Учора беларуская Вікіпэдыя заняла першае месца за значнае паляпшэньне якасьці артыкулаў у студзені 2020 року!
Ляўрэаты гэтай узнагароды вызначаюцца штомесяц на аснове ацэнкі памеру 1000 артыкулаў, якія абавязкова павінны быць у кожнай Вікіпэдыі. За мінулы месяц менавіта беларусы найбольш палепшылі свае артыкулы з гэтага сьпісу і ўжо ў чацьверты раз атрымалі першы прыз. Цяпер паводле паказьніку якасьці артыкулаў беларуская Вікіпэдыя займае 41-е месца з усіх 295 моўных разьдзелаў Вікіпэдыі!
Варта адзначыць, што такога выніку мы дабіліся дзякуючы працы ўсяго аднаго ўдзельніка. А ўяўляеце, што станецца, калі яму на дапамогу прыйдуць іншыя вікіпэдысты? Далучайцеся й вы! Працы хопіць усім. 😇
#ЯкасныяАртыкулы