Амэрыканцы зьнялі нам выдатны фільм-катастрофу. Я сапраўды вельмі чакаў. Сёньня на тэлеканале HBO адбылася прэм’ера першай часткі пяцісэрыйнага фільму пра катастрофу на ЧАЭС.
У першай сэрыі апавядаюцца падзеі непасрэдна самога выбуху і пачатку пажару на ЧАЭС з дакумэнтальнай дакладнасьцю, дакладна прапісанымі гадзінамі і хвілінамі. У фільме нават скарыстаныя аўдыё і відэа першага званка дыспэтчара, у якім усё яшчэ гаворыцца пра пажар на чацьвертым блёку. На гэтым моманце — дрыжыкі па целе.
У стужцы галоўныя героі — загадчык зьмены ЧАЭС, пажарнік, дырэктар і камуністычныя начальнікі. Усе эпізадычныя героі рана ці позна трапляюць пад апраменьваньне: адзін схапіў кавалак графіту, другі паглядзеў у варонку рэактара, трэці ступіў у заражаную ваду. Іх спачатку ванітуе, потым чырванее твар, потым паміраюць..
Гэты фільм ня толькі пра радыяцыю і выбух на ЧАЭС, гэта стужка пра камунізм і хлусьню на дзяржаўным узроўні. Ніхто нікому ня верыць: інжынэр ня верыць дзяжурнаму, апэратар ня верыць загадчыку, навукоўцы ня вераць чыноўнікам. Прызнаць катастрофу — падпісаць сабе прысуд. Таму удзельнікі сакрэтнай нарады ў імя Леніна забараняюць эвакуацыю і вырашаюць закрыць выезд з горада, каб «не дапусьціць распаўсюд дэзынфармацыі». Так адбываюцца катастрофы ў дзяржаве, пабудаванай на хлусьні.
«Афіцыйная пазыцыя дзяржавы: глябальная ядзерная катастрофа немагчымая ў Савецкім Саюзе» — кажа чыноўнік.