Еўропа адкрывае новыя магчымасці для студэнтаў і навукоўцаў з Беларусі
У падтрымку беларусаў Еўропа запускае новыя праграмы і гранты для навукоўцаў і студэнтаў і працягвае старыя:
– ЕС у рамках праграмы «EU4Belarus: салідарнасць з народам Беларусі» аб'яўляе конкурс на атрыманне стыпендый EU4Belarus – SALT для беларускіх студэнтаў і студэнтак, якія падвергліся рэпрэсіям у Беларусі і паступілі ва ўніверсітэты Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы пачынаючы з 2020/21 навучальнага года. Кожнаму са 190 удзельнікаў, якія перамагуць ў рамках праграмы, плануецца выплата стыпендый памерам 450 еўра штомесяц на працягу трох акадэмічных гадоў.
– Цэнтр Усходне-Еўрапейскіх даследаванняў у супрацоўніцтве з Беларускай асацыяцыяй даследчых цэнтраў (BARC) аб'явіў аб конкурсе на атрыманне грантаў для паездкі беларускіх даследчыкаў, вучоных і экспертаў на адну з міжнародных канферэнцый або сустрэч у Еўропе на любую грамадска-палітычную тэму, у якой беларускі погляд можа быць каштоўным і які дазваляе наладзіць кантакты з еўрапейскімі даследчыкамі.
– З верасня 2022 г. Франкафонны цэнтр сацыяльных і гуманітарных навук прапануе новую гадавую адукацыйную праграму, адкрытую для ўсіх франкафонных студэнтаў ЕГУ на бясплатнай аснове. Для навучання неабходна валоданне французскай мовай на ўзроўні не ніжэйшым за А2.
– Цэнтр новых ідэй запрашае грамадскіх актывістаў на цыкл адукацыйных анлайн-лекцый, прысвечаных добраўпарадкаванню гарадоў. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных арганізацый і грамадскіх ініцыятыў раскажуць удзельнікам мерапрыемства аб тым, як дабівацца сваіх мэтаў пры дапамозе петыцый і кампаній у сацыяльных сетках і др.
Больш інфармацыі пра праграмы – у новым дайджэсце ад Офіса Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі.