Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian


Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус - яднанне Беларускіх дабраахвотнікаў для выканання баявых задач і фармавання ваярскага Братэрства.
Пытанні далучэння, СМІ, супрацы: @BDK_UA_bot
Чат-бот: @bdkfeedback_bot
Чат: https://t.me/+sE6ugBpMxqY5ZmEy

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Statistics
Posts filter


Forward from: ГЦУ "ТЭРОР"
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Вітаем!

Не паспелі міргнуць, як скончылася восень, а зіма ўзяла сваё — разбітыя грунтовыя дарогі замерзлі і даюць мажлівасць для манэўраў на брані… Праціўнік упіраецца ў абарону нашых баявых парадкаў і ціхмяна гіне. Мавік 3Т — праваднік Смерці — знаходзіць усіх тых, хто спадзяваўся схавацца пад галінкамі вечназялёных соснаў, а акупаваныя дамы хаваюць захопнікаў жыўцэм.

Але тое — лірыка 😉 Мы неяк ужо даўно не давалі пра сябе звестак. За што выбачаемся. Былі занятыя асноўным відам нашай дзейнасці — вайною. Часу ні на што іншае не хапала, як не хапае й цяпер. Такія нашыя прыярытэты: адпачатку праца, усё іншае — пазней, калі мае сэнс.

Дзелімся з вамі кадрамі з нашай Асенняй Кампаніі на адной з гарачых дзялянак фронту. Асабовы склад цэлы і толькі пачаў падмярзаць у асеннім рыштунку.

#ГЦУ_ТЭРОР


У пачатку 2023 года БДК меў патрэбу ў аўтобусе для падвозу рэкрутаў на палігон. Тады адзін з беларускіх дабраахвотнікаў набыў жоўтага Багдана за 3250 даляраў са сваіх ашчаджанняў.

Дзякуючы Фонду Хелен Мінскай хоць і не адразу, але ўдалося павярнуць байцу гэтыя сродкі:
2800 даляраў фонд пераслаў непасрэдна на картку байца і 450 даляраў (18 000 грн.) на рахунак БФ «Добровольчий корпус».

Мы дзякуем усім, хто зрабіў свой унёсак у набыццё аўтобуса. Асабліва спадарыне Алене Вінніцкай з беларускай дыяспары ў Даніі, якая штомесяц данаціла нам.

На жаль, праз два гады эксплуатацыі наш Багдан стаміўся і ўжо не падлягае рамонту. Аднак за гэты час ён не толькі вазіў хлопцаў на стрэльбы, але нават паўдзельнічаў у некалькіх паспяховых аперацыях.

БДК | ПАДТРЫМАЦЬ

2.7k 3 10 1 157

Беларускі дабраахвотніцкі корпус уважліва сочыць за падзеямі ў Сакартвело. Мы выказваем сваю падтрымку картвэлам словам і справай!

«Беларусь, Украіна, Сакартвэла - разам да волі праз перамогу!»

«Беларускія і картвэльскія ваяры здабываюць волю нацый ва Украіне!»

«Ладзьце супраціў „рускаму міру“ - зберажыце сваіх дзяцей ад рабства!»

Магчыма, дзесьці ў пажаданнях мы зрабілі памылкі ў тэксце. Нашыя шчырыя зычанні не дапусціць тых памылак, што не далі нам скінуць расейскае ярмо ў 2020 годзе.

Жыве Беларусь! Слава Украіне! Сакартвэлас Гаўмарджос!

БДК | ДАЛУЧАЙСЯ


Forward from: Выведка «ТЭРОР»
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Выведка - гэта ў тым ліку валоданне ўсіма відамі зброі, якія толькі можна сустрэць на вайне, а таксама ўменне выкарыстаць іх у самых немагчымых абставінах. Калі ў вас такія настаўнікі, як ГЦУ «Тэрор», мінамёты ды артылерыя дакладна будзе ў пераліку асвоенай зброі. З прафесыйным святам вас, шляхта! З днём артылерыста!

Шляхце гонар 🇧🇾 рабам жах!


