Репост из: Мая Краіна Беларусь
Мова - гэта не толькі сродак зносін
Гэты факт відавочны для адукаваных і свядомых людзей. Аднак абаронцы расейскай мовы часта карыстаюцца фразай, што "язык - это только средство коммуникации". Аднак гэта абсалютна не так.
- крыніца: Беларуская мова (навучальны дапаможнік для студэнтаў медыцынскіх ВНУ). Аўтар. В. Кліменка.
Гэты факт відавочны для адукаваных і свядомых людзей. Аднак абаронцы расейскай мовы часта карыстаюцца фразай, што "язык - это только средство коммуникации". Аднак гэта абсалютна не так.
Мова выступае як фактар аб’яднання нацыi, праз яе кожны чалавек усведамляе сваю далучанасць да народа. Гэта этнічная функцыя мовы. Акрамя таго, мова выконвае такiя функцыi, як камунiкатыўная, пазнавальная, намiнатыўная, экспрэсiўная, эстэтычная i iнш.
Камунiкатыўная ― гэта функцыя зносiн, узаемапаразумення памiж людзьмi. Пазнавальная функцыя мовы праяўляецца ў тым, што веды, вопыт чалавецтва фiксуюцца, назапашваюцца i абагульняюцца з дапамогай мовы. Адлюстраванне свядомасцю чалавека рэчаiснасцi ў адзiнках мовы – словах – указвае на намiнатыўную функцыю мовы, функцыю называння. Выражаючы пачуццi чалавека, мова выконвае экспрэсiўную функцыю. Эстэтычная функцыя рэалiзуецца ў лепшых узорах выкарыстання мовы ― у мастацкай прозе, паэзii, красамоўстве.
- крыніца: Беларуская мова (навучальны дапаможнік для студэнтаў медыцынскіх ВНУ). Аўтар. В. Кліменка.