Репост из: Вясна: Палітвязні Беларусі
✊Падтрымайце палітзняволеных журналістаў Алеся Любянчука і Канстанціна Залатых
Алесь Любянчук — журналіст, быў затрыманы 26 траўня ў вёсцы Крывічы Іўеўскага раёна. На дадзены момант яму выставілі абвінавачванні, але дакладны крымінальны артыкул невядомы, бо адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Алесь шмат займаўся дабрачыннасцю, дапамагаў дзецям-сіротам, арганізоўваў турыстычныя паходы і аднаўляў гісторыка-культурную спадчыну Наваградчыны.
Канстанцін Залатых — дырэктар газеты «Беларусы і рынак», быў затрыманы 18 траўня, пасля ператрусу дома і ў рэдакцыі выдання. Яму выставілі абвінавачанне па ч. 2 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Беларусi – распальванне варажнечы, спалучанае з гвалтам альбо здзейсненае службовай асобай.
💌Падтрымайце іх грашовымі пераводамі, пасылкамі або бандэролькамі, лістамі салідарнасці і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Аляксандр Мікалаевіч Любянчук, Канстанцін Уладзіміравіч Залатых)