Репост из: Historyja
"Ідэалогія гэтай традыцыйнай палітыкі нескладаная, запазычаная ў Гітлера: абараняць у прыпамежных дзяржавах стратэгічныя інтарэсы Расіі і правы рускіх (узгадайце "правы немцаў", гітлераўскія "аншлюсы" і т. п. з’явы, асуджаныя сусветнай грамадскасцю). Больш за тое, яны збіраюцца "бараніць" правы нават не рускіх, але "рускамоўных", то-бок — савецкай папуляцыі ў іншых краінах"
Рэчы, пра якія пісаў у тым артыкуле Пазняк, сёння ўжо нікога не шакуюць. Зараз тую ж рыторыку можна пачуць ад Арастовіча, Піянткоўскага, Іларыёнава ці Фейгіна. Тэзісы сталі мэйнстрымам, але ў 1994-м гэта падавалася фантастыкай. Галоўны сэнс артыкула можна сфармуляваць лаканічна: "Расія — гэта вайна". Гэтую фразу Зянон пазней агучыць у мегафон на адным з мітынгаў.
Апаненты Пазняка, найперш камуністы і Лукашэнка, выкарысталі артыкул у якасці страшылкі для электарату. Беларусь ментальна працягвала вылазіць з савецкай рэальнасці, таму тэзісы пра «варожую» Расію наўпрост не мелі шанцаў. Рыторыка Пазняка магла б пракаціць у Эстоніі ці Літве. Але ў Беларусі ён адштурхнуў ад сябе вялікую масу «кампраміснага» электарату. Тых, хто хацеў зменаў, але да пэўных рэчаў быў не гатовы
https://budzma.org/news/rasiya-geta-vayna.html