с
сергей
Репост из: BELARUSIUM
Вядомы зараз гістарычны герб Барысава быў нададзены месту 14 чэрвеня 1792 г. каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім: «у срэбным полі брама, паміж дзьвюма вежамі над брамай постаць сьвятога Пётры з двума ключамі ў руцэ».
Дарэчы, дзякуючы таму, што каляровая гербавая выява з гэтага прывілея апублікавана, ёсць магчымасьць вызначыць некаторыя яе асаблівасьці, страчаныя ў пазьнейшых варыянтах барысаўскага герба. У прыватнасьці, усяго праз чатыры з паловай гады, 22 студзеня 1796 г., імпэратрыцай Кацярынай Другой зацьвярджаецца, як падкрэсьлівалася, такі ж самы герб, дадзены менавіта «Польским Королем Станиславом Августом: две военные башни с воротами, между ними поставленными в серебряном поле, а над оными виден Святой Пётр, Апостол, на облаке стоящий, который в правой руке держит ключи».
Паштоўка з выявай герба Барысава ды герб Барысава зь вялікакняскага прывілею 1792 году.