HERaLab🐊


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Блоги


ІТ прафайлінг беларускага стану, радыяктыўны рэйтынг і аналітыка. Іфармацыйная Бяспека (ІБ). "White Hat SEO" #IT_Revolution Пішыце: spadarbot@protonmail.com Спасылка https://t.me/joinchat/AAAAAE_5SJE79TwKubooEw

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Блоги
Статистика
Фильтр публикаций




Репост из: @WirexbelBot
👍🏻 Каб прагаласаваць за беламову на канале Лукавых навін (ОНТ) мноства разоў, дастаткова ўвайсці ў ваш браўзер, напрыклад Firefox Nightly. У Прыладах зайсці ў Налады> Прыватнасць і бяспека > Кукі і дадзеныя сайтаў > Выдаліць дадзеныя > Ачысціць. Перагрузіць браўзер і зноў увайсці па спасылке https://ont.by/programs/serial-telekanala-ont і прагаласаваць


📺 На апытанцы "Телеканала ОНТ" беларуская мова перамагае 👍🏻 https://ont.by/programs/serial-telekanala-ont


Репост из: MIKOLA - люблю свою страну.
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Які палёт стылю! Якое іскрамётнае востраслоўе! Шэкспіры з калгасу.

АНТшныя чэрці пагражаюць каналу "Чай з малінавым варэннем" крымінальнай адказнасцю за мем пра каронавірус.

Убогія халуі, проста агідна глядзець. Ахраніцелі грамадскага спакою і маралі, якія за нашыя грошы вучаць нас што можна а што нельга, проста згінце. Інфармацыйнай прасторы вы патрэбныя як карове сядло. Вашая каштоўнасць для беларусаў раўняецца нулю, колькі б бабла ў вас не ўлівалі.


👁‍🗨Еўракамісія хоча ўвесці забарону на тэхналогію распазнання твараў тэрмінам на 5 гадоў.
Еўрапейскі Звяз разглядае магчымасць забароны тэхналогіі распазнання твараў у грамадскіх месцах на тэрмін да пяці гадоў, каб даць час выпрацаваць спосабы прадухілення злоўжыванняў, злучаных з выкарыстаннем заснаваных на гэтай тэхналогіі сістэм. 🏴‍☠️Актывісты і праваабарончыя арганізацыі сустрэлі гэту навіну з захапленнем:
За тэрмін ад трох да пяці гадоў ЕС павінен будзе ацаніць наступствы тэхналогіі для абароны персанальных дадзеных насельніцтва і яго права на недатыкальнасць прыватнага жыцця.


🖤#IT_Revolution і Усталёўка Телеграм на ПК Калі.
Як гавораць адмыслоўцы ІБ “Для таго каб здабыць інфармацыю не трэба ўзломліваць ніякія сістэмы… “Сацыяльны іжэнірынг” усё зробіць!”




🥊Правілы адмыслоўца па інфа.бяспеке: "Калі вы зробіце абароненую інфраструктуру, на вас пачнуць нападаць фізічна" Як сабе абароніць звычайны айцішнік?#IT_Revolution
Так, “балончык” эфектыўная прылада! Крыніцы




🎢 Паводле штодзённай выбаркі Тэлеграм Аналітыкі, дзе публікуюцца рэйтынгавыя паблікі Беларускіх блогаў у тэлеграм, абраных машынным алгарытмам зыходзячы з вялікага ліку праглядаў і без парушэнняў ці абмежаванняў, высьветлілася вось такая статыстыка: 1295 праглядаў за 12 гадзін = 100%. Дзе каналы ранжыруюцца па поглядам: 56,91% - БССРаўцы і ватнікі; 30,27% - абыякавыя і матэрыялісты; 7,49% - анархісты; 5,33% - нацыяналісты. Вынік: толькі 12,82% чытачоў цікавяцца змаганнем за незалежнасць і свабоду ад усіх бед, а 56,91% - могуць падтрымаць Лукавага ў складаны час, астатнім 30,27% - заўсёды ўсё роўна. https://by.tgstat.com/posts/blogs


🕵🏻‍♂️Як дэананімізуюць апазіцыянераў і экстрэмістаў у Тэлеграм.
Курс па ананімнасці і бяспецы ў сеткі. Пасткі для хакераў і сацыяльных інжэнераў, маскаванне дадзеных, экстраннае знішчэнне інфармацыі, мастацтва ананімнасці, абыход любой цэнзуры. Спосабы ўсталявання асобы ўладальнікаў акаўнтаў Telegram і як ад іх абараніцца. Метады, якія працуюць, і метады, якія не працуюць. І помніце з ІБ: “Падрыхтаваны да бяды лезе ў бяду радзей чым не падрыхтаваны”. Працягваем рабіць айці-рэвалюцыі. Падрабязней чытаць тут.