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
На жаль, легендарны сярод Беларускага дабраахвотніцкага корпуса Нісан Пасфайндэр на дадзены момант пашкоджаны, таму мы пакуль не можам рабіць на ім сафары на акупантаў. Для аднаўлення аўтамабіля нам трэба сабраць 100.000 грыўняў. У рамонце таксама мае патрэбу іншы аўтамабіль – тылавы Audi, які ужо знаходзіца на СТА. Ён хоць і не баявы, але вельмі дапамагае нам выконваць «папяровую» працу.

https://send.monobank.ua/jar/6frvhjw7GU

Кожная ваша грыўня дапаможа нам аднавіць аўтапарк, каб мы маглі працягваць вынішчаць нашых з вамі неадэкватных суседзяў.

БДК | ДАЛУЧАЙСЯ

30k 7 48 3 184

На Майдане Незалежнасці прайшло развітанне з загінулымі ваярамі Беларускага дабраахвотніцкага корпусу Харрысам Рычардам Дзінам (Caveman) ды Бэрдэтам Янам Патрыкам (Nasty).

Хлопцы ваявалі ў складзе інтэрнацыянальнай групы БДК, пад кіраўніцтвам беларускага камандзіра. Нажаль, мы да гэтага часу ня можам разпавесці ягонае імя, як і ўсе абставіны тых трагічных падзей. Пасля сваёй апошняй задачы палеглыя героі ўключаны ў склад АСП «Тэрор».

Хлопцы не маглі заплюшчваць вочы на злачынствы расеян супраць жанчын, дзяцей, сталых людзей ва Украіне. Таму бяз сумневаў прыехалі ва Украіну, каб на ўзброеннае ўварвання пуцінскіх псоў, адказаць зброяй.

Харрыс быў прафесійным вайскоўцам. Адказным і выканаўчым спецыялістам. Бэрдэт не меў такой вайсковай падрыхтоўкі. Але меў ня менш вялікае ды шчырае сэрца. У Бэрдэта засталася нарачоная ва Украіне, ёй перадалі сцяг «Тэрор». Другі сцяг будзе пераданы родным Харрысса ў ЗША. Целы дабраахвотнікаў будуць дастаўленыя на радзіму і пахаваныя з усіма ўшанаваннямі. Шляхце гонар!

5.2k 5 49 10 274

Forward from: Выведка «ТЭРОР»
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Учора, у Дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча, расклалі пад ёлкі «падарункі» підарам.

Сёння вітаем Беларусь з 104-й гадавінай адкрыцця Слуцкага фронту БНР, так сама вядомага як Слуцкі збройны чын!

«У момант самаазначэньня ўсіх народаў і змаганьня іх за сваю самастойнасьць і свабоду Беларуская Рада Случчыны выконвае волю сялянства, паслаўшага яе і даверыўшага ёй абарону незалежнасьці нашае бацькаўшчыны Беларусі, заяўляе ўсяму сьвету аб дамаганьнях-намерах беларускага сялянства аб тым, што Беларусь павінна быць вольнай незалежнай рэспублікай у яе этнаграфічных межах.

Абвяшчаючы аб гэтым і, зьяўляючыся выразіцелкай волі народу, Слуцкая Рада дэкляруе цьвёрда стаяць за незалежнасьць роднай Беларусі і бараніць інтарэсы сялянства ад гвалту збоку чужаземных захопнікаў і ў выпадку патрэбы, нават, сілаю аружжа, нягледзячы на колькасную перавагу ворага, думаючы, што наша справа — справа праўдзівая, а праўда заўсёды закрасуе.»


Шляхце гонар 🇧🇾 рабам жах!


Forward from: ГЦУ "ТЭРОР"
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
„Сцеражыцеся ўласнікаў свінафермаў! Цела вагою ў 200 фунтаў свінні зжаруць за 8 хвілін“. ©️

У вядомым фільме размова ішла пра 16 свіней. Але ў нас менш. Увага пытанне: колькі треба коцікаў, каб яны з’елі сярэднестатыстычнага расейца?🐷

*Кадры ад сумежнікаў ды нашай аэрарозвідкі.

3.9k 0 23 3 134

Forward from: Выведка «ТЭРОР»
26 лістапада 1930 года нарадзіўся Уладзімір Караткевіч.

Шляхце гонар
🇧🇾 рабам жах!


Forward from: Беларускi крызiсны цэнтр у Львове
Дзякуй за давер беларускім добраахвотнікам, байцам Беларускага Добраахвотніцкага Корпуса!

