Zrobleny ū Miensku


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Спорт


Афіцыйны канал актыўных фанатаў Дынама Менск|Калі вы лічыце, што якая-небудзь навіна тычыцца Нас - апублікуйце яе, мы разгледзім - @newsmim_bot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Спорт
Статистика
Фильтр публикаций


Спадарства! Момант чэмпіёнства заўсёды быў доўгачаканай і вельмі радаснай падзеяй. І мы ніколі б не падумалі, што настануць часы, калі ад гэтага не будзе ніякай радасці! «Дынама» вярнула тытул і абараніла яго, але дзесяткі нашых паплечнікаў за кратамі, вайна, якая забівае нашых хлопцаў, і падмочаная рэпутацыя клуба не дазваляюць нам атрымліваць асалоду ад гэтых поспехаў.

Дэмакратычныя СМІ ніколі не ставіліся да нашага Руху і нашага клуба станоўча. Зразумела чаму — нашы погляды на свет і яго лад, як костка ў горле для ўсіх бакоў: адны хочуць як мага хутчэй легчы пад «рускі свет», другія — праводзіць больш «вясёлкавых шэсцяў». І адным, і другім вельмі страшная ідэя Беларускай Нацыі як чагосьцi моцнага!

Мы не будзем спрачацца і абвяргаць сучасныя наратывы: «кабінетны чэмпіён…», але яшчэ раз хочам звярнуць увагу на тое, што на дадзены момант «Дынама» — гэта МЫ! І сёння, далёка ад Радзімы, гісторыю клуба пішам менавіта МЫ!

Куды больш нас непакоіць, што апошнім часам ідэолагі і прыстасаванцы рэжыму выкарыстоўваюць клуб у рознага кшталту палітычных акцыях. З гэтай нагоды хочацца звярнуцца да футбалістаў, трэнераў і супрацоўнікаў «Дынама». Мы ведаем, што сярод вас застаюцца годныя людзі. Не давайце гэтым мярзотнікам запляміць сябе і імя клуба. Як у 1940-50-я дынамаўскія футбалісты гулялі не за Цанаву, так і цяпер вы гуляеце не дзеля вусатай пачвары, а за тысячы заўзятараў. Не забывайцеся на гэта!

Напрыканцы звяртаемся да нашых паплечнікаў, якія знаходзяцца ў Беларусі. Мы ведаем, што ў хвіліны поспеху хочацца быць побач з клубам, як ніколі раней. Аднак, на жаль, актыўны сапорт у краіне цяпер немагчымы. Арганізатары так званага «новага сектара» – Рэвалюцыйная 3 і Казлова 6а. Пачвары з гэтых будынкаў катуюць і забіваюць нашых хлопцаў, але хтосьці лічыць магчымым шызіць пад іхную дудку. Заклікаем не асацыяваць гэтае смецце з нашым рухам. Памятайце пра сваё сумленне!

Разам і назаўжДы! Жыве Беларусь!


Фанаты менскага Дынама цалкам падтрымліваюць пазіцыю нашых сяброў. Маладзечанцы заўсёды былі сапраўднымі фанатамі і шчырымі патрыётамі

Заява hooligans&ultras Molo

Сапраўдныя фанаты Маладзечна віншуюць клюб!!! Наша падзяка трэнеру і камандзе за поспех, за гісторыю. Жадаем перамог у вышэйшай лізе!!!

P.S. Нажаль мы не можам падтрымліваць вас у сучасных рэаліях. Фанатызм - гэта не субкультура, гэта стыль жыцця!!!
Байкот працягваецца, ніхто яго не спыніць, пакуль не будуць пакараныя, тыя, хто адказны за смерць нашага сябра!!!
Сектар 12 заўсёды з Вамі, паважайце наш Горад, Клюб, Колеры, Радзіму!!!




Сення хлопцы з Леўскі Сафія падтрымалі барацьбу беларускага народа за Вольнасць! Дзякуем балгарскім братам!
Жыве Беларусь!
България над всичко!


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
На сектары аб'явіліся 2 нецвярозыя персанажы, якія паводзілі сябе абуральна і правакацыйна. На неаднаразовыя просьбы аб належных паводзінах на трыбуне, былі атрыманы адмоўныя адказы і дэманстратыўна і падбухторліва працягнуліся правакацыйныя дзеянні. Такім не месца на сектары

Афіцыйна сектар быў зачынены для праносу якіх-небудзь матэрыялаў. Таму, прыйшлося крыху скрэатывіць. У працэсе размовы з адным са сцюардаў, прыйшлі да рашэння аб тым, што аддамо ім для выгляду 1-2 часткі, каб яны паказалі бачнасць сваёй працы і на сектар не ўвайшла паліцыя і ўсё нашае мерапрыемства на гэтым не скончылася. Пасля матча гэтыя элементы нам вярнулі назад

