Больш за ўсіх трэба. Reshape 2019
Пакуль аўтар гэтага канала знаходзіцца ў адпачынку, а менавіта на творчым і інтэрнэт дэтоксе, і рэфлексуе пасля DataFest Tbilisi, каб рабіць сапраўдную гарачыню 🔥, прапануем вам звярнуць увагу і завітаць на галоўную падзею гэтага снежня.
Канферэнцыя нашых калег і сяброў з Цэнтра новых ідэй
Reshape пройдзе 15 снежня ў Галерэі Ў, што на вуліцы Кастрычніцкай.
Што вас чакае?
1️⃣ Размова са Святланай Алексіевіч пра тое, як стаць свабоднымі.
2️⃣ Панэльныя дыскусіі пра эканамічную палітыку, эміграцыю, а таксама размова з Наталляй Зубарэвіч аб рэгіянальнай няроўнасці.
3️⃣ Аўтар канала прамадэруе печа-кучу пра тое, як не стаць Беларусі краінай аднаго горада.
Падрабязней пра канферэнцыю тут:
https://ideaby.org/reshape2019/FB:
https://www.facebook.com/events/532501384261296/VK:
https://vk.com/event189014852Бярыце з сабою сваіх рэфарматараў і рэфарматарак і прыходзьце на лепшую канферэнцыю гэтай зімы, гэтага года ды і, насамрэч, усіх часоў і народаў.