Беларусы Грузии / BY in Georgia


Channel's geo and language: Belarus, Russian
Category: Travel


Інфацэнтр для Беларусаў, якія пераязджаюць ці ўжо пераехалі ў Грузію.
Інст: https://www.instagram.com/by_in_georgia/
ФБ: https://www.facebook.com/share/Nxfygx7pjjR1UUsu/?mibextid=wwXIfr

Па пытаннях рэклямы пісаць @CarloSerhio
Зваротная сувязь @Carlo

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Russian
Category
Travel
Statistics
Posts filter


🌧 Метэаралагічнае папярэджанне: пахаладанне і ападкі

З 14 студзеня па ўсёй тэрыторыі Сакартвэла чакаецца пагаршэнне ўмоў надвор'я. Пра гэта паведамляе Нацыянальнае агенцтва навакольнага асяроддзя.

Прагноз па рэгіёнах:

🗼Тбілісі: зніжэнне тэмпературы да +8 удзень, каля 0° ноччу. Можа ўзмацніцца вецер

🏖Батумі і Кутаісі: дажджы з аўторка, тэмпература днём +7-9°, ноччу +5-7°.

🏔Гарналыжныя курорты: у Бакурыяні, Годэрдзі і Тэтнулдзі выпадае снег, але ў Гудауры пакуль толькі лёгкая снегавая пудра.

🌬А ў гэты час у Беларусь прыйдуць завірухі. У ноч над большай часткай краіны чакаецца моцны снег, які прыйдзе з Еўропы.

Прыемных і бяспечных дзён!


❌🚿 14 студзеня ў Тбілісі адбудзецца масавае адключэнне вады

Кампанія GWP паведамляе пра аварыйныя работы, якія запланаваны на 14 студзеня.

Водазабеспячэнне будзе адключана з 10:00 да 24:00 у наступных раёнах:

🟢Мтацмінда
🟢Сололаки
🟢Ваке
🟢Сабуртало
🟢Крцанісі
🟢Дыдубэ
🟢Чугурэці

🚰Падчас рамонтных работ жыхароў забяспечаць пітной вадой з дапамогай цыстэрн.

👉Падрабязны спіс вуліц, дзе будзе адключана вада, можна знайсці на афіцыйным сайце GWP.


КінаКаляды48: паказ у Тбілісі!

У снежні ўдзельнікі КінаКаляды48 прыдумвалі сцэнарыі, здымалі і манціравалі свае фільмы за 48 гадзін! Паказы ўжо адбыліся ў Вільнюсе, Варшаве, Берліне і Кракаве, а цяпер чарга Тбілісі акунуцца ў магію кіно, створанага ўсяго за два дні.

На паказе вы ўбачыце фільмы з гэтага кіначэленджу, а таксама лепшыя кароткаметражныя работы ўдзельнікаў папярэдніх КінаКаляд48.

📍 Месца: D20 Bar, вул. Amaghleba 4, Тбілісі
📅 Дата: 14 студзеня
🕘 Час: 21:00


Уваход вольны, але калі захочаце падтрымаць арганізатараў, зрабіць гэта можна 👉🏻 тут

Калі вы хочаце арганізаваць паказ у сваім горадзе, напішыце нам на
hello@createculture.space — разам мы зробім гэтае свята кіно яшчэ больш унікальным і маштабным! 🎄🎥


😷 Грып у Сакартвэла: што трэба ведаць

Колькасць выпадкаў грыпу ў краіне павялічваецца штотыдзень. Пікавы ўзровень захворвання чакаецца напрыканцы студзеня. Пра гэта паведаміў Іване Чхаідзэ, медыцынскі дырэктар Цэнтральнай дзіцячай бальніцы імя Іашвілі.

💊Нягледзячы на рост захворвання, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулых гадоў колькасць выпадкаў у два разы меншая. На сённяшні дзень 40% усіх вострых рэспіраторных інфекцый звязаны з вірусам грыпу, што робіць яго дамінуючым.

📍Вакцынацыя:
Захворванні рэспіраторнымі віруснымі інфекцыямі могуць працягвацца да красавіка, таму ўсё яшчэ варта зрабіць прышчэпку. Міністэрства аховы здароўя Грузіі закупіла вакцыну супраць грыпу, і вы можаце звярнуцца ў медыцынскія ўстановы для вакцынацыі.