Сёння нам у музей "Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы" быў перададзены помнік беларускаму герою, "Герою Украіны" Міхасю Жызнеўскаму.
Нагадваем, што помнік быў знесены ў Кіеве ў 2023 годзе і знойдзены беларускімі добраахвотнікамі батальёна «Тэрор». Увесь гэты час ён знаходзіўся ў іх на захоўванні і зараз яны прынялі рашэнне яго перадаць нам у музей.

Музей гэта не тое месца, дзе павінен стаяць помнік Герою, але ў сувязі з сітуацыяй, якая склалася, для нас гэта вялікі гонар.

Мы спадзяемся, што помнік у бліжэйшы час зойме сваё дастойнае месца і нашы экспанаты прысвечаныя сучасным нацыянальным беларускім Героям, тым хто аддаў свае жыцці ва Украіне ў барацьбе з расійскай імперыяй будуць перавезены ў Нацыянальны музей свабоднай, незалежнай Беларусі.

Праз некалькі дзён помнік Героя будзе ўжо ў Львове і ў музеі "Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы" з'явіцца яшчэ адзін экспанат.

Героі жывыя пакуль пра іх жыве памяць!

4.7k 0 12 2 213

Выказваем шчырую падзяку стралецкаму спартыўнаму клубу @mullerarms, а таксама яго супольнасці за дапамогу.

У рамках каворкінгу HELL OF A WIN суполцы ўдалося сабраць больш за 1 180 000 грн. 200 000 ад гэтых сродкаў Muller Arms перавялі на дапамогу БДК.

Дзякуючы іх падтрымцы мы замовілі ўжо другі РЭБ, які ўратуе не аднаго ваяра на шляху да Масквы.

Акрамя эканамічнага фронту Muller Arms трымае іншы — ідэалагічны. Гэта не проста стралецкі клуб па інтарэсах. Гэта супольнасць, якая стварае сваю філасофію ды культуру працы са зброяй.

Яшчэ раз шчыра дзякуем за падтрымку!

БДК | ДАЛУЧАЙСЯ

6.2k 2 17 1 140

Гэта была легендарная старонка станаўлення беларускага добраахвотніцкага руху.

Большасць з тых, хто застаўся жывым пасля ўсіх выпрабаванняў вайной, працягваюць з гонарам выконваць баявыя задачы ў складзе БДК.

Вы можаце сачыць за старонкамі спецыялістаў з Тэрору на іх спецыялізаваных старонках, якія мы будзем рэпосціць на нашым канале.

Шляхце гонар!


Forward from: ГЦУ "ТЭРОР"
1- Вельмі утульная бетонка, у якой частка ўдзельнікаў марша начавала.

2- Калі мы казалі пра сьлёзы на вачах мясцовых жыхароў- не брахалі. Гэтыя моманты колюць сэрца, і калі праз некалі гадоў успамінаеш такое — разумееш, што ўсё была зроблена недарма.

#Херсонскі_марш
#Сваімі_вачамі


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Два гады таму (11.11.2022) было вызвылена правабярэжжа Херсоншчыны. І зараз на плошчы Херсона стаяць сцягі падраздзяленняў, якія працавалі на гэтым напрамку, сярод іх - 28 ОМБр, 35 ОБрМП, 59 ОМПБр, 61 ОМБр, 63 ОМБр, 126 ОБрТрО, ССО, ЦСО «А», БДК спецпадраздзялення Цімура ГУР МА та іншыя.

Падчас Херсонскага контрнаступлення мы дайшлі да Дняпра без адзінай сутычкі. Адступалі підары хутка, практычна без баёў. Аднак, каб гэта стала магчымым, нашыя байцы разам з украінскімі амаль год змагаліся за кожны метр зямлі.

На гэтым архіўным відэа Павал «Борт» Горбач, легендарны камандзір групы выведкі АСП «Тэрор», расказвае пра першыя баі беларускіх добраахвотнікаў на Паўднёвым напрамку, у раёне вёскі Аляксандраўка, ды пра тое, як не менш легендарны беларускі выведнік Павал «Волат» Суслаў разам з баявым камандзірам з Замежнага легіёна, змаглі вывесці з акружэння некалькі дзясяткаў украінскіх вайскоўцаў.

Нажаль, Волата і Барта ужо няма з намі, аднак памяць аб нашых героях жыве вечна.

