"Цікава, што ў Беларусі любяць «Гульню тронаў», як і ўсюды, але ня бачаць падабенства паміж тым, хто імі кіруе, і Дэйнэрыс. Даволі часта чалавек бывае за Дэйнэрыс і супраць Лукашэнкі, што абсурдна. Яшчэ абсурдней, калі чалавек за Старкаў і супраць Лукашэнкі: фэадалізм Старкаў па вызначэньні больш брутальны за аўтарытарызм Лукашэнкі. Спачуваць палітыкам, якія паводзяць сябе амаральней, чым твае, — гэта трывожны сымптом. Наогул, страта адчувальнасьці да сюжэтаў, зьвязаных з прыгнётам, небясьпечная. Так было ў Нямеччыне, перад тым як яна страціла розум"
https://www.svaboda.org/a/29882237.html
https://www.svaboda.org/a/29882237.html