Учора адбыліся слуханьні ў Радзе бясьпекі ААН па Беларусі (у фармаце Аріа). Гэта тое, чаго мы дабіваліся з траўня.
За гэты час адбыўся захоп самалёта, крызіс з мігрантамі, сьмерць Шышова, спроба вывезьці Ціманоўскую, вучэньні з Расеяй, пагрозы вайной Украіне, зьлівы сілавікоў.
З выдатнымі дакладамі выступілі Арцём Шрайбман, які распавёў пра палітычны кантэкст, і Вікторыя Фёдарава — якая расказала пра сытуацыю з палітвязьнямі і катаваньнямі. Потым выступалі нацыянальныя дэлегацыі у ААН. Бальшыня — вельмі крытычна да Лукашэнкі.
Рыторыка досыць зьмянілася ў параўнаньні зь мінулымі слуханьнямі. Раней выступы былі мякчэйшыя. Рэжым успрымаюць як злачынны і як прамую пагрозу міжнароднай бясьпецы. Упершыню у Радзе бясьпекі ААН ў дачыненьні а рэжыму Лукашэнкі ўжываюць такія словы як “тэрарызм”, “пірацтва”, “крымінальныя дзеяньні”. Заклікаюць да міжнароднага суду.
Моцна выступілі чэхі, амэрыканцы, канадыйцы, славенцы, грэкі. Безумоўна, палякі і літоўцы. Прыемна і важна было чуць аўстралійцаў, якія нагадалі пра расьсьледаваньне ICAO, заклікалі неадкладна вызваіць усіх палітзьняволеных, падтрымаць прапановы дэмакратычнай супольнасьці пачаць дыялёг. Японія выказала абурэньне спробай захопу Ціманоўскай. Назвала гэта перасьледам за погляды і паабяцала зрабіць усё магчымае, каб забясьпечыць правы і бясьпеку спартоўкі. Японцы заклікалі рэжым спыніць незаконныя адвольныя затрыманьні.
Але найбольш цікава было паслухаць Індыю, Кітай, Расею, Вэнэсуэлу і дэлегацыю Лукашэнкі.
Індыя і Кітай імкнуліся заставацца нэўтральнымі. Індыя заклікала шукаць “палітычныя і дыпляматычныя” рашэньні, які “забясьпечаць інтарэсы ўсіх краін у рэгіёне”. Назвала сытуацыю ў краіне “збольшага мірнай”, прапанавала весьці дыскусію па Беларусі на аснове фактаў.
Кітай заклікаў шукаць рашэньні, якія адпавядаюць нацыянальным інтарэсам Беларусі і забясьпечваюць яе незалежнасьць, сувэрэнітэт і тэратэрыяльную цэласнасьць. (Гэта важна чуць). Кітай таксама адзначыў, што бачыць “стабілізацыю” сытуацыі і назваў Беларусь ня меншай ахвярай міграцыйнага крызісу чым краіны Эўразьвязу. Было адзначана, што Беларусь (рэжым Лукашэнкі) прапаноўвала перамовы з Эўразьвязам, але “не атрымала адказу”.
Расейскі прадстаўнік раскрытыкаваў Літву, Латвію і Эстонію за перасьлед расейскамоўнага насельніцтва, абвінаваціў Балтыйскія краіны і Польшчу ў спробе арганізаваць каляровую рэвалюцыю ў Беларусі. Заявіў, што ў балтыйскіх краінах адбываецца “апартэід”, а правы чалавека і мэдыясвабоды гвалтуюцца паўсюль.
Вэнэсуэла сказала, што слуханьні ў Радзе бясьпекі — гэта акт агрэсіі і ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы, а санкцыі — вядуць да сьмерцяў, болю, а гэта злачынства супраць чалавечнасьці.
І нарэшце Лукашэнкаўскі прадстаўнік Валянцін Рыбакоў: накінуўся на эстонцаў, якія арганізавалі слуханьні, і назваў гэта злоўжываньнем іх сяброўства ў Радзе бясьпекі ААН. Сказаў, што рэжым не арганізоўваў крызіс, а вінаватыя Польшча і Літва, якія выпіхваюць людзей у Беларусь. Назваў забарону палётаў парушэньнем права на перамяшчэньне і няўдзячнасьцю, бо Беларусь дапамагала эвакуяваць грамадзянаў ЭЗ падчас лакдаўну. Таксама напаў на намесьніка генсека ААН за ўдзел у гэтым ”спэктаклі” і назваў гэта парушэньнем прынцыпу нэўтральнасьці. Заявіў, што ня трэба нас вучыць правам чалавека, выбарам і г.д.
Для тых, хто ня ведае, жонкай Рыбакова зьяўляецца тая самая Натальля Пяткевіч. Абое вельмі блізкія Лукашэнку людзі.