💡Памятайце пра меры прафілактыкі:
- Мыйце рукі з мылам.
- Пазбягайце вялікіх збораў людзей.
- Пры першых сімптомах звяртайцеся да ўрача.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!🌿


🚠 У Тбілісі з'явяцца яшчэ дзве новыя канатныя дарогі

Паводле плана мэрыі, новыя канатныя дарогі будуць пабудаваны ў раёнах Вазісубані і Тэмка. Як адзначыў Каха Каладзэ, рэалізацыя гэтых праектаў будзе запланавана ў адпаведнасці з бюджэтам горада.

🌆Існуючыя канатныя дарогі ў Тбілісі:

1️⃣ Парк Рыке – крэпасць Нарыкала
- Гадзіны працы: штодня з 11:00 да 23:00.
- Кошт: 2,5 лары, аплата толькі карткай MetroMoney (кошт карткі – 2 лары).

2️⃣ Ваке– Чарапашае возера
- Гадзіны працы:
- летні сезон: з 8:00 да 00:00.
- зімовы сезон: з 8:00 да 22:00.
- Кошт: 1 лары, аплата карткай MetroMoney.

3️⃣ Канатная дарога ад Руставелі да парку Мтацмінда
- Гадзіны працы: штодня з 12:00 да 21:00.
- Кошт: 12 лары для замежнікаў, 3 лары для грамадзян Грузіі, дзеці да 6 гадоў – бясплатна.

4️⃣ Канатная дарога Магліві – Багебі
- ад корпуса Тбілісскага дзяржуніверсітэта (Ваке-Сабуртала) да раёна Багебі
- Кошт: 1 лары.
- Гадзіны працы: 08:00-20:00найбольш зменлівыя, часта на рамонце.

🏙Таксама плануецца запуск канатнай дарогі, якая злучыць плошчу Свабоды з гарой Таборы.

🌅Канатныя дарогі не працуюць у ветранае надвор'е, а найлепшы час для паездкі – ноч альбо захад сонца.

Цудоўных вам вандровак па горадзе і па-над ім❣️

Чат у ТГ | Facebook | Instagram


🌤 Цёпла і без ападкаў: прагноз надвор'я на 9–10 студзеня

Нацыянальнае агенцтва навакольнага асяроддзя падзялілася прагнозам на найбліжэйшыя дні.

🌆 Тбілісі
- да +12-14°C.
- Ападкаў не чакаецца.

🌊 Прыбярэжныя раёны (Батумі, Кабулеці, Поці)
- Тэмпература паветра ўдзень +16…+18°C.
- Без ападкаў.

🌱 Раўнінныя раёны Заходняй Грузіі (Кутаісі, Зугдзідзі, Зэстафоні, Адзургеті)
- Тэмпература ўдзень +15…+17°C.

Высокагорныя рэгіёны (Цалка, Бакурыані, Гудауры, Омала)
- 9 студзеня: +6...+8°C.
- Без ападкаў.

🌁 Але... Праблемы з паветрам у Тбілісі
Спецыялісты паведамляюць пра павышанае ўтрыманне цвёрдых часціц у паветры.
Вецер прынёс пыл з пустынь на поўдні і паўднёвым усходзе.

😷Рэкамендацыі:
- Не праветрывайце памяшканні.
- Скараціце час знаходжання на адкрытым паветры.

Зычым вам здароўя і прыемных дзён🩵


🎄Запрашаем на першы ў гэтым годзе беларускамоўны нэтворкінг!

📅 Калі: 8 студзеня (серада) а 19:00.
📍 Дзе: кавярня "but first cacao"

💬 Што гэта такое?
Нэтворкінг — гэта:
🟢 цудоўная магчымасць пазнаёміцца з новымі сябрамі і аднадумцамі
🟢 шанец пачуць і папрактыкаваць беларускую мову ў Тбілісі
🟢 утульная сустрэча, каб правесці час у цёплай кампаніі

Хто можа далучыцца?
Усе жадаючыя, незалежна ад узроўню валодання беларускай мовай:
🟢 ад "ніколі не размаўляў" да "размаўляю з самага нараджэння"
🟢нэтворкінг — гэта не заняткі па вывучэнні мовы. Калі хочаце атрымаць парады ці дапамогу можна даваць толькі па запыце суразмоўцаў.

