
Сёння выйшаў на волю, цалкам адбыўшы пакаранне, палітзняволены Міхаіл Заранкоў са Светлагорска. 14 лютага 2022 г. ён быў асуджаны на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Пакаранне адбываў у ПУАТ № 39 г. Крупкі, Мінскай вобласці. 26 траўня 2022 г. МУС унес Міхаіла Заранкова ў спіс "асоб датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".