«Тэрарыста» з Мазыра асудзілі на восем год калоніі ўзмоцненага рэжыму
У Гарадзенскім абласным судзе вынесены прысуд мазырчуку Яўгену Збароўскаму, якога напрыканцы чэрвеня 2022 года ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў». Справу разглядаў суддзя Ігар Собалеў.
Крымінальная справа 28-гадовага Збароўскага не зусім звычайная: яго абвінавацілі адразу па 9 артыкулах Крымінальнага кодэкса, а сам судовы працэс доўжыўся з 14 лютага па 2 чэрвеня, амаль чатыры месяцы.
Яўген сваю віну прызнаў часткова, патлумачыў, што ён быў нязгодны з вынікамі выбараў прэзідэнта Беларусі, і менавіта таму вырашыў дзейнічаць актыўна.
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3o9hY4H