У Беларусі будучыні месца жанчынам ізноў не знайшлося: нават такія прагрэсіўныя людзі, як каманда Банку Ідэй, шукаюць чамусьці толькі аўтараЎ, але не аўтараК.
Камусьці можа падацца, што феміністкі-кайфаломкі ізноў прычапіліся да дробязі. Ну ўсім жа і так зразумела, што каманда Банка Ідэй прымае і тэксты жанчын, і тэкст мужчын, і, імаверна, асоб іншых гендараў. Аднак з такіх дробезяў утвараецца феномен, які ў пэўных колах завецца "Бяда-бяда, жанчын няма".
Калі раптам апынецеся ў кампаніі людзей, якія пераконваюць вас (і, відавочна, саміх сябе), што фемінітывы непатрэбныя, можаце загадаць ім даволі вядомую загадку.
Загадка: бацька з сынам трапляюць у аўтамабільную аварыю, бацька загінуў на месцы, а сына на хуткай прывезлі ў шпіталь. Але хірург раптам кажа: "я не магу рабіць аперацыю гэтаму дзіцяці, бо гэта мой сын". Як такое магчыма?
Толькі адзінкам прыйдзе ў галаву відавочнае: хірург — жанчына. І навошта тыя фемінітывы?..
Так і шматлікія эксперыменты паказваюць, што калі людзям прапануюць апісаць як выглядае лекар, прафесар, кухар, паддоследныя ўпарта апісваюць менавіта мужчын. То-бок аргумент, што граматычны мужчынскі род — гендарнанейтральны, на практыцы не працуе. Сябе мы яшчэ можам падманваць, а псіхалінгвістыка — рэч упартая.
У тую ж сметніцу ляціць аргумент пра тое, што фемінітывы — штучнае ўтваранне, якое псуе мову. Калі ў вас няма настрою чытаць людзям, якія гэта сцвярджаюць, лекцыю па ўводзінах у мовазнаўства, можаце проста спаслацца на даследаванне Уладзіслава Гарбацкага (дарэчы, мужчыны 🙃) пра фемінізацыю беларускай мовы. Спойлер: у беларускай мове фемінітывы заўсёды былі, і нікому штучнымі не падаваліся.
Галоўнае мець на ўвазе, што даволі часта ўсе гэтыя дыскусіі — не больш, чым рытарычныя практыкаванні для нашага ўласнага задавальнення. Бо пераканаць у нечым людзей, для якіх прысутнасць жанчын не каштоўнасць, калі не немагчыма, то надзвычай складана.