Репост из: Мая Краіна Беларусь
❗️Атрад "Пагоня" выказаўся наконт сённяшняй навіны пра стварэнне "палка Пагоня"
«У сувязі са з'яўленнем ініцыятывы па стварэнні "палка Пагоня" да нас пачалі паступаць пытанні, ці не маем мы да яго дачыненне? Не, не маем. Ні людзі, якія ў свой час былі ў Атрадзе "Пагоня", ні валанцёры з Грамадскага сектара Атраду "Пагоня" не маюць дачынення да гэтай крыху дзіўнай ініцыятывы. Крыху дзіўнай, бо за больш чым месяц ад пачатку вайны беларусы паспелі стварыць сваё нацыянальнае падраздзяленне- Батальён Кастуся Каліноўскага. Падраздзяленне створана, удзельнічае ў абароне Украіны, нясе гераічныя страты. І мы лічым, што менавіта вакол дапамогі батальёну Кастуся Каліноўскага беларусы мусяць згуртавацца ў гэтыя дні».
Адзначым, што грамадскі сектар атраду "Пагоня" — гэта грамадская арганізацыя, якая займаецца дапамогай беларускім добраахвотнікам ва Украіне. Атрад “Пагоня” быў створаны ў чэрвені 2014-га першымі беларускімі дабраахвотнікамі на баку Украіны.