Сёньня ў Брусэлі міністры замежных справаў Эўразьвязу абмяркоўвалі тэму Беларусі.
У прыватнасьці, па пытаньні Беларусі выступілі Літва (Ландсбергіс), Славенія (Логар), Аўстрыя (Шаленберг), Эстонія (Лііметс), Славаччына (Корчак). Абмяркоўвалі актуальную сытуацыю, 4-ы пакет санкцыяў і Усеабдымны плян дапамогі Беларусі.
Шаленберг заклікаў ЭЗ працаваць у першую чаргу зь беларускай грамадзянскай супольнасьцю. Ландсбэргіс адзначыў, што сытуацыя ў Беларусі насьцярожвае. Паводле яго слоў, Аляксандр Лукашэнка ня мае намеру праводзіць новыя выбары, якіх ад яго патрабуюць зь мінулага года.
Напярэдадні Сьвятлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала, а таксама прадстаўнікі Каардынацыйнай рады Сяргей Дылеўскі, Вольга Кавалькова і Павал Латушка накіравалі адмысловы ліст да Эўразьвязу з заклікам апублікаваць ўсеабдымны плян дапамогі. Сёньня Ціханоўская правяла званок з прадстаўнікамі Эўракамісіі, ёй прэзэнтавалі праект . Чакаецца, што сам плян будзе дароблены да канца траўня.
Акрамя гэтага, 25 траўня адбудзецца Эўрапейская рада з удзелам кіраўнікоў усіх дзяржаваў Эўразьвязу. Чакаецца, што і там будзе абмяркоўвацца пытаньне Беларусі, а чацьверты пакет санкцый будзе прыняты да чэрвеня.
Таксама Ціханоўская сазванілася сёньня зь міністрам замежных справаў Славаччыны Корчакам. Ён запэўніў Ціханоўскую ў падтрымцы, і перадаў, што славацкі народ будзе заўжды на баку беларусаў.