Жадаем выказаць падзяку Беларускаму Дому ў Варшаве, які даў магчымасць выкарыстоўваць іх пляцоўку для падрыхтоўкі матэрыялаў на гульню

Dziękujemy przedstawicielom Legii za pomoc w kwestiach organizacyjnych i wsparcie na trybunach

Нагадваем важнасць падтрымкі нашых пабрацімаў ​​на франтах Украіны і ўсяго Ўкраінскага і Беларускага народа ў барацьбе супраць маскалёў

9k 1 59 6 64

Ну што, спадары, вось і прайшоў матч, у якім мы выступілі адзіным голасам вольнай Беларусі!

У першую чаргу, выказваем падзяку ўсім, хто далучыўся да дадзенага мерапрыемства і не застаўся сядзець дома, змагаючыся з сістэмай у інтэрнэце. Падзяка не толькі хлопцам з сектара і з розных Рухаў, але і Беларусам, якія прыйшлі на астатнія трыбуны стадыёна

На жаль, з нагоды некаторых абставін не ўдалося рэалізаваць усё задуманае. Але тым не менш, мы былі ўбачаны і пачуты! Яшчэ раз асобнае прывітанне додзікам з рб. Вядома, як і чакалася, не абышлося і без правакацый. Але, па праўдзе кажучы, гэта было нават смешна

Пераапранутыя курыца, якая не можа звязаць і двух слоў, і такі ж дурань, які скача каля яе. Самой сабой, пасля "ідэалагічнай" гутаркі і "канфіскацыі" анучы (якія ў наступным былі спалены), гэтая салодкая парачка рэціравалася


Репост из: БЕССМЕРТНЫЙ
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Гэта тоже не пакажуць па белТВ. 📺


Вось і надышоў той самы дзень Х, калі мы павінны выступіць адзіным механізмам і нагадаць свету, што ў Беларусі ўсё яшчэ пануе сапраўдны змрок

У нас не атрымалася здзейсніць усе свае планы па сумеснаму сектару, таму ўсіх запрашаем выказаць сваю пазіцыю са сваіх месцаў на стадыёне. Няхай увесь свет пачуе нашы галасы

Увесь фанацкі актыў, з якім была асобная сувязь, запрашаем далучыцца да нас на ўваходзе D1 і быць там у 17.45

❗️ Нагадваем яшчэ раз! Гэта не матч падтрымкі футбольнага клуба!!! Трэба быць поўным ідыётам, каб «заўзець» у такія моманты. Таму, калі нехта з вас збіраўся ісці менавіта з такімі думкамі – лепш заставайцеся дома… А ўсе годныя людзі – не забудзьце ўзяць з сабой БЧБ-сімволіку і атрыбутыку

Таксама на трыбуне будзе адно важнае правіла: ніякіх здымкаў i вiдэа! Не забывайце пра ананімнасць і канспірацыю

9k 1 74 15 46

Сябры! А 13-ай гадзіне (па польскім часе) чакайце абнаўлення інфармацыі адносна матча. І хутка распаўсюдзьце гэтую інфармацыю сярод тых, хто плануе наведаць стадыён.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
👆 Шырока вядомае відэа ў вузкіх колах

🤦‍♂ Ідыёты на нашым стадыёне ў 2024 годзе. Так калісьці гадоў 20 назад на нашым сектары можна было пачуць гэту песню, але гэты час сышоў і чуць яе сёння падчас вайны - гэта проста не адпавядае рэчаіснасці

🤷 Але чаго чакаць іншага ад тых людзей, якія не могуць увогуле нічога прыдумаць свайго і паўтараюць абсалютна ўсё што стваралі крэатыўныя хлопцы без дагляду зверху таварыша маёра. Белыя цішоткі, будаўнічыя камбінезоны, банер на 8 сакавіка для супернікаў - гэта ўсё ўжо частка бела-сіняй гісторый, якую сваімі бруднымі рукамі спрабуюць запэцкаць

❗️ Бацькі сачыце за сваімі дзецьмі, зараз на стадыёнах Беларусі няма добрых прыкладаў для пераймання

⚪️🔵 Дынама - гэта Мы! Better dead then red!

8.5k 2 55 17 53

Беларусы! Шмат з вас ужо ў курсе, што 7 лістапада ў Варшаве адбудзецца футбольны матч паміж Легіяй і Дынама. Само сабою разумеецца, ні пра які футбол і гаворцы не ідзе. Не кажучы ўжо пра падтрымку рэжымнага прадпрыемства

Гэты матч – лепшая магчымасць нагадаць свету пра тое, што адбываецца з Беларуссю, у Беларусі…
У звязку з гэтым аб'яўляецца агульны збор на гульню! Усе адэкватныя і здравыя Беларусы павінны выказацца!