🤝 Як праходзіць сустрэча?
🟢 удзельнікі і ўдзельніцы распавядаюць пра сябе і абмяркоўваюць простыя пытанні, каб пазнаёміцца і пашырыць свой кругагляд
🟢 напрыканцы нас чакае вясёлая гульня.
🟢пасля — афтэпаці для тых, хто хоча працягнуць вечар у сяброўскай атмасферы.

🍴 Што можна замовіць у кавярні?
🟢 дранікі, іншыя стравы і дэсерты
🟢 смачная какава, прасекка ці піва.

💰 Удзел: free donation.
📋 Рэгістрацыя: праз апытанку ў суполцы.

Пачніце новы год з цікавых сустрэч!


🇬🇪🕯️Аліло: шэсце на Раство ў Грузіі

7 студзеня ў Грузіі адзначаюць Раство — афіцыйнае свята і выходны дзень.

📮Звярніце ўвагу:
07.01.2025 дзяржаўныя ўстановы, міністэрствы, сэрвісныя агенцтвы, Дамы юстыцыі, банкі і пошта працаваць не будуць. У храмах краіны ў гэты дзень адбываюцца ўрачыстыя набажэнствы.

⛪️ Шэсце на Раство «Аліло»
Тбілісі збор а 12:00 на плошчы Першай Рэспублікі (каля помніка Ровару), а пачатак шэсця а 14:00.
Батумі шэсце пачнецца а 12:00 ад Кафедральнага сабора

❣Удзельнікі шэсця ў прыгожых і святочных строях, з іконамі і сцягамі, праходзяць праз цэнтр горада ад плошчы Першай Рэспублікі, паўз рэзідэнцыю Патрыярха, да кафедральнага сабора Святой Троіцы (Самеба).

📦 У гэты дзень перад шэсцем збіраюць рэчы, якія пасля перадаюць сем'ям з патрэбамі, у бальніцы і турмы. А на пярэдадні ставяць свечкі ў кожным вакне.

🚇 Графік працы метро:
Метро ў Тбілісі ноччу з 6 на 7 студзеня працуе да 03:00. З 23:00 праезд будзе бясплатны.

Шчаслівага Раства🕊


🎶🎄 Музычны калядны вечар у Тбілісі

✨Запрашаем вас далучыцца да сапраўднай беларускай каляднай магіі!

У аўторак, 7 студзеня, беларусы Тбілісі працягваюць святкаваць Каляды і запрашаюць вас на цёплую і душэўную вечарыну.

Што вас чакае?
🍴 Галоўная страва вечара — духмяныя дранікі, шчодра запраўленыя традыцыямі і любоўю.
🎤 Музыка і песні, што натхняюць і злучаюць.
💃 Танцы, якія падаруюць радасць і святло.
🎄 Сапраўдная калядная атмасфера, якая не пакіне абыякавымі.

Уваход: 15 лары = 1 лагер.

📆 Дата:7 студзеня
⏰ Час: 21:00 (час мясцовы)
📍 Месца: Philosof Club Bar, Giorgi Akhvlediani 6, Тбілісі

Прыходзьце, каб падарыць сабе чароўны вечар!


11 студзеня (у суботу) запрашаем вас на майстар-клас "Маска Казы"
🥳Дзеткам узросту 6+ будзем радыя!

Батумі

✨ Любіце ляпіць рукамі, маляваць і зімовыя святы? Сумясцім усё гэтае на майстар-класе. Разам зробім калядную маску самага папулярнага персанажу сярод калядоўшчыкаў - Казы!

🤩З такой маляўнічай маскай вы можаце смела ісці ў калядоўшчыкі, ці на любы іншы карнавал!
Ці проста захаваць маску у якасці аздобы да хатняга інтэр'еру.

🗣У 18:00 па жаданню развучым 2 песні пра казу, пагуляемся ў гульні.

Майстар-клас правядзе Воля Міхнавец @volka_m.

❗️Для рэгістрацыі пішыце ў асабістыя @volka_m Колькасць месцаў абмежавана!

