Арт Сядзіба


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Блоги


«Арт Сядзіба» стварае попыт на беларускую мову і будуе бяспечнае асяроддзе для яе выкарыстоўвання, аб'ядноўваючы актыўную і творчую моладзь.

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Блоги
Статистика
Фильтр публикаций


Арт Сядзібе 10 гадоў і на гэтым усё?

Праўда, на гэтым усё!
Па прычыне таго, што мы знаходзімся ў стадыі ліквідацыі, а яшчэ неўзабаве прымуць закон аб адказнасці за дзейнасць арганізацый, якія ліквідаваныя, мы прынялі рашэнне не працягваць дзейнасць.
Дзякуем усім, хто быў з намі ўсе гэтыя гады.

Мы вас любім!
#artsiadziba10hod


#artsiadziba10hod

2016 год, «Арт Сядзіба» выпускае настолкі па-беларуску. У свет з'яўляюцца гульня ў асацыяцыі «КАЗАЧНІК», а таксама эканамічныя гульня «БАГАЧ».
Гульня «БАГАЧ» звязана з беларускай гісторыяй. Падзеі адбываюцца ў пачатку ХІХ ст. у Менску, які падчас гульні становіцца сталіцай Вялікага княства Літоўскага. Мясцовыя жыхары вядуць эканамічную барацьбу за лепшыя часткі горада. Вы ў гульні – малады магнат, ад вас залежыць, на якой з вуліц першымі паўстануць прыбытковыя дамы і гатэлі.




На гэтым тыдні праходзіць беларуска-яўрэйскі фестываль, у межах якога з’явіліся беларускамоўныя стыкеры.

Поўная праграма фэста: https://belarusianjewish.com/




#artsiadziba10hod

У 2016-2017 годзе «Арт Сядзіба» і Федэрацыя футбола Беларусі правялі праект «Мова — Музыка — Футбол». Некалькі месяцаў цягнуўся творчы конкурс з песнямі, якія падымаюць патрыятычны дух на спартовых спаборніцтвах, пасля выйшаў альбом з песнямі беларускіх музыкаў пра футбол. Вынікам праекта стаў фінал творчага конкурса на стадыёне ў Гародні. Пераможцам конкурса, гурту Laurynienka быў зняты кліп на «Гэй, малады!»: https://youtu.be/_gVb6xvmhtk




#artsiadziba10hod

22 лютага 2015 года «Арт Сядзіба» зладзіла першае вялікае «Свята роднай мовы». Гэта была і музычная сцэна і кірмаш, і гульнятэка, некалькі заляў і амаль тысяча наведвальнікаў. Пасля 2015 года «Арт Сядзіба» пачала традыцыйна святкаваць Дзень роднай мовы канцэртамі і фестывалямі. Самы вялікі фестываль ў 2020 годзе наведала амаль 6 тысяч чалавек.


#artsiadziba10hod

У 2015 годзе «Арт Сядзіба» паставіла свой першы спектакль «Браніслаў. Сцэны з жыцця ды сноў».
Спектакль прысвечаны Браніславу Тарашкевічу, выдатнаму навукоўцу, беларускаму дзеячу, чалавеку ахвярнаму і адважнаму.

Спектакль быў паказаны 11 разоў, у 2016 займеў цяжкасці з паказамі ў БДУ. Але пасля паказы паспяхова прайшлі ў Вільні, Гомлі, Пружанах і Менску.

13 лістапада 2017 «Браніслаў» адсвяткаваў на сцэне 2 гады.


#artsiadziba10hod

6 снежня 2014 года «Арт Сядзіба» правяла акцыю #беларускаястужка
У Мінску за адзін дзень было раздадзена 5 кіламетраў стужкі з нацыянальным арнаментам. Акцыя мела шалёны поспех, стужка скончылася ўдзень. Пасля гэтага дня стужкі пачалі прадавацца ва ўсіх гарадах Беларусі.

На фестывалі беларускамоўнай рэкламы Adnak! «Арт Сядзіба» атрымала дыплом з праектам #беларускаястужка


#artsiadziba10hod

У 2014 годзе «Арт Сядзіба» правяла два «Дні вышыванкі», якія наведала не адна тысяча чалавек. І стала зразумела, што попыт на нацыянальную сімволіку масавы. Вышыванкі і вышымайкі надзелі музычныя зоркі, спартсмены, акторы. Нацыянальныя арнаменты з’явіліся паўсюль: ад шкарпэтак да навагодняй ялінкі на галоўнай плошчы краіны. Вечарыны «Беларусам быць модна» праходзілі ў гламурных клубах сталіцы.


Нядаўна мы пачалі знаёміць вас з гісторыяй «Арт Сядзібы».
Сёння мы склалі для вас плэйліст з трэкаў, якія слухалі ў 2013-м: Петля, Akute і першы хіт Naviband https://vk.com/siadziba?w=wall-73027848_22048
#artsiadziba10hod


Репост из: Krumkachy
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Сумесна з нашымі сябрамі з «Арт Сядзібы» падрыхтавалі для вас невялікі падарунак 🔥

🎶 Да канца года на нашых матчах будзем разам слухаць найлепшыя беларускія песні конкурсу «Мова — Музыка — Футбол», які «Арт Сядзіба» праводзіла ў 2017 годзе!


Репост из: МОВА ТУТ
А вось і інструкцыя 😏

Показано 14 последних публикаций.

845

подписчиков
Статистика канала