Vzlamyvaem_Khakera_Chast_1_iz_3.pdf
1.2Мб
📚“Узломліваем хакера” White hat.
\\Жыццё ў абароне ад злоснага Сеціва і не парушаючы закону\\ Роджэр А.Грымс. Кніга для спампавання


👳🏻‍♂️Як кажуць спецы па інфа бяспеке: “Калі на вас яшчэ не напалі, значыць яшчэ засталіся іншыя меры ўплыву”
Адмыслоўцы Інфармацыйнай Бяспекі(IБ) ці хакеры у "Белых капелюшах", або “этычныя-хацкеры”, ХТО ЯНЫ?
Раскрывае нам кніга: “Узломліваем хакера”


Як хакеры адкрывалі вочы расейцам і ўсяму свету! Так, ад слоў спецыялістаў па Інфармацыйнай Бяспеке:"Як толькі сістэма дасягае пэўнага роўня складанасці, яна робіцца рэалізоўна ўразлівай". Працягваем рабіць аці-рэвалюцыі






👩‍💻Mozilla дадала дадатковага DNS-правайдара да сваёй рэалізацыі DNS-Over-HTTPS у Firefox. Гэта дае карыстачам Firefox больш магчымасці па выбары DoH-правайдара, які выкарыстоўваецца для бяспечнага пошуку DNS.

https://teletype.in/@drherbertwest/HJVqcI71U


🧠Псеўда-НЛП. Прыкладам, адзін з самых папулярных пастулатаў- "Кожны чалавек можа быць запраграмаваны". Аднак калі ў вас не атрымалася пераканаць чалавека ў чым-нібыта, адказ у нлпшнікаў будзе адзін - Вы дзеялі няправільна. А ўсе пытанні тыпу "Што пэўна было няправільнае? " "Як трэба слушна?" "І можа быць вы самі нам пакажаце?" застаюцца без выразнага адказу.
НЛП само па сабе нічога новага не адкрыла і не вынайшла. Многія ідэі, якія выкарыстоўваюцца ў НЛП былі вядомы даўным-даўно і паспяхова выкарыстоўваліся. Прыкладам, кожны добры журналіст ведае як трэба падаць тэкст, артыкул ці сюжэт, каб чытач ці глядач прасякнуў ідэяй, як выклікаць у чалавека пэўныя пачуцці і эмоцыі, і як пераканаць яго ў сваёй праўдзе. Кожны добры псіхолаг умее бачыць што хоча чалавек і чаго ён баіцца. Дый зусім кожны чалавек, які валодае эмпатыяй і дарункам пераканання, можа рабіць таксама самае што робіць нлпшнік. Заснавальнікі НЛП узялі некаторыя ўпадабаныя ім паняткі з псіха-лінгвістыкі і псіхалогіі, дадалі некалькі фішак і загарнулі ўсё ў прыгожую абгортку. І ўжо шмат гадоў гэты прадукт прадаецца пад маркай інавацыйнага і які прыносіць выгаду. Але дзела ў тым, што псіхалогія і псіхалінгвістыка валодаюць больш шырокімі ведамі і могуць даць чалавеку значна больш, чым такая псеўданавука.
Ці варта НЛП вывучаць? Калі вы харызматычны чалавек, лідар па пакліканні і людзі да вас цягнуцца, то НЛП вас нічому новаму не навучаць. А калі вы хочаце стаць такім чалавекам, то тут карысней будзе пачытаць добрыя кнігі па псіхалогіі і прамоўніцкім мастацтве...


🧠Сучасныя сістэмы бяспекі могуць абараніць дадзеныя практычна ад усяго, апроч чалавечага фактару. «Узламаць чалавека нашмат прасцей, чым кампутар, калі кампутары кіруюцца інструкцыямі, а людзі – паддаюцца эмоцыямі», – сцвярджае Кевін Мітнік адзін з самых знакамітых хакераў свету, асноўныя метады якога былі “сацыяльная інжынерыя”. Гэта самыя даступныя метады ўплыву на чалавечы фактар. Зараз многія палітыкі і бізнесоўцы з 90х часта ўспамінаюць якія яны добрыя НЛПшнікі, алеж яны уплывалі на людзей якія выйшлі з СССР цераз недахопу інфармацыыі, на сучаснага чалавека гэтая псеўда навука не працуе, калі ен толькі сам не паддаецца ўплыву з іншага боку. Калі вы супраціўляецеся - гэта ужо даказвае, што іх навыкі больш не працуюць.
НЛП - гэта такая псеўданавука пра тое, як уплываць на людзей, якія паддаюцца ўплыву. То бок у прынцыпе, тут можна абысціся і без НЛП. А псеўданавука гэта-таму што няма ніякіх навуковых довадаў, якія змаглі б пацвердзіць ці аспрэчыць асноўныя ідэі НЛП.

Показано 20 последних публикаций.

22

подписчиков
Статистика канала