З мэтай бяспекі пакуль не можам расказаць усе планы і мерапрыемствы. Але адно ўжо можна сказаць дакладна: купляйце квіткі на стадыён (на кожны сектар, на кожныя месцы), бярыце як мага больш сцягоў і атрыбутыкі НАШЫХ колераў, і не забывайце пра прыватнасць (каптуры, цёмныя акуляры, маскі/шалі і г. д.)! Усе далейшыя інструкцыі вы атрымаеце напярэдадні і ў дзень матчу.

Таксама зварот да прадстаўнікоў іншых Рухаў: выходзьце на сувязь з нашымі прадстаўнікамі для таго, каб атрымаць ледзь больш канкрэтыкі і ўзгадніць далейшыя дзеянні.

9.7k 3 154 21 77

🔟 б-с на выправе ў Хельсінках

🤦‍♂ Нажаль фінскія сцюарды - дэбілы, шмат яшчэ дзе так. Пасля таго як нашы хлопцы павесілі сцягі, ім сказалі ўбраць "недазволеную сімволіку". На што атрымалі адмову. Аднаго з нас выводзяць з сектара. Астатнія выходзяць дзеля далейшага высвятлення падзей з ім. Вяртацца пасля на сектар сэнсу не было

📆 У нас засталося яшчэ дзве гульні ў Польшчы і Грэцыі, якія мы запрашаем наведаць усіх нашых фанатаў

😉 Да сустрэчы. Хутка пабачымся

2k 0 12 1 37

Репост из: Nord Division
Дуже гарні краєвиди Фінляндії
На передодні сьогоднішнього матчу Ліги Конференцій

⚽ ГІК - Динамо Мінськ ⚽


🥀 Год таму назад на вайне ва Ўкраіне загінуў Павел "Борт" Горбач

😢 Борт быў Дынамаўскім хулінанам, які не раздумваў пасля пачатку вайны і адправіўся нішчыць ворагаў. Ён быў вясёлым хлопцам, які цалкам аддаваў сябе ўлюбёнай справе і на сектары і на вайне

🙏 Памятайце Барта, пакуль ён жывы ў вашай памяці, ён з намі


Репост из: БЕССМЕРТНЫЙ
З Датай, Гонар Руху!
З Датай, Гонар Краіны!
З Датай, Сям’я!
Вялікі Шлях Перамог, Гонару і Годнасці Стаіць за гэтай Эмблемай!
І Пакуль Мы Ёсць, гэты Шлях будзе Працягвацца ды Павялічвацца!
⚪️🔴⚪️🫡⚪️🔵


Хлопцы! Калі вы пішыце ў бот і ў вас скрыты профіль - паказвайце адрас зваротнай сувязі - лінк на ваш ТГ акк! Дзякуем!


⚽️ Учора Дынама саступіла Андэрлехту на выправе ў Брусэлі і таксама па выніку двух гульняў. Але негледзячы на гэта, менчукі ўсё роўна працягнуць свой шлях у групавым этапе Лігі Канферэнцый

🤍💙 На гэтай гульні прысутнічалі сапраўдныя прадстаўнікі Дынамаўскага руху. Хлопцам не далі павесіць жалобныя банеры ў гонар нашых братоў, якія аддалі шмат гадоў падтрымцы клубу, як на трыбуне так і за яе межамі. Яны загінулі ва Ўкраіне за волю і праўду нашага часу. Але ўсё ж нейкі час банеры змаглі правісець на суседняй трыбуне Андэрлехта

❗️ Мы нагадваем, што БАЙКОТ ніхто не адмяняў. І ніякай актыўнай падтрымкі ўнутры нашай Бацькаўшчыны быць ня можа

👊 Мы вернемся на трыбуну. А пакуль трэніруйцеся, сачыце за вынікамі каманды і не давайце сябе падмануць. Рэжым не будзе кіраваць нашым сектарам

⚪️🔴⚪️ Жыве Беларусь


https://www.youtube.com/watch?v=peMDdMGLYFU

Трохі гісторыі. У гэтым невялікім фільме можна яшчэ раз пераканацца ў "искренней братской любви" з боку балацянага іга. Тут трэба проста ўсвядоміць - на дадзены момант усё па-ранейшаму - метады і характар знішчэння нашай Нацыі з боку азіятаў НЕ ЗМЯНЯЕЦЦА. Змяніўся толькі адсотак зламаных+прапагандай+Беларусаў = лукарасіян.



Показано 19 последних публикаций.