Сустракаемся:
🕞11.01.2025 у 16:00
📍Granat Space па адрасе: вул. Джавахішвілі, 52а

Што ўваходзіць у кошт:
🙌ўсе матэрыялы прадастаўляюцца,
🎨базавая колеры гуашы для роспісу, пастэльныя акрылавыя маркеры,
❤️прыносьце свае любімыя колеры ці блёсткі з сабой.

💰40 лары: 1 маска, 1 алка-/ безалкагольны глінтвейн, занятак па спевах.

💸20 лары: для дзетак 6+

🌟Пабачымся на майстар-класе!


🌞Адзначай Каляды ў @5327.bar

Дзень зімовага сонцастаяння — галоўнае зімовае свята для хлопцаў і дзяўчат. Вечар перад Раством прынята праводзіць у хатняй атмасферы, з сябрамі і блізкімі.

6 студзеня сустрэнем яго разам і як належыць па беларускіх традыцыях:
🎤 каляднымі песнямі ў выкананні прафесійных спевакоў
📽️ кінапаказам пра святкаванне Калядаў на Палессі
🥞 спецыяльным меню: бліны з мачанкай і безалкагольным узварам.

Саграваемся роднымі матывамі і кампаніяй адно аднаго з 19:00.

Уваход бясплатны!


📚 Беларускамоўная школа ў Батумі: гісторыя, людзі і асаблівасці навучання

У Батумі ўжо другі год дзейнічае беларускамоўная школа, якая стала сапраўдным асяродкам падтрымкі роднай мовы і культуры. Утульнае памяшканне, адданыя сваёй справе настаўнікі і ўнікальны падыход да навучання робяць гэтую школу асаблівым месцам для дзяцей і іх бацькоў.

🎥 У гэтым відэа вы даведаецеся:
🟠 як арганізавана навучанне
🟠 якія выклікі стаяць перад школай
🟠 як беларуская супольнасць падтрымлівае адукацыю ў замежжы

👉 Глядзіце відэа на канале "Беларускі Крок"
❤️ Падтрымлівайце і пішыце вашыя думкі ў каментарах!

ЧатТГ | Facebook | Instagram


☃️ Дзе пакатацца на каньках у Тбілісі?

Шаноўныя сябры, калі вы сумуеце па лёдзе і хочаце адчуць зімовую атмасферу, прапануем вам падборку месцаў для катання на каньках у Тбілісі:

❄️ Leader Sport Arena
🟣 Плошча катка: 1100 кв. м (даўжыня — 54 м, шырыня — 20 м).
🟣 У кошт уваходзіць арэнда канькоў і абсталявання.
🟣 Мінімальны ўзрост для наведвання — 4 гады.
🟣 Каток працуе круглы год.
Кошт: ад 5 лары (залежыць ад часу).

❄️ Black Sea Sport Complex
🟣 Невялікі каток у раёне Глдані.
🟣 Гадзіны працы:
🟣 Панядзелак — субота: з 15:00 да 17:00,
🟣 Нядзеля: з 13:00 да 21:00.
Кошт: 15 лары за гадзіну (канькі ўключаны).

❄️ Marina Tsertsvadze Ice Rink
🟣 Вольны пракат толькі па нядзелях.
🟣 Два сеансы: у 18:00 і 19:00 (па 45 хвілін кожны).
Кошт:
🟣 16 лары з арэндай канькоў;
🟣 12 лары са сваімі канькамі.

❄️ Лядовыя арэны:
1️⃣ Ice Arena Tbilisi 595 47 24 24
🟣 2 University Str, Тбілісі

2️⃣ Arena 2 032 239 02 89
🟣 Universtiteti St. 6, Тбілісі

❄️ Каток пад адкрытым небам каля Дома Юстыцыі.
🟣 Працуе па вечарах, з 16:00 да 14.01
🟣Сеанс: 30 хвілін катання + 15 хвілін на пераабуванне.
🟣Уваход і арэнда канькоў бясплатныя, але можа спатрэбіцца пастаяць у чарзе.
🟣Для дзяцей ёсць дапаможнікі ў выглядзе пінгвінаў ці мядзведзяў для больш камфортнага катання.
🟣Звярніце ўвагу: месцаў для захоўвання рэчаў няма.
Кошт: бясплатна

🫶Прыемнага катання і цудоўнага зімовага настрою!