Поўнае відэа: https://www.youtube.com/watch?v=jyWhgIWm-ro

P.S. Відэа было знята фотографам NV Наталляй Кравчук для Euroradio праз некалькі дзен пасля вызвалення Херсона. Гэта адзіная журналістка, якая адгукнулася на наша запрашэнне.

БДК | ДАЛУЧАЙСЯ

31k 9 46 2 179

Forward from: Olenivka Community
Надсилаємо подарунки за підтримку БДК 💖

Ми, Олександра та Олена, запускаємо розіграш пакунків для всіх, хто задонатить від 100 грн на потреби Білоруського добровольчого корпусу.

Наша ціль: 100 тис. грн

https://send.monobank.ua/jar/3UKrgJueWP

За кожні 100 грн ви отримаєте один номерок для участі. Якщо надсилаєте кошти не з Монобанку, обовʼязково вкажіть ПІБ і номер телефону у коментарі до переказу – інакше система не долучить вас до розіграшу. 

Перший пакунок розіграємо, коли досягнемо 50 тис., а другий – 100 тис. Крім того, ще будуть проміжні розіграші. Долучайтесь і стежте за анонсами на наших сторінках ✨

Дякуємо за подарунки Номеру дому, Маслотому, Лілії Боднар та пані Анні

За дизайн дякуємо Лєні Шуліці

🔎 Звіт щодо використання зібраних коштів – на офіційному каналі БДК та на каналі його командира «Гени»

|Instagram| Twitter| Facebook| TikTokI linkedinI


Выведваем. Па пракладзеных да підарскіх пазіцыяў шляхах ўвесь час працуе іхняя артылерыя, палююць дроны. Падыходзім на агнявыя кантакты ўсутыч. Знішчаем.

Часцей за ўсё ад параненняў страждаюць ногі. Гэты раз зноў не выключэнне. Дапамагчы хутчэй аднавіцца нашым хлопцам можаш і ты:

https://send.monobank.ua/jar/3BrfQYG5xW

БДК | ДАЛУЧАЙСЯ


Тактычная медыцына можа спатрэбіцца ў любы момант, пры любых абставінах.

БДК | ДАЛУЧАЙСЯ


Forward from: ✙DeepState✙🇺🇦
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
🔥Зведений загін «Б.Г.» при кримському управлінні СБУ поділилися архівними кадрами спільної роботи з ГУР по ураженню місць зосередження кацапів на Кінбурнській косі

📍 deepstatemap.live/#16/46.5344878/31.5853286

Мапа🛑Блог🛑Написати нам🛑 ЗСУHelp🛑Магазин🛑Донат


Сёння Руслан Куруляк мог бы святкаваць свой дзень нараджэння.

Ён з'явіўся на свет 30 кастрычніка 1989 года ў г. Жытоміры. Быў заўзятарам футбольных клубаў «Палессе» (Жытомір) і «Дынама» (Кіеў).

У 2014 годзе Руслан, як актыўны ўдзельнік фанацкага руху і проста свядомы грамадзянін, удзельнічаў у супрацьстаянні з тагачаснымі крымінальнымі ўладамі. Быў камандзірам «Правага сектара» ў Жытомірскай вобласці, удзельнічаў у штурме мясцовай дзяржадміністрацыі 19 лютага 2014 года.

У красавіку 2014 года пайшоў добраахвотнікам на фронт, абараняў тэрытарыяльную цэласнасць Украіны ў шэрагах «Азова».

З пачаткам поўнамаштабнай вайны «Абломаў» удзельнічаў у абароне сталіцы. Пазней далучыўся да АСП «Тэрор» Беларускага добраахвотніцкага корпуса спецпадраздзялення Цімура ГУР МА Украіны.

Руслан Куруляк загінуў 24 студзеня 2023 года падчас выканання баявога задання ў тыле ворага, у раёне Новай Кахоўкі, што ў Херсонскай вобласці. Гэта была першая аперацыя, калі ўкраінскія вайскоўцы высадзіліся на акупаваны, левы бераг Дняпра.

Вечны гонар!

7.7k 1 12 1 217

Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Сузаснавальнік БДК «Гена» ў інтэрвʼю на «Ісландыя» падзяліўся думкамі пра Лукашэнку, Ціханаўскую ды інтэрвенцыю ў Беларусь.

БДК | ДАЛУЧАЙСЯ

4.9k 4 27 5 168
20 last posts shown.