❗️Затрыманні і ператрусы ў Беларусі працягваюцца 16 верасня:
▪️У Мінску АМАП раніцай затрымаў Арсена Бугаенку. Сваякам паведамілі, што адвязуць для “апытання на 30 хвілін” у Маскоўскі РУУС. Больш з ім сувязі няма.
▪️Актывіст анархісцкага руху Зміцер Паліенка затрыманы сёння ў Глускім РАУС, куды ён прыйшоў адзначацца па правілах прысуджанай яму "хатняй хіміі". Падставай для затрымання Змітра стаў нібыта заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, размешчаны ў фэйсбуку.
▪️У Гомелі сёння быў затрыманы студэнт з Рэчыцы Аляксей Кашыцкі. Адтуль яго павезлі ў Рэчыцу. Забралі тэлефоны і ноўтбук. У бацькоў вынялі сістэмны блок. Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі, дзе ён быў назіральнікам, Князева Жанна напісала заяву ў міліцыю пра пагрозы. Указала яко як падазраванага. (Ён зняў відэа, як вокны заляпілі паперай на ўчастку.)
▪️Студэнтаў юрфака БДУ, якія пратэставалі ўчора, сёння выклікалі на факультэцкую Камісію па прафілактыцы. Студэнты прыйшлі з адвакатамі і бацькамі і адмовіліся пісаць тлумачальныя, паведамляе @nashaniva.
👉👉👉https://cutt.ly/8fS6Xnw