амаль усіх рыб на Зямлі не прыстасавана да перасоўваньня па сушы, таму, каб перасоўвацца па ёй, глеявым скакунам трэба было штосьці прыдумаць. Справа ў тым, што звычайна ў рыб грудныя плаўнікі выконваюць функцыі рулёў, а хваставой плаўнік зьяўляецца асноўным рухавіком. У скакуноў усё наадварот - менавіта грудныя плаўнікі дапамагаюць ім перасоўвацца.
• Для гэтага яны набралі мясістай масы, якая дапамагае дзейнічаць як рычаг. Гэтыя цягліцы настолькі моцныя, што дазваляюць рыбам нават караскацца на камяні й нават дрэвы, бо скочыць яны могуць ажно на вышыню 60 см!
• Вочы глеявага скакуна таксама прыстасаваліся пад ягонае жыцьцё - яны ”перапаўзьлі” наверх, што забясьпечвае панарамны зрок, і сфармавалі спэцыяльныя мяшэчкі з вадой, якія дапамагаюць вачам не перасыхаць. Для таго, каб вада патрапіла на паверхню вока, скакунам даводзіцца своеасабліва ім лыпаць