ЧатТГ | Facebook | Instagram


🇬🇪 ВНЖ у Грузіі: Магчымасці і падставы для афармлення

Што дае від на жыхарства (ВНЖ):

✅️Легальнае знаходжанне ў Грузіі больш за год з магчымасцю падаўжэння без неабходнасці візарана
✅️ Права на вакцынацыю па дзяржаўных праграмах, як і ў выпадку, калі вы ў Грузіі больш за 3 месяцы (Гардасіл 4 ці 9 ад ВПЧ, інфлювак ад грыпа, тэтадіф раз на 10 год, COVID-19)
✅️Таннейшая медыцынская страхоўка і доступ да дзяржаўных медыцынскіх паслуг.
✅️афармленне картак зніжак у аптэках і крамах
✅️магчымасць карыстацца ID ВНЖ замест пашпарта на пошце і ў лякарнях
✅️Дыстанцыйнае афармленне даверанасцяў праз Skype, Zoom і інш.
✅️Доступ да электронных дзяржаўных паслуг і рэестраў.
✅️Лягчэй адкрыць рахунак у банку.
✅️Выдалены доступ да больш як 150 паслуг Нацыянальнага агенцтва публічнага рэестра.
✅️ Выкананне ўмоў для атрымання падатковага рэзідэнцтва па статусе «заможныя асобы».
✅️Праз 10 гадоў магчымасць перайсці на пастаяннае ВНЖ.

Падставы для афармлення ВНЖ:

1️⃣ Бізнэс у Грузіі
- Адкрыццё або кіраванне кампаніяй з гадавым абаротам адI 50 000 лары (35 000 для адукацыйных і медыцынскіх устаноў).

2️⃣ Працоўныя адносіны з грузінскай кампаніяй
- Штомесячны даход ад 950 лары.
- Працоўная дамова і іншыя пацвярджальныя дакументы.

3️⃣ Набыццё нерухомасці
- Інвестыцыі ад $100 000 у нерухомасць.

4️⃣ Інвестыцыі ў эканоміку
- Укладанне ад $300 000 з магчымасцю атрымання пастаяннага ВНЖ праз 5 гадоў.

5️⃣ Адукацыя
- на тэрмін ад 6 месяцаў да 1 года
- пры змене месца вучобы звяртацца наноў
- Вучоба ў акрэдытаванай школе ці ВНУ.
- Пацвярджэнне фінансавай забяспечанасці (ад 4 000 лары).

6️⃣ Уз’яднанне сям’і
- На падставе ВНЖ чальца сям’і, у тым ліку калі ў вашых чальцоў сям'і ВНЖ па адукацыі (школа, ВНУ)

Калі ў вас ёсць пытанні ці патрэбна дапамога з афармленнем дакументаў, пішыце ў чат, камандзе адмінаў ці
грузінскай юрыдычнай арганізацыі "Rights Georgia"
📞
+995 (32) 299 88 56
📧 rightsgeorgia@gmail.com

ЧатТГ | Facebook | Instagram


4 студзеня (у суботу) запрашаем вас на майстар-клас "Твая зорка"
🥳Дзеткам 10+ таксама можна!

Батумі

✨У вас засталіся рэшткі прыгожай пражы? Зробім з яе калядную рамку для фота!

🤩Гэтай цудоўнай зорачкай вы зможаце ўпрыгожыць свой дом або выкарыстаць у якасці падарунка. Яе можна будзе павесіць ці прымагнітыць, напрыклад, да лядоўні.

🗣У 18:00 таксама разбяром некалькі калядных спеваў, якія па традыцыі спявалі на Крывыя вечары. Майстар-клас правядзе Воля Міхнавец @volka_m.

❗️Для рэгістрацыі пішыце ў ЛС! Колькасць месцаў абмежавана!

Сустракаемся:
🕞4.01.2025 у 16:00
📍Granat Space па адрасе: вул. Джавахішвілі, 52а

Што ўваходзіць у кошт:
🙌ўсе матэрыялы прадастаўляюцца,
🤍базавая пража - белая,
❤️прыносьце свае любімыя колеры нітак з сабой.

💰25 лары: 1 зорка, 1 алка-/ безалкагольны глінтвейн;

💸45 лары: 2 зоркі, 1 алка-/ безалкагольны глінтвейн, занятак па традыцыйных беларускіх спевах.

🌟Пабачымся на майстар-класе!


Сёння дзень лёсу - Бедоба!

2 студзеня ў Грузіі адзначаюць Бедобу – Дзень лёсу (ад грузінскага слова «бедзі» – «лёс»). Лічыцца, што год пройдзе так, як вы правядзеце гэты дзень, а чалавек, які першы ўвойдзе ў ваш дом – меквле – прынясе з сабой поспех і шчасце.

🕊 На Бедобу не варта сумнявацца, сварыцца, спрачацца ці пазычаць грошы. У гэты дзень прынята сустракацца з блізкімі, дарыць падарункі і шчодра частаваць гасцей.

🥧 Асаблівая традыцыя ў Самцхе-Джавахеці – пекчы хлеб «басіла» з манеткай ці ў форме чалавечка. Раней Новы год у Грузіі называлі «Днём Басілі» (Васіля Вялікага), бо 1 студзеня праваслаўная царква адзначае дзень гэтага святога.

ℹ️ Традыцыі свята:
- Адзенне павінна быць чыстым і прыгожым.
- Працаваць, злавацца, крыўдзіць кагосьці або сварыцца – забаронена.
- Нельга хвораму ляжаць у ложку і наракаць на лёс.
- Пазбягайце негатыву і імкніцеся рабіць толькі добрыя ўчынкі.

Грузіны вераць, што ў гэты дзень закладваецца аснова для поспеху і шчасця на ўвесь год. Дарэчы, святкаванне працягваецца і 15 студзеня, у другі дзень пасля Новага года па старым стылі.

Няхай ваш лёс заўсёды будзе светлым!


ЧатТГ | Facebook | Instagram


🥂🎄Навагоднія традыцыі ў Грузіі

🎉Сямейны стол
У Грузіі Новы год — гэта не проста свята, а час для вялікай сямейнай сустрэчы. Традыцыйна яго адзначаюць дома, у коле блізкіх. За святочным сталом збіраюцца ўсе пакаленні, каб разам сустрэць новы год, загадаць жаданні і падзякаваць за тое, што яны разам.

🥗Навагоднія стравы
На святочным стале грузінаў асаблівае месца займае сацыві — соус з грэцкіх арэхаў з
мясам птушкі. Таксама гатуюць баклажаны з арэхамі, запечанага парася і традыцыйныя ласункі — гозінакі і чурчхелу.

🥳«Меквле» — першы госць года
Паводле традыцыі, першым госцем у новым годзе павінен стаць меквле. Гэты чалавек прыносіць у дом шчасце і дабрабыт. Яго ролю давяраюць таму, хто, на думку сям’і, прынясе поспех.

🎅Грузінскі Дзед Мароз
Грузінскі Дзед Мароз — Тоўліс Бабуа (Снежны дзед) — родам са Сванетыі. Ён носіць чоху, бурку і сванскую шапачку, а яго вобраз увасабляе дух традыцый.

🎀Чычылакі — грузінская ялінка
Замест звыклай ялінкі ў Грузіі ставяць чычылакі — дрэўца з арэшніку. Яго ўпрыгожваюць ласункамі і садавіной, а пасля святаў спальваюць, каб пазбавіцца ад негатыву мінулага года.

Грузінскі Новы год — гэта гармонія сямейнага цяпла, духу традыцый і веры ў шчаслівы год, які чакае наперадзе.

ЧатТГ | Facebook | Instagram


Вітаем, шаноўныя чытачы!

🔔Каманда нашага каналу шчыра віншуе вас з надыходзячым Новым 2025 годам!

❄️Год, які сыходзіць, быў сапраўды няпростым для тых, хто вымушаны быў пераехаць у Сакартвэла. Палітычная нестабільнасць, барацьба беларусаў за свае правы, адмовы ва ўездзе ў краіну і іншыя выпрабаванні… Але мы ўсё вытрымалі! Мы не здаліся і працягваем рухацца наперад.

💛Няхай Новы год прынясе вам сілы, веру ў сябе і поспех ва ўсіх пачынаннях. Разам мы — сіла!

З Новым годам!
Жыве Беларусь!
Сакартвэла гаўмарджос!


ЧатТГ | Facebook | Instagram


✨🇬🇪 Навагоднія віншаванні і пажаданні: беларуска-грузінскі размоўнік

Мы падрыхтавалі размоўнік, каб вы змаглі павіншаваць сваіх сяброў і суседзяў на грузінскай мове.

🎉 Грузінскія фразы для віншаванняў:
🔸 გილოცავთ • гілоцавт’ — віншую
«Віншую з Раством і Новым годам!» — გილოცავთ შობა-ახალ წელს! • гілоцавт’ шоба-ахал ц’элс
🔸 შობა • шоба — Раство

ახალი წელი • ахалі ц’элі — Новы год

❤️ Выразы для пажаданняў:
🔸გისურვებთ • гісурвэбт’ — зычу
«Зычу шчасця» — გისურვებთ ბედნიერებას • гисурвэбт’ бэдниэрэбас
🔸ჯანმრთელობას • джанмрт’элобас — здароўя
🔸წარმატებას • ц’армат’эбас — поспеху

🥂 Для святочнага тосту:
🔸გაუმარჯოს • гаумарджос — хай жыве

💬 «Зычым усім здароўя і шмат добрых дзён у новым годзе!»
— ყველას ვუსურვებთ ჯანმრთელობას და ბევრ კარგ დღეს ახალ წელს!
• кх’вэлас вусурвэбт’ джанмрт’элобас да бэвр к’арг дгхэс ахал ц’элс

Болей выразаў і словаў тут:
Грузінская мова ч.1
Грузінская мова ч.2
Грузінская мова ч.3
Грузінская мова ч.4
Грузінская мова ч.5
Грузінская мова ч.6
Грузінская мова ч.7
Грузінская мова ч.8

Са святамі! 🎄
Сакартвэла Гаўмарджос і Жыве Беларусь!


ЧатТГ | Facebook | Instagram


🌠✍️Як вызнычыцца з вынікамі года? Рэкамендацыі псіхалагіні.

Канец года — гэта час, калі варта спыніцца і задумацца пра тое, што ўжо зроблена. Але такі аналіз можа быць як натхняльным, так і эмацыйна складаным.

Разам з псіхалагіняй, гештальт-тэрапеўткай Таццянай мы падрыхтавалі пост з некаторымі крокамі, якія дапамогуць вам зрабіць гэта свядома і з карысцю:

1️⃣ Знайдзіце час для сябе 🕰
Прысвяціце вечар разважанням: вазьміце нататнік ці адкрыйце запісы на тэлефоне. Галоўнае — спакой і канцэнтрацыя.

2️⃣ Падзяліце год на сферы 🗂
Напрыклад: праца, здароўе, стасункі, асабісты рост. У кожнай з іх адзначце тое, што атрымалася, і тое, што можна палепшыць.

3️⃣ Засведчыце свае поспехі 🏆
Нават калі год быў цяжкім, знайдзіце тое, чым можна ганарыцца. Часам дастаткова сказаць сабе: «Я гэта зрабіў_ла» — і гэта ўжо дасягненне.

4️⃣ Не судзіце сябе за памылкі⚖️
Лепш успрымайце іх як досвед. Спытайце сябе: якім рэчам гэта навучыла мяне?

5️⃣ Практыкуйце ўдзячнасць 💛
Знайдзіце моманты, за якія вы ўдзячныя: людзям, падзеям, сабе. Гэта дапаможа ўбачыць станоўчае нават у складаных сітуацыях.

6️⃣ Варта марыць пра будучыню ⭐️
Завяршэнне года — добры час для фармулёўкі жаданняў і планаў. Запішыце тое, чаго хочацца, без жорсткіх тэрмінаў і самацэнзуры.

7️⃣ З клопатам аб сабе🫂
Падвядзенне вынікаў — гэта не гонка за ідэалам, а магчымасць убачыць свой шлях і ацаніць сябе з любоўю.

💫 Ваш досвед кожнага года каштоўны і непаўторны!

ЧатТГ | Facebook | Instagram

20 last posts shown.