Падчас віленскіх урачыстасьцяў, Шушкевіч сказаў вельмі трапную думку: у нас народ усё яшчэ ў меншасьці, насельніцтва — у большасьці. А незалежнасьць бараніць можа толькі народ. Гэтая ідэя праходзіць чырвонай ніткай і ў прамовах Каліноўскага.
У Вільні два тыдні таму ў мяне было адчуваньне маленькай перамогі і я б сказаў, пералому. Як казаў іншы наш зямляк, Ўэйн Грэцкі, няважна, дзе цяпер шайба, а куды яна рухаецца. Урачыстасьці ў Вільні задалі добрую дынаміку, пераможны настрой. Але посьпех яшчэ важней утрымаць. І выхад людзей на вуліцу ў Менску 7-га будзе паказьнікам, наколькі той пералом сапраўды адбыўся.
Самае страшнае — што мы нічога ня ведаем дакладна, ані пра пляны Пуціна, ані пра дарожныя карты, ані пра тое, што адбываецца ў Лукашэнкі — у галаве і ў атачэньні. Лукашэнка за 25 гадоў ператварыў дзяржаву Беларусь у прыватную карпарацыю, дзе ён абсалютны начальнік, звальняе-прызначае, дазваляе сабе эпатаж і экспромт. А журналісты і аналітыкі будуюць гіпотэзы, вэрсіі, прагнозы, здагадкі.
Ці здадуць незалежнасьць 8га? Думаю, не. Для іх нашмат прасьцей расьцягнуць гэты працэс на гады. Крым паказаў, што невыгодна, стратна. Ці варта незалежнасьць бараніць і выходзіць на вуліцу — несумненна. І тут пытаньне не ў палітычных поглядах.
Навошта нагнятаць — некаторыя пішуць. У ліцэі я заўжды задаваўся пытаньнем, як так — нашы продкі здалі дзяржаву ў 1795, потым у 1919. Няўжо яны ня бачылі і не разумелі? Многія сапраўды не разумелі, а многія проста не ацанілі рызыкі і пагрозы своечасова. #belarusisnotrussia