У Брэсце праходзіць ператрус у Наталлі Зданевіч, кіраўніцы праектаў “Фонда развіцця Брэсцкай крэпасці”.
Фонд быў створаны ў 2013 годзе. Гэта — грамадская арганізацыя, якая аб'ядноўвае намаганні міжнародных экспертаў у галіне вывучэння спадчыны Брэста і Брэсцкай крэпасці, ініцыюе архіўныя даследаванні, спрыяе папулярызацыі гісторыі ў новых сучасных фарматах, піша @euroradio.
UPD. У 11:15 вобшук у Наталлі скончаны. Ён праходзіў па месцу прапіскі актывісткі — у доме бацькоў. Самой дзяўчыны там не было.
“Прыйшлі з КДБ а 6-й раніцы. Нічога не забралі. Глядзелі, якія кнігі стаяць”, — паведаміла Наталля.
З чым можа быць звязаны візіт сілавікоў, яна не ведае. У офісе “Фонду развіцця Брэсцкай крэпасці”, які яна ўзначальвае, ператрусу не было.