Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" шукае валанцёраў для рамонту плацін на балотах Рэспубліканска водна-балотнага заказніка "Жада"
Праца будзе заключацца ў тым, што ўдзельнікам трэба будзе пілаваць дрэвы і рабіць з іх калы, з якіх паставяць тын. Таксама давядзецца капаць торф і шчыльна набіваць ім прамежкі паміж тынамі.
Жыць удзельнікі летніка будуць у намётах. Важна мець з сабой быванок і спальнік.
Арганізатары абяцаюць забяспечыць валанцёраў харчаванне, але вось посуд трэба захапіць свой.
Як дабірацца?
Мікрааўтобус будзе адпраўляцца з Мінска 17 жніўня і вернецца 26 жніўня. Таму на гэтыя даты можна паехаць разам з АПБ.Прыехаць можна на ўвесь перыяд летніка або на некалькі дзён. Любая дапамога істотная і важная.
Каб запісацца на летнік трэба запоўніць форму: https://clck.ru/DurQm
Больш інфармацыі можна даведацца напісаўшы каардынатару летніка Максіму: nemtchinov@ptushki.org.
Запоўніць форму можна да 3 жніўня. 6 жніўня вы атрымаеце адказ.