Палітвязню з Віцебска запрасілі 4,5 гады калоніі за актыўнасць у інтэрнэце
У Віцебскім абласным судзе тры дні адбываецца суд над 28-гадовым Мікітам Палеонкам. Яго судзяць адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (прадстаўнікоў улады), ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у іх), арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).
Вядома, што да затрымання Мікіта працаваў кіроўцам, жанаты, выхоўвае двух непаўналетніх дзяцей. У чэрвені родныя палітвязня паведамлялі, што Мікіту ў віцебскім СІЗА блакуюць ліставанне і перадаюць лісты толькі ад сваякоў.
12 жніўня пракурор запрасіў яму чатыры з паловай гады калоніі. Прысуд будзе вынесены ў панядзелак.
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3bRPUQQ
💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-2, 210026, Віцебск, Гагарына, 2, Мікіта Юр'евіч Палеонак
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz