15 жніўня ў Стакгольме беларусы Швэцыі зладзяць майстар-кляс па рэдагаваньні Вікіпэдыі!
На наступным тыдні ў швэдзкай сталіцы адбудзецца сусьветная канфэрэнцыя «Вікіманія», у якой возьмуць удзел і беларускія прадстаўнікі. Да гэтай падзеі прымеркаваны й майстар-кляс для сяброў суполкі «Беларусы Швэцыі», падчас якога ўдзельнікі атрымаюць элемэнтарныя веды і навучацца ствараць уласныя артыкулы ў найбуйнейшай энцыкляпэдыі сьвету.
Далучыцца да сустрэчы кожны ахвотны, хто ў гэты дзень будзе ў Стакгольме, можа праз падзею ў Фэйсбуку.