Сьвятлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала разам зь лідэрамі Каардынацыйнай Рады Вольгай Кавальковай, Паўлам Латушкам і Сяргеем Дылеўскім накіравалі супольны ліст кіраўнікам Эўракамісіі з заклікам правесьці міжнародную канфэрэнцыю па Беларусі і апублікаваць Усеабдымны плян дапамогі Беларусі.
Учора праект пляну быў прэзэнтаваны Сьвятлане Ціханоўскай. Ён уключае ў сябе макрадапамогу, падтрымку палітычных і эканамічных рэформаў, правядзеньне Інвэстыцыйнага форуму і іншыя захады. Галоўны прынцып пляну — падтрымаць беларускі народ, а не рэжым.
Разам з тым мы чакаем, што Эўразьвяз падрыхтуе асобны плян ціску на рэжым. Праз палітычную ізаляцыю, санкцыі, стварэньне мэханізмаў прыцягненьня да адказнасьці памагатых. Няма ілюзіяў, што Лукашэнка пойдзе на саступкі ці дыялёг добраахвотна. Толькі празь ціск і